Джуліяна Амата

Джулія́но Ама́та (італ.: Giuliano Amato; нар.

13 мая 1938, Турын, Італія) — італьянскі палітык, двойчы Старшыня Савета міністраў Італіі. Таксама ён быў віцэ-старшынёй Канвенцыі за будучыню Еўропы, якая распрацавала Еўрапейскую канстытуцыю.

Джуліяна Амата
Giuliano Amato
Джуліяна Амата
Джуліяна Амата
Сцяг Старшыня Савета міністраў Італіі
28 чэрвеня 1992 — 28 красавіка 1993
Папярэднік Джуліа Андрэоці
Пераемнік Карла Адзельё Чампі
Сцяг77-ы Старшыня Савета міністраў Італіі
25 красавіка 2000 — 11 чэрвеня 2001
Папярэднік Масіма Д’Алема
Пераемнік Сільвіа Берлусконі
Нараджэнне 13 мая 1938(1938-05-13) (85 гадоў)
Турын
Імя пры нараджэнні італ.: Giuliano Amato
Жонка Дыяна Вінчэнці
Дзеці сын: Ларэнца
дачка: Эліза
Партыя Сацыялістычная партыя, Дэмакратычная партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, юрыст, суддзя, выкладчык універсітэта
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амата нарадзіўся ў Турыне, але вырас у Таскане. У 1960 ён скончыў Пізанскі ўніверсітэт, атрымаўшы юрыдычную адукацую, і стажыраваўся да 1963 у Калумбійскім універсітэце. Пасля выкладчыцкай працы ва ўніверсітэтах Мадэны, Перуджы і Фларэнцыі ён у 19751997 быў прафесарам італьянскага і параўнальнага канстытуцыйнага права ў Рымскім універсітэце Ла Сапіенца.

Яшчэ ў 1958 уступіўшы ў Італьянскую сацыялістычную партыю, ён у 19831993 быў дэпутатам парламента. Ва ўрадзе свайго аднапартыйца Бетына Краксі ён у 19831987 займаў пасаду малодшага дзяржаўнага сакратара па справах прэм'ер-міністра, у 19871988 намесніка прэм'ер-міністра, у 19871989 міністра фінансаў. У чэрвені 1992 — красавіку 1993 Амата быў Старшынёй Савета Міністраў Італіі. У перыяд яго кіравання адбыўся карупцыйны крызіс, які прывёў да значных змен у палітычным жыцці Італіі. Амата быў вымушаны прыняць закон, які перадаваў расследаванне спраў аб карупцыі ў рукі падкантрольнай ураду паліцыі, але незадаволенасць насельніцтва прывяло да таго, што прэзідэнт Італіі Оскар Луіджы Скальфара адмовіўся яго падпісаць. У той жа час урад Амата правёў дзве дэвальвацыі ліры, якія прывялі да выключэння Італіі з Еўрапейскай валютнай сістэмы за рэзкае скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту, аднак спрыялі наступнаму ўвядзенню еўра. Амата пазбег карупцыйнага скандалу, які закрануў кіраўніка ІСП Краксі, але вымушаны быў сысці ў адстаўку і з палітыкі. У 19941997 ён кіраваў антыманапольным камітэтам.

У 1998 Амата ўвайшоў ва ўрад Масіма Д'Алемы, стаўшы ў ім міністрам істытуцыянальных рэформаў, а ў снежні 1999 — сакавіку 2000 быў міністрам фінансаў. У красавіку 2000 — маі 2001 Амата зноў займаў пасаду старшыні Савета Міністраў, праводзячы рэформы, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і ўзмацненне сацыяльнай абароны. Пасля паражэння левых сіл на парламенцкіх выбарах Амата і экс-прэм'ер-міністр Бельгіі Жан-Люк Дэханэ былі запрошаны стаць намеснікамі Валеры Жыскар д’Эстэна, які ўзначальваў камісію па распрацоўцы Еўрапейскай канстытуцыі. Таксама ў 20012006 ён быў членам Сената ад Тасканы. У 2006 ён быў ізноў абраны ў Палату дэпутатаў і стаў міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Рамана Продзі. У 2008 на чарговых парламенцкіх выбарах Амата не стаў ізноў займаць дэпутацкае крэсла.

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джуліяна Амата, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

13 мая1938Італьянская моваІталіяЕўрапейская канстытуцыяСтаршыня Савета міністраў ІталііТурын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

PlayStation 5Сяргей Пятровіч ГурулёўКалядыБеларускае нацыянальнае адраджэннеМаксім Яўгенавіч КацНатуральная воспаВінцэнт Дунін-МарцінкевічБуякіАгнэта ФэльтскугМянушкаКастусь ЦвіркаMrBeastВалерый Станіслававіч МянжынскіАляксандр Мікалаевіч СакураўЯндэксБеларускі полк «Пагоня»Паца-ВацаУкраінаКупаллеДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыМарат Сяргеевіч МаркаўВялікдзень ва УкраінеСэрца на далоніWayback MachineЭдвард Адамавіч ВайніловічНавуковы стыльАкупацыя Ірака (2003—2011)2022БілінгвізмГомельАнтон АўсянікЮджынія ЧарлзДжасцін БіберГаннаБразіліяГеоргій МарчукРаскіданае гняздо (п’еса)КаляндрыСласцёны (Чавускі раён)ШываБэці ЛавэтБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяПій XIЯфім Якаўлевіч БеленькіДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўДаніэль КанеманФіліп Сеймур ХофманБраўзерВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаБеларускія татарыНаталля Пятроўна АўдзееваFlipping BangersСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіПлаваннеНацыянальная парламенцкая бібліятэка Японіі1934 год у гісторыі літаратурыХаджШвагерГерманіяТаежная зонаЗайменнікГрызуныТомас МорКобальтДжон Рональд Руэл ТолкінМ. ЦяцерскіПалівальны панядзелакМіжнародны стандартны кніжны нумарСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Пеніс чалавекаАлімпійскія гульніЧарадзейныя казкіМелатанін🡆 More