Каліфарнійскі Ўніверсітэт У Сан-Дыега

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега (англ.: University of California, San Diego) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега
англ.: University of California, San Diego
Выява лагатыпа
Каліфарнійскі Ўніверсітэт У Сан-Дыега
Арыгінальная назва англ.: University of California, San Diego
Заснаваны 1960
Студэнты 42 875
Размяшчэнне Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША
Узнагароды
Сайт ucsd.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1960 годзе побач з раней існуючым інстытутам акіянаграфіі, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега з'яўляецца самай паўднёвай з 10 ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта і прапануе больш за 200 праграм вышэйшай адукацыі, у якіх навучаюцца 33 тысячы будучых бакалаўраў і амаль 10 тысяч магістраў. Універсітэт займае 881 га недалёка ад узбярэжжа Ціхага акіяна, а галоўны кампус размяшчаецца прыкладна на 466 га.

Універсітэт складаецца з 12 прафесійных школ, а таксама 8 студэнцкіх каледжаў-інтэрнатаў. Ва ўніверсітэце працуюць 19 даследчых падраздзяленняў, а таксама 8 даследчых падраздзяленняў Школы медыцыны, шэсць даследчых цэнтраў у Інстытуце акіянаграфіі і інш. Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега таксама цесна звязаны з некалькімі рэгіянальнымі даследчыцкімі цэнтрамі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Нацыянальны навуковы фонд ЗША паставіў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега на 7-е месца сярод амерыканскіх універсітэтаў па выдатках на даследаванні і распрацоўкі ў 2021 годзе з 1,42 мільярда долараў.

Універсітэт уваходзіць у так званую Грамадскую Лігу плюшчу. Выкладчыкі, даследчыкі і выпускнікі Каліфарнійскага універсітэта ў Сан-Дыега атрымалі 27 Нобелеўскіх прэмій, а таксама 3 медалі Філдса, 8 нацыянальных медалёў навукі, 8 стыпендый Макартура і 3 Пулітцэраўскія прэміі. Акрамя таго, з цяперашніх выкладчыкаў 29 былі абраны ў Нацыянальную інжынерную акадэмію ЗША, 70 — у Нацыянальную акадэмію навук ЗША і 110 — у Амерыканскую акадэмію мастацтваў і навук.

Структура

  • Інстытут акіянаграфіі
  • Школа медыцыны
  • Медыцынскі цэнтр
  • Школа інжынерыі
  • Школа менеджменту
  • Школа міжнародных адносін і ціхаакіянскіх даследаванняў
  • Суперкамп'ютарны цэнтр
  • Цэнтр амерыкана-мексіканскіх даследаванняў
  • Інстытут глабальных канфліктаў і супрацоўніцтва
  • Інстытут Амерык
  • Школа фармацыі і фармацэўтычных навук
  • Каліфарнійскі інстытут тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій
  • Цэнтр даследаванняў у галіне вылічальнай тэхнікі і мастацтваў
  • Міждысцыплінарны цэнтр мастацтвазнаўства, архітэктуры і археалогіі

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Каліфарнійскі Ўніверсітэт У Сан-Дыега Агульная характарыстыкаКаліфарнійскі Ўніверсітэт У Сан-Дыега СтруктураКаліфарнійскі Ўніверсітэт У Сан-Дыега Гл. таксамаКаліфарнійскі Ўніверсітэт У Сан-Дыега ЗаўвагіКаліфарнійскі Ўніверсітэт У Сан-Дыега СпасылкіКаліфарнійскі Ўніверсітэт У Сан-ДыегаАнглійская моваВышэйшая навучальная ўстановаЗлучаныя Штаты АмерыкіКаліфорніяСан-ДыегаУніверсітэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НазоўнікБукакэСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЕва ВежнавецСеулУрад Беларускай Народнай РэспублікіАнамнезМоўная інтэрферэнцыяСарган IIМарсДаведнікБеларусы РасііПятро ВасючэнкаАльбуцьЗлучаныя Штаты АмерыкіНашвілЛех ВаленсаЭнцыклапедыяРэжым ЛукашэнкіДжэймс КукБахмут.ne29 красавікаНовая зямля (паэма)Людзі на балоце (раман)ДзядыАлесь ДударЛяхавіцкі стройБасяКапэльбрукеВадзім КабанчукПавел Аляксандравіч ХарланчукНобелеўскія лаўрэаты з Беларусі6Барысаглебская царква (Гродна)УНІАНСуркі1978Прыказка1991Святлана Валер'еўна Фаменка28 сакавікаТэрмінЯнка МаўрПалессеКнут ВіксельМікалай Васільевіч СтасТрайчасты нервАльгерд АбуховічДагестан7Гвязда БыдгашчРужаныСмальяныВечаПаўночная вайна (1700—1721)Сацыял-дэмакратычная партыяРаАнтычнасцьCounter-Strike 2Анджэла БадаламенціЕжы ГедройцЯкуб ТатаркевічВера Аляксандраўна Палякова-МакейПолацкі езуіцкі калегіумАзіяцкі маршрут AH418БангкокФэндомСвятлана Міхайлаўна ЛясовічАлена Віктараўна АтрашкевічМесны склон🡆 More