Грані́ца па О́дэры — На́йсэ (ням.: Oder-Neiße-Grenze, польск.: Granica na Odrze i Nysie Łużyckiej) — сучасная граніца паміж Германіяй (ФРГ і ГДР) і Польшчай (ПНР).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Лінія граніцы праходзіць па рэках Одэр (Одра) і Найсэ (Ныса Лужыцкая), але каля Балтыйскага мора адхіляецца на захад, каб ахапіць горад Шчэцін.
Граніца была ўсталявана пасля Другой сусветнай вайны (хоць яна прыкладна адпавядае заходняй граніцы Польшчы ў XI стагоддзі). Галоўнай прычынай зруху граніцы на захад было імкненне Англіі і Савецкага Саюза кампенсаваць Польшчы тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (так званыя Усходнія Крэсы), адрынутыя ў яе ў 1939 годзе. Польскі ўрад у эміграцыі быў супраць пераносу граніцы, але не меў ніякіх магчымасцей перашкодзіць гэтаму.
Германская Дэмакратычная Рэспубліка Згажэлецкім дагаворам з Польшчай прызнала граніцу па Одэры — Найсэ ў 1950 годзе.
Заходняя Германія прызнала гэту граніцу толькі ў 1970 годзе — у адпаведнасці з дагаворам паміж ФРГ і СССР ад 12 жніўня 1970 года і дагаворам аб асновах нармалізацыі ўзаемных адносін паміж ФРГ і ПНР ад 7 снежня 1970 года.
Удзельнікі канферэнцыі ў Тэгеране ў 1943 годзе былі адзіныя ў меркаванні, што паваенная Польшча павінна атрымаць кампенсацыю ў выглядзе набыцця часткі Сілезіі і Усходняй Прусіі. Тэрытарыяльнае пытанне канчаткова вырашыў Чэрчыль, выклаўшы на карту Усходняй Еўропы тры запалкі. Дзве з іх ён паклаў паралельна граніцам даваеннай Польшчы, а трэцяй — па «Лініі Керзана», якую І. В. Сталін лічыў сапраўднай польска-ўкраінскай граніцай. Затым Чэрчыль узяў крайнюю (усходнюю) запалку і пераклаў яе на захад, на такую ж адлегласць ад заходняй граніцы Польшчы, як ад «Лініі Керзана», ужо ўздоўж лініі Одэр-Найсэ. Такі просты прыём быў ухвалены ўсімі ўдзельнікамі, паколькі СССР як правапераемнік Расійскай імперыі атрымаў раёны на паўночных тэрыторыях Усходняй Прусіі з Кёнігсбергам, які неўзабаве пасля заняцця горада Чырвонай Арміяй атрымаў назву Калінінград. Адначасова было прынята рашэнне пра перасяленне палякаў з тэрыторый, што адышлі да СССР (да 1939 г. палякі на гэтых тэрыторыях належалі да забяспечанага насельніцтва), а таксама немцаў з будучай ПНР у колькасці каля 5 мільёнаў у заходнія зямлі Германіі.
У адказ на меркаванні, што ўзніклі пры гэтым, звязаныя з жыццёвай катастрофай, якую мусілі перанесці перасяленцы, былі выказаны наступныя довады:
Граніца па Одэры — Найсэ на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Граніца па Одэры — Найсэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.