Кантрольны Нумар Бібліятэкі Кангрэса

Library of Congress Control Number (LCCN) (першапачаткова — Library of Congress Catalog Card Number; дапушчаецца — Library of Congress) — кантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэса ЗША, серыйная сістэма лікавай каталагізацыі запісаў у Бібліятэцы Кангрэса ЗША, ідэнтыфікатар базы даных і індыкатар запісу ў амерыканскай нацыянальнай бібліяграфіі.

Кантрольны Нумар Бібліятэкі Кангрэса
LC Authorities (здымак экрана)

Гэту сістэму запісу не варта блытаць з унутранай сістэмай класіфікацыі Бібліятэкі Кангрэса ЗША.

Гісторыя ўжывання

Кантрольная бібліяграфічная нумарацыя ў бібліятэцы ўведзена з 1898 года, першапачаткова абрэвіятура LCCN пазначала нумар карткі ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША. У наш час гэты тэрмін выкарыстоўваецца як код у картатэцы Бібліятэкі Кангрэса, нароўні з іншымі кодамі.

Кантрольны нумар з'яўляецца ўнікальным для кожнага асобнага выдання. Выкарыстоўваецца бібліятэкамі свету для каталагізацыі ўсіх выдадзеных амерыканскіх кніг. Кантрольны нумар запісваецца ў відзе двухзначнай (для 1898—2000 гадоў) або чатырохзначнай лічбы (пачынаючы з 2001 года) года выдання з шасцізначным унікальным лічбавым ідэнтыфікатарам (часткова аддзеленым злучком). Нулі напачатку ідэнтыфікатара могуць апускацца. Нумары выданняў 1898, 1899, 1900, 1998, 1999, 2000 гадоў адрозніваюць толькі па памеры (у старых яны карацейшыя).

Бібліятэкары ўсяго свету выкарыстоўваюць гэты ідэнтыфікатар падчас каталагізацыі большасці кніг, якія вядомыя ў ЗША. Гэта дапамагае зрабіць іх даступнымі ў Інтэрнэце і праз іншыя сродкі масавай інфармацыі.

LCCN у сістэме бібліякадыфікацыі

Код Сфера Назва Заўвагі
GND Асобы, Карпарацыі, Суб'екты Gemeinsame Normdatei Нямецкая нацыянальная бібліятэка (DNB) і іншых еўрапейскіх бібліятэк
LCCN Асобы Кантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэса Цяпер выкарыстоўваецца ў праектах Вікімедыя толькі для персон
RSL Асобы Даныя з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (РДБ)
VIAF Персоны Virtual International Authority File Міжнародныя даныя ад Online Computer Library Center (OCLC)

Спасылкі

Tags:

Бібліятэка КангрэсаЗлучаныя Штаты Амерыкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Metro-Goldwyn-MayerТадэвуш КасцюшкаПубліцыстыкаПаліклініка №1 (Новасібірск)МаскваМарская міляІван ПташнікаўУладзімір Міхайлавіч КонанПрыметнікЕва ВежнавецЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяКалядыПарнафільмФілалагічны факультэт БДУВялікдзеньКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўКастусь ЖукАдвечным шляхамІпацій ПацейГрамадскі транспартМузеі ПознаніФонд ВікімедыяСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Дзева МарыяВера Аляксандраўна Палякова-МакейАлесь РазанаўМіхась ЛынькоўАлесь ДударБеларусыШпалерыЯндэксЮрый Васілевіч ЯкаўлеўПаўстанцкі рух у ЛітвеВадзім КабанчукЗвязда (Пухавіцкі раён)Авантуры Пранціша ВырвічаІгар Хведаравіч СідарукГунар ХёкертСуфлеРазбітае сэрца пацанаГуканне вясныАрпі (возера)ВілейкаЛетнія Алімпійскія гульні 1920Уладзімір СцяпанКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)Сымон-музыкаДзень ЗямліЯдвігін Ш.Віктар КазькоКансерваваны смехЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Крысціна ЛатарынгскаяАтлатльКрэўская уніяАляксей ДудараўСуд у СлабадзеРасіяЯн БаршчэўскіN.R.M.Бачная зорная велічыняЗвычайны прэзідэнтКаштоўнасць25 красавікаПраспект Пераможцаў (Мінск)Адольф ГітлерРэліквіяБэзФуэртэвентураФранцішка Уршуля РадзівілЛеанард Габрыэль ПацейНіна Іосіфаўна Мацяш🡆 More