Гала Плацыдзія

Гала Плацыдзія (лац.: Galla Placidia; каля 388—27 лістапада 450 гг.) — дачка рымскага імператара Феадосія Вялікага.

На працягу двух гадоў — каралева вестготаў, пасля кіравала Заходняй Рымскай імперыяй у маленства свайго сына, імператара Валентыніяна III.

Гала Плацыдзія
лац.: Galla Placidia
Партрэт Галы Плацыдзіі на залатым медальёне
Партрэт Галы Плацыдзіі на залатым медальёне
рэгент
з 425
Папярэднік Іаан
Пераемнік Валентыніян III
Нараджэнне 386
Смерць 27 лістапада 450[…]
Месца пахавання
Род Дынастыя Феадосія[d]
Бацька Феадосій I Вялікі
Маці Гала[d]
Муж 1) Атаульф
2) Канстанцый III
Дзеці Феадосій і Валентыніян,
дачка Ганорыя
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Асабістая гісторыя Галы Плацыдзіі наклалася на гісторыю гібелі Рымскай імперыі, яе незвычайны лёс цесна звязана з важнымі падзеямі 1-й паловы V стагоддзя. Народжаная ў апошнія гады існавання адзінай імперыі, пасля яе канчатковага распаду ў 395 годзе Гала засталася ў Італіі пад апекай старэйшага брата, імператара Ганорыя, і яго палкаводца Стыліхона.

З 409 года яна знаходзіцца ў знатных закладніках у караля вестготаў Аларыха, а пасля яго смерці Гала ў 414 годзе стала жонкай новага вестгоцкага караля Атаульфа і нават нарадзіла яму сына. Заўдавеўшы праз год, Гала Плацыдзія стала прадметам гандлю за хлеб паміж вестготамі і Ганорыем.

Яна змагла вярнуцца ў Рым у 416 годзе і хутка супраць волі была выдадзена братам замуж за яго паспяховага палкаводца Канстанцыя, якому нарадзіла дачку і сына Валентыніяна. Валентыніян у 425 годзе атрымаў у спадчыну трон Заходняй Рымскай імперыі, але прынамсі першыя 12 гадоў за яго кіравала яго маці, Гала Плацыдзія. Гала сканала ў 450 годзе, напярэдадне нашэсця на Заходнюю Еўропу гунаў Атылы.

Дзеці

  • Феадосій (414415 гг.) — сын ад караля вестготаў Атаульфа, памёр немаўлём.
  • Юста Грата Ганорыя (417—пасля 452 года) — дачка ад палкаводца Канстанцыя. У 449 годзе зацяжарыла ад набліжанага чыноўніка, пасля чаго яе гвалтоўна выдалі замуж за састарэлага сенатара. Каб пазбегнуць замужжа, яна заклікала на дапамогу правадыра гунаў Атылу, які скарыстаўся гэтай падставай для спусташэння Галіі, а затым уварвання ў Італію. Пасля 452 года весткі пра лёс Ганорыі адсутнічаюць, меркавана яна магла быць пакарана смерцю.
  • Флавій Плацыд Валентыніян (419455 гг.) — сын ад палкаводца Канстанцыя. Стаў імператарам у 425 годзе. Спачатку за яго кіравала яго маці Гала Плацыдзія, затым фактычную ўладу ажыццяўляў палкаводзец Аэцый. Забіты целаахоўнікам-готам у 455 годзе.

Зноскі

  • Galla Placidia // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Пакліканне Атылы можа быць легендай: пра гэта паведамляюць толькі візантыйскія крыніцы, у той час як заходне-рымскія, якія павінны былі быць лепш дасведчаныя, замоўчваюць.
  • Спасылкі


    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гала Плацыдзія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Гала Плацыдзія БіяграфіяГала Плацыдзія ДзеціГала Плацыдзія СпасылкіГала Плацыдзія27 лістапада388450Валентыніян IIIВестготыЗаходняя Рымская імперыяЛацінская моваФеадосій I Вялікі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Суд у СлабадзеАстравецЭто Минск, деткаПошукавая аптымізацыяПераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦЯн ВертонгенСтарабеларуская мова163Валянціна Браніславаўна КараткевічЛМарыя ТальёніЛабірынты (аповесць)СкрутакКаласы пад сярпом тваімПрывакзальная плошча (Мінск)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаШумілінскі раёнПолк КаліноўскагаЭйфелева вежаСезон 2011/2012 «Гродна-93-2»Лявон Цімафеевіч БаразнаБеларуская моваГаліна Анатолеўна ПугачэнкаваНідэрландская моваПраспект Незалежнасці (Мінск)Сіднейскі оперны тэатрАдам ГлобусЗайменнікПалац Незалежнасці (Мінск)Іван НавуменкаЛеанід Дранько-МайсюкАсірысБеларускі нацыянальны касцюмЦынкавыя хлопчыкіАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)Нацыянальны сход Рэспублікі БеларусьТэрмінЛідскі замакНаша Ніва (1906)Лютаўская рэвалюцыяІнданезіяКалядыКастрычніцкая рэвалюцыяГарабурдаКіеўская РусьКамедулыСветлагорскВіталюр-РДВАРWordPressСям’яБаранавічыГродзенская вобласцьРаіса Андрэеўна БаравіковаБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныІдэя2011 год у гісторыі кіноДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваЭнцыклапедыяСтэрэатыпПятрусь БроўкаПаўлінкаАлесь ЖукБеларускі алфавітRSSКупаллеСвятлана Георгіеўна ЦіханоўскаяСяргей Аляксандравіч ШавельАляксандр Васілевіч БранцэвічЛітаратура і мастацтва (газета)Азёры Беларусі🡆 More