Дзюдо

Дзюдо — японскае баявое мастацтва, філасофія і спартыўнае адзінаборства без зброі, створанае ў канцы XIX ст.

на аснове дзюдзюцу японскім майстрам баявых мастацтваў Дзігора Кано, які таксама сфармуляваў асноўныя правілы і прынцыпы трэніровак і правядзення спаборніцтваў. Датай нараджэння дзюдо лічыцца дзень заснавання Кано першай школы дзюдо Кадакан (яп.: 讲道 馆, «дом вывучэння Шляху») у 1882 годзе. Паводле прынятай у Японіі класіфікацыі, дзюдо адносіцца да так званых сучасных баявых мастацтваў.

Дзюдо
яп.: 柔道
Дата заснавання / стварэння 1882
Выява
Заснавальнік Kanō Jigorō[d]
Орган улады International Judo Federation[d]
Краіна паходжання
Першаадкрывальнік Kanō Jigorō[d]
Дата адкрыцця 1882
Піктаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дзюдо
Выкананне кідка дзюдо са стойкі

У адрозненне ад бокса, каратэ і іншых ударных стыляў адзінаборстваў, асновай дзюдо з’яўляюцца кідкі, болевыя прыёмы, утрыманні і задушванні, як у стойцы, так і ў партэры. Удары і частка найбольш траўманебяспечных прыёмаў вывучаюцца толькі ў кірунку ката. Ад іншых відаў барацьбы, як грэка-рымская барацьба, вольная барацьба, дзюдо адрозніваецца меншым ужываннем фізічнай сілы пры выкананні прыёмаў і вялікай разнастайнасцю дазволеных тэхнічных дзеянняў.

Валодаючы значным філасофскім складнікам, дзюдо грунтуецца на двух галоўных прынцыпах: узаемная дапамога і разуменне для дасягнення большага прагрэсу, а таксама найлепшае выкарыстанне цела і духу. Перад дзюдаістамі традыцыйна ставяцца мэты фізічнага выхавання, падрыхтоўкі да рукапашнага бою і ўдасканалення свядомасці, што патрабуе дысцыпліны, настойлівасці, самакантролю, выканання этыкету, разумення суадносін паміж поспехам і неабходнымі для яго дасягнення намаганнямі. Акрамя гэтага, дзюдо спрыяе развіццю іншых станоўчых якасцей, як маральнасць, назіральнасць, памяць і ўяўленне.

У цяперашні час паралельна развіваюцца так званае традыцыйнае дзюдо і спартыўнае дзюдо, спаборніцтвы па якім праводзяцца на міжнародным узроўні і ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. У спартыўным дзюдо, якое развіваецца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі дзюдо (IJF), робіцца большы акцэнт на спаборніцкі складнік, у той час як у традыцыйным дзюдо дадатковая ўвага надаецца пытанням самаабароны і філасофіі, што, не ў апошнюю чаргу, паўплывала на адрозненні ў правілах спаборніцтваў і дазволеных прыёмах.

Тэхніка дзюдо была пакладзена ў аснову шматлікіх сучасных стыляў адзінаборстваў, як самба, бразільскага джыу-джыцу, Кавалісі Ру дзюдзюцу, Косэн дзюдо. Дзюдо ў юнацтве займаліся Марыхэй Уэшыба (стваральнік айкідо), Міцуі Маэда (родапачынальнік бразільскага джыу-джыцу), Васіль Ашчэпкаў (адзін са стваральнікаў самба) і Годзю Сіёда (заснавальнік стылю Ёсінкан айкідо).

Зноскі

  • Diane Skoss. «A Koryu Primer». Koryu Books
  • а б Кано Дзигоро. Общие сведения о дзюдо и его ценности в деле воспитания (руск.) // Хидэн. Боевые искусства и рукопашный бой : Научно-методический сборник под редакцией Горбылёва А. М. — М.: ФГУП Издательство «Известия» УД П РФ, 2008. — В. 1. — С. 118—173.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Дзюдо, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1882АдзінаборстваДжыу-джыцуСпортФіласофіяЯпонская моваЯпонія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўХутка-смачнаДжон ТраволтаУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуКнязі полацкіяІзагаміяЛітоўскія паходы да 1270 годаМаксім БагдановічЮрый КашыраЛеанід Лявонцьевіч ЛаўрэшПедру I (імператар Бразіліі)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Янка СіпакоўБабруйскIva SativaВялікае Княства ЛітоўскаеСям’яВерлібрМінскае капішчаМіндоўгЭйфелева вежаМіхал АнемпадыстаўРучная стымуляцыя пенісаАпурэДругая сусветная вайнаУладзімір Мікалаевіч КарватСунПлошча Якуба КоласаПётр Міронавіч МашэраўБеларуская дзіцячая літаратураДаследаваннеКупаллеНаркамаўкаКаленік МішкавічЧаротыІван ЧыгрынаўБеларускія ручнікіАкупацыя Ірака (2003—2011)АмонімЛасіцыФістынгСімвалізмЗдароўеТамара Рыгораўна РаеўскаяВарэнскі раёнЯўгенія ЯнішчыцЧарнобыльская малітваРаіса Андрэеўна БаравіковаМесны склонГазавая плітаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Блужскі сельсаветТраецкае прадмесцеЗмітрок БядуляПіянеры-героіКыргызстанСпіс беларускіх імёнМікалай ЦудатворацБеларуская энцыклапедыяІван ШамякінЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2019Па што ідзеш, воўча?Сэрца на далоніЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Якуб КоласВасіль Фёдаравіч ХомчанкаКіраваннеПалац Незалежнасці (Мінск)Мужыцкая праўдаЭрэкцыяУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіУладзімір Аляксеевіч АрлоўКалядыЯн ЧачотВермахт🡆 More