Гохдарфская Грабніца

Грабніца правадыра ў Гохдарфе — багатае кельцкае пахаванне, датаванае каля 530 г.

да н. э. Выяўлена археолагам-аматарам у 1977 г. каля паселішча Гохдарф-на-Энцы у муніцыпалітэце Эбердынген, федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія). Да таго часу курган ад першапачатковай вышыні (6 м) і дыяметра (60 м) у выніку прыроднай эрозіі і сельскагаспадарчай дзейнасці «зморшчыўся» да вышыні прыкладна 1 метра.

Мужчына ва ўзросце каля 40 гадоў, ростам 178 см, быў пакладзены на бронзавы ложак даўжынёй 275 см. Мяркуючы па знойдзеных у пахавальнай камеры залатых упрыгожваннях гэты чалавек, верагодна, быў кельцкім правадыром. Ён быў пахаваны з залатой шыйнай грыўняй на шчацэ, бранзалетам на правай руцэ, у капелюшы з бяросты, апрануты ў багатыя адзенні, меў два залатыя кінжалы з лёзамі з жалеза і бронзы, бурштынавыя ўпрыгажэнні. Асабліва вылучаліся тонкія залатыя пласціны з арнаментам, якія захаваліся на яго амаль спарахнелым абутку. Каля ложка стаяў вялікі кацёл, упрыгожаны выявай трох львоў вакол абзы. Пры пахаванні кацёл быў запоўнены 400 літрамі мёду. Ва ўсходняй частцы грабніцы знаходзілася чатырохколавая павозка з наборам бронзавага посуду і рагоў для пітва, дастатковай для 9 чалавек.

Пасля вывучэння магілы, курган быў зноў рэканструяваны да сваёй першапачатковай вышыні. Побач з курганам быў пабудаваны музей, пры будаўніцтве якога былі выяўленыя сляды старажытнай кельцкай вёскі, да якой, верагодна, належаў правадыр. Пастаянная экспазіцыя музея ўключае ў сябе арыгінальны шкілет князя, упрыгажэнні і прадметы, знойдзеныя ў пахавальнай камеры, а таксама дакументальныя фільмы аб адкрыцці магілы і перыядзе раскопак.

Галерэя

Спасылкі

Літаратура

Tags:

Бадэн-ВюртэмбергГерманіяКельты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Юр’еў дзень (вясенні)Рымская рэспублікаГалоўная старонкаМір (арбітальная станцыя)Венера (планета)ВенгрыяФранцішак БагушэвічЯпоніяТэкстПаўстанне 1863—1864 гадоўПрызнанне Галадамору генацыдамБарташы (Шчучынскі раён)Жыве Беларусь!Папа РымскіМарс18АлматыГеоргій МарчукБарыс Аляксеевіч КрэпакЗянон ПазнякBrockhaus EnzyklopädieПаўстанне 1830—1831 гадоўАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаЗамкавая царква (Мінск)Беларуская народная дэманалогіяСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыХаўер (цыклон)Ян ЧачотЗлучнікВялікая Айчынная вайнаВейшнорыяМікола ГусоўскіСпіс самых высокіх людзейСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхЕжы ГедройцФёдар Іванавіч ПрывалаўЛюдовік XIАзіяцкі маршрут AH4Карл X БурбонБалгарыяАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўШаманізмСацыял-дэмакратычная партыяАўтамагістраль ВолгаАнгкор-ВатБарнсМефедронБеларуская моваСтыль (мова)ВасінаБеларусыРэфармацыяSony Music EntertainmentЛіс Мікіта (мультсерыял)Знак бядыПалавыя губы1978XMPPПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Трайчасты нервРуская моваЛітваСвятлана Валер'еўна ФаменкаГенадзь Пятровіч ПашкоўВярбаКлаўдзія Герасімаўна ВасінаМоваЭстэр ЛедэцкаяНавакольнае асяроддзе2002РаБульбаАльбуцьЛех ВаленсаВільнюсЭквадор🡆 More