Грэчаскі Агонь

Грэчаскі агонь (ці вадкі агонь, грэч.

Упершыню была ўжыта візантыйцамі ў марскіх бітвах. Дакладны састаў грэчаскага агню невядомы.

Грэчаскі Агонь
Выкарыстанне грэчаскага агню. Мініяцюра Мадрыдскага спісу «Хронікі» Іаана Скіліцы.

Вынаходнікам вадкага агню, які выратаваў Канстанцінопаль ад арабаў у 678 г. і ад русі ў 941 г. лічыцца Калінік. Дакладны склад і сродкі ўжывання дагэтуль не ясныя, да таго ж паняцце «грэчаскі агонь» пазначае розныя тыпы зброі. Хоць некаторыя даследчыкі аддаюць перавагу зваць грэчаскім агнём выбуханебяспечную сумесь, змешаную з салетрай, найбольш верагоднымі складовымі элементамі яе была нафта (якая здабывалася ва ўсходніх раёнах Азоўскага мора (Тмутаракань, Зіхія) ці на ўсходзе Арменіі, як пра гэта гаворыць Канстанцін Барвянародны), змяшаная са смалою і серай, якая затым награвалася і распырсквалася пры дапамозе помпы (siphon) праз бронзавую трубу (strepton). Пасудзіна з вадкасцю або падпальвалася на выйсці з трубы, або агністыя стрэлы выкідваліся ўслед за вадкасцю. Візантыйцы пільна ахоўвалі сакрэт вырабу і выкарыстання агню; так балгары, захапіўшы вялікая колькасць сумесі і агнямётных прылад, так і не змаглі скарыстацца імі.

Грэчаскі агонь часта ўжываўся падчас бітваў, напрыклад, падчас марской бітвы пры Сулаеме ў 677, а таксама выкарыстоўваўся ў аблогавых прыладах. Арабскі гісторык Ібн ал-Атхір апісвае жудаснае ўражанне, якое пакінулі візантыйскія прылады падчас нападу на Двін у 927 г. Згубы арабы змаглі пазбегнуць толькі дзякуючы таму, што быў забіты візантыйскі артылерыст. Рэшткі сярэднявечнай майстэрні, у якой вырабляліся «гранаты» з грэчаскім агнём, былі адкрыты ў Хама-Епіфаніі.

Зноскі

Літаратура

  • Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols (ed. A. Kazhdan. Oxford University Press, 1996).
    • Haldon J.F., Byrne M. A Possible Solution to the Problem of Greek Fire // BZ 70 (1977) 91-99.
    • Partington J.R., A History of Greek Fire and Gunpowder. Cambridge, 1960: 1-41.
    • Vasojević A. & N. Naphtha // Philologus 128 (1984) 208-29.
    • Korres Th.K. Hygron pyr. Thessalonike, 1985.

Tags:

ВізантыяГрэчаская моваСярэднявечча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Хто смяецца апошнім (п’еса)Паўстанне 1794 годаРэфармацыяВасіна3Надвор’еФінляндыяНікала Леанар Садзі КарноБанк ДабрабытПравы рэваншЕгіпетSony Music Entertainment15-ы партызанскі полкПавятовы соймікАрганізацыя Аб’яднаных НацыйМір (арбітальная станцыя)Фрыдрых Энгельс1706НурагаХрышчэнне РусіЛідаРэч ПаспалітаяВікісховішчаПошукавая аптымізацыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГвінеяКалумбійскае песаІарданіяПрыматалогіяКарл X БурбонПаўсаній (географ)1 красавікаАндрусь ТакіндангNirvanaСтыль (мова)ІнданезіяЛюблінТулаЛексікаРасійская акупацыя КрымаБеларускія татарыКіпрАлесь ГарунЖФК Універсітэт ВіцебскВацлаў ЛастоўскіВаршаваНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеСтарыя ДарогіКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіУзбуйненне БССРМарыус Іванавіч ПетыпаАнілінгусГісторыя Беларусі7БарнсУкраінская Народная РэспублікаГомельДзядыМаскваАртур ВольскіСпіс беларускіх імёнЖамойцьВечаСпіс вуліц МінскаSoldatГалоўная старонкаВікіFedoraOnliner.byКарлес ПучдэмонБеларусы РасііСвятлана Іванаўна КалыванаваХаўер (цыклон)🡆 More