Гаспітальеры

Гаспітальеры, Іааніты, Мальтыйскі ордэн (поўная назва — Суверэнны ваенны ордэн гаспітальераў Св.

Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты) — духоўна ваенны ордэн, створаны ў Іерусаліме ў пачатку XII ст. пасля першага крыжовага паходу.

Гаспітальеры
Абарона Акры

Ордэн меў шэраг крэпасцяў у Сірыі і Палесціне і іграў вялікую ролю ў абароне ад мусульман. Валодаў значнымі землямі на Усходзе і ў Заходняй Еўропе, дзе ўсталёўваў ваенна-прыгонны рэжым для мясцовага насельніцтва.

У 1291 ордэн быў выцеснены туркамі з Іерусаліма, але захапіў астравы Кіпр і Родас, дзе і замацаваўся. У 1530 атрымаў у падарунак ад рымскага імператара востраў Мальту (адтуль і сённяшняя назва), яго рыцары-крыжакі абаранялі Міжземнае мора ад турак.

У час Вялікай Французскай рэвалюцыі мальтыйцы страцілі свой асяродак — Мальту. Спачатку востраў захапіў Напалеон, потым англічане. Гэтым скарыстаўся расійскі імператар Павел І. Ён запрасіў рыцараў у Расію і заключыў з імі саюз супраць турак і французаў.

На сённяшні час ордэн месціца ў Рыме.

Мальтыйскі Ордэн устанавіў дыпламатычныя дачыненні з больш як 100 краінамі свету і мае сваіх прадстаўнікоў у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Савеце Еўропы. З 1994 года мае статус сталага наглядальніка ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

4 красавіка 2008 года князем і вялікім магістрам Ордэна абралі Мэцью Фестынга.

Дачыненні з Беларуссю

Пра ўсюдыіснасць і ўплывовасць гэтай арганізацыі сведчыць той факт, што камандорства ордэна гаспітальераў больш за два з паловай стагоддзі існавала ў Беларусі. Яго заснаваў з дазволу вялікага магістра мальтыйцаў нясвіжскі князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка ў сваім мястэчку Сталовічы, а пазнаёміўся з ордэнам пад час падарожжа ў Італію. У 1639 для ордэна быў пабудаваны касцёл, а потым кляштар. Тут згодна са статутам гаспітальераў, дзейнічаў шпіталь для бедных. Сталовіцкае камандорства існавала да 1868. Сёння Мальтыйскі ордэн неаднаразова прывозіў на Беларусь гуманітарную дапамогу ў асноўным лекі, паспрыяў у будаўніцтве новай бальніцы ў Жалудку, а таксама пасябраваў з мінскім Домам сяброўства.

10 красавіка 2008 года паслом Беларусі пры Ордэне па сумяшчальніцтве прызначаны Сяргей Алейнік.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. - Мн.:"Беларускі кнігазбор", 2002.- С. 240. ISBN 985-6638-68-2.

Спасылкі

Tags:

Гаспітальеры Дачыненні з БеларуссюГаспітальеры Гл. таксамаГаспітальеры ЛітаратураГаспітальеры СпасылкіГаспітальерыІерусалімПершы крыжовы паход

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СлуцкДзікае паляванне караля Стаха (опера)Белгазпрамбанк31 сакавіка1978ЯхвеВялікая ложа БеларусіЧыкагаПрызнанне Галадамору генацыдамКатарЕўропаСмальяныЛідаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКіпрБеларускі нацыяналізмФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыУладзімір КараткевічКаранёвыя атожылкіПрасніцаІван НавуменкаУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіКлаўдзія ВасінаІталіяЭтанол18ПагоняЦім СкарэнкаАперацыя «Цыклон»Аўтамагістраль УралВялікдзень (народная традыцыя)СажалкаПалац Сапегаў (Гродна)Палавыя губыЯгайлаРадыеактыўны распадАндрусь ГорватТрэці рэйхОсаму ТэдзукаБаявік (кінажанр)Дарожныя знакі БеларусіУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічДзятлаваАлматыГеоргій МарчукЖаўнаНаш крайДыялекты беларускай мовы1984Betfair28 сакавікаДзядыСвятлана Іванаўна КалыванаваКорпус марской пяхоты ЗШАБеларуская моваТрасцянец411991ДзеепрыметнікТадэвуш КасцюшкаПольская моваСвяшчэнная Рымская імперыяЭквадорЕва ВежнавецЗозімуАндатраАзербайджанКупаллеДжэймс КукЭстэр ЛедэцкаяГарэлкаМагіла льва (паэма)Людміла РублеўскаяАндрэй Пачобут🡆 More