Каміла Торэс Рэстрэпа

Каміла Торэс Рэстрэпа (ісп.: Camilo Torres Restrepo; 3 лютага 1929 — 15 лютага 1966) — калумбійскі рымска-каталіцкі святар, сацыёлаг, прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта Калумбіі, член паўстанцкай групоўкі ELN.

На працягу свайго жыцця ён спрабаваў прымірыць і аб’яднаць рэвалюцыйны марксізм і каталіцызм.

Каміла Торэс Рэстрэпа
ісп.: Camilo Torres Restrepo
Каміла Торэс Рэстрэпа
Дата нараджэння 3 лютага 1929(1929-02-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1966(1966-02-15) (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Калумбія Калумбія
Адукацыя
Веравызнанне каталіцтва, Тэалогія вызвалення і Каталіцкая Царква
Асноўныя ідэі хрысціянскі сацыялізм, тэалогія вызвалення
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, сацыёлаг, партызан, рэвалюцыянер, палітык, пісьменнік
Месца працы
Бацька Calixto Torres Umaña[d]
camilovive.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вядомы сваёй цытатай: «Калі б Ісус жыў сёння, то Ён быў бы партызанам».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Багата 3 лютага 1929 года.

У канцы 30-х паступае ў каледж Nuestra Señora del Rosario de Bogotá. У 1937 Торэс пачынае выдавецтва свайго штотыднёвіка «El Puma». За крытыку выкладчыкаў яго выгналі з каледжа. У 1944 Каміла Торэс паступае ў ліцэй Сервантэса, дзе ў 1946 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра ў ліцэі. Торэс быў пасвечаны ў святары ў 1954 г., але некалькі гадоў ён працягваў вучыцца ў біскупскім каталіцкім універсітэце ў Лёвэне (Бельгія). Пасля вяртання ў Калумбію ён адчуў сябе абавязаным актыўна дапамагаць справе рабочага класа і беднякоў. Каміла Торэс лічыў, што «для заваёвы справядлівасці для ўсяго народа хрысціяне павінны выкарыстоўваць гвалт».

Калі Торэс атрымаў месца прафесара ў Дэпартаменце сацыялогіі факультэта эканамічных навук у 1959 г., засноўвае Універсітэцкі рух грамадскага прагрэсу (ісп.: Movimiento Universitario de Promoción Comunal — MUNIPROC). Сумесна з прафесарамі і студэнтамі рэалізуе праграму грамадскай дапамогі ў бедных кварталах Багата.

У 1960 г., сумесна з Арланда Фальсам Борда, удзельнічае ў стварэнні факультэта сацыялогіі ў Нацыянальным універсітэце Калумбіі. У 1963 апублікаваў сваю працу «Гвалт і сацыяльна-культурныя змены ў сельскіх абласцях Калумбіі».

У 1964 уваходзе ў камісію па вывучэнні сацыяльна-эканамічнага характару для аналізу і ацэнкі сітуацыі ў рэгіёне Маркеталіі. У складзе камісіі Торэс імкнецца перашкодзіць «аперацыі Маркеталія», якая праводзіцца калумбійскай арміяй пры тэхнічнай ваеннай падтрымцы ЗША для нападаў на арганізаваныя сялянскія атрады.

Тым часам у Калумбіі ўжо ішла грамадзянская вайна паміж урадам і левымі групоўкамі. Так як Торэс удзельнічаў у некалькіх студэнцкіх і палітычных рухах левага толку, то прыцягнуў да сябе ўвагу з боку ўладаў Калумбіі. Пад іх ціскам ён быў вымушаны пакінуць сваю пасаду ва ўніверсітэце.

Пазней Каміла Торэс уступіў у шэрагі партызан Арміі Нацыянальнага Вызвалення (ELN). Торэс стаў лекарам у сваім атрадзе, прычым як цялесным, так і «духоўным», натхняючы іх са сваіх марксісцка-хрысціянскіх пазіцый. Торэс займаўся таксама навучаннем дзяцей партызан і сялян, перакладаў тэксты Мао і Леніна праводзіў набажэнствы ў «лясной царкве», дзе каля распяцця вісеў партрэт Фідэля Кастра.

15 лютага 1966 гіне ў баі ў дэпартаменце Сантандэр.

Навуковая дзейнасць

У 1960-ых Каміла Торэс праводзіў даследаванні на тэмы «Сацыяльныя наступствы ўрбанізацыі ў горадзе Багата» і «Сацыяльна-эканамічнае і сельскагаспадарчае развіцце ва ўсходнім Льянас».

У 1964 г. на лацінаамерыканскім кангрэсе сацыёлагаў прэзентаваў сваю даследчую працу «Асіміляцыя сельскай сям’і горадам, палявое даследаванне». У гэтым жа годзе публікуе сваю працу «Сацыяльнае расслаенне ў Калумбіі спараджае дзве субкультуры», якая выклікала негатыўныя ацэнкі яго дзейнасці з боку кліру, пасля чаго Торэс афіцыйна адкліканы ад сваёй пасады памочніка вікарыя ў Веракрус.

Памяць

  • Уругвайскі песеннік Даніэль Вільеці ў 1967 г. напісаў песню пра Каміла Торэса, папулярызаваць чылійскім спеваком Віктарам Хара.
  • У 1970 г. у Дамініканскай Рэспубліцы была заснавана рэвалюцыйная група, якая ўключае ў сябе каталіцкіх святароў і студэнтаў універсітэта, — CORECATO (Comando Revolucionario Camilo Torres — Рэвалюцыйная каманда імя Каміла Торэса). Група змагалася супраць рэпрэсій урада Хаакіна Балагера.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  • Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.
  • Lenta.ru: Мир: Политика: Власти Колумбии решили помириться с Армией национального освобождения
  • Газета «Ситуация» № 20,июль 2007, стр.3, http://avtonom.org/files/situazion/situazion20.pdf
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Каміла Торэс Рэстрэпа, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Каміла Торэс Рэстрэпа БіяграфіяКаміла Торэс Рэстрэпа Навуковая дзейнасцьКаміла Торэс Рэстрэпа ПамяцьКаміла Торэс Рэстрэпа СпасылкіКаміла Торэс Рэстрэпа15 лютага192919663 лютагаІспанская моваАрмія нацыянальнага вызвалення (Калумбія)КалумбіяКаталіцызмМарксізм

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    2024БабруйскЭлістаКнязі полацкіяВіктар КарамазаўЯн Павел IЗянон Станіслававіч ПазнякПрастрэл шыракалістыАдам ГлобусКарпарацыя монстраў (мультфільм)Барыс РагуляNode.jsАстэроідАляксандр Бекіравіч СмольскіПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Ход каралевы (міні-серыял)Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіНасельніцтва БеларусіНараўлянскі раёнСпіс памерлых у 2024 годзеЗнак бядыЭгідзіюс БанёнісБеларускі нацыянальны касцюмПлошча Якуба КоласаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяТадэвуш КасцюшкаМарская міляКнігавыдавецкая дзейнасць Францыска СкарыныНовасібірскЗайменнікЯкуты (Дзяржынскі раён)Ілья Данілавіч ГурскіСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.ХайкуDitylenchusДавальны склонТлумачальны слоўнік беларускай мовыФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіЗубр у БеларусіКаробчыцыКапіталізмЛюдміла Пятроўна ВоранаваC++Брачыслаў (князь полацкі)ГроднаКорнуал (значэнні)Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаДаследаваннеГісторыя беларускай мовыПадарожжа з ЖыгамонтамКасцёл Святога Сымона і Святой АленыКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)ДКупалінка (песня)Тамара Рыгораўна РаеўскаяJava (мова праграмавання)Томас КромвельNürnbergСхема БЧБКарла ТальявініМікіта Сяргеевіч ХрушчоўПрыслоўеКурыцаІліядаМалітва ГасподняяАсочнікіКлементс МаркемСыраежка рудаяХакаіндэ ХічылемаНюшаІван Міхайлавіч Шаўрэй🡆 More