Вялікі Шлёпа: інтэрнэт-мем з каракалам па імяні Гоша

Вялікі Шлёпа (ад руск.: «шлёпать»; таксама вядомы як проста Шлёпа або Вялікі рускі кот) — серыя інтэрнэт-мемаў з каракалам па імяні Гоша.

У англамоўным сегменце Інтэрнэта вядомы як Флопа (англ.: Floppa) або Вялікі Флопа (англ.: Big Floppa).

Вялікі Шлёпа
Вялікі Шлёпа: Кот, Папулярнасць і мемы, Прадукцыя са Шлёпам
Імя пры нараджэнні: Гоша
Іншыя імёны: Шлёпа, Вялікі рускі кот; Флопа, Вялікі Флопа
Від: Каракал
Пол: мужчынскі
Дата нараджэння: 21 снежня 2017 (6 гадоў)
Месца нараджэння: Кіеў, Украіна
Гаспадар: Андрэй і Ялена Бондаравы
bigfloppaofficial.com (руск.)

Кот

Сапраўдная мянушка каракала — Гоша. Ён нарадзіўся 21 снежня 2017 года ў кіеўскім кашачым гадавальніку. Ва ўзросце чатырох месяцаў яго набыла сям’я Бондаравых — Андрэй і Ялена — з Масквы. У снежні 2019 года ўладальнікі каракала апублікавалі ў сваім Інстаграме здымак, дзе ён ляжыць на падаконніку разам з іншым катом — Жорам. Гэты здымак у будучыні стаўся першым шаблонам для мемаў з каракалам.

Гоша важыць блізу 30 кілаграмаў, харчуецца сырым мясам і любіць крэветкі. У чэрвені 2021 года сеў на дыету.

Акрамя каракала ў сям’і Бондаравых жывуць каты — Жора и Мацвей.

Папулярнасць і мемы

Вялікі Шлёпа: Кот, Папулярнасць і мемы, Прадукцыя са Шлёпам 
Гоша(недаступная спасылка) з катом Жорам.

На здымак каракала зважалі аўтары іранічных інстаграм-акаўнтаў, каторыя спачатку далі Гошу мянушку «big sahnr» (або проста «sahnr»). У студзені 2020 года за свае вялікія вушы Гоша атрымаў мянушку Big Floppa (от англ.: flop — «пляскач»), пад каторай надалей атрымаў вядомасць. У лютым 2020 года быў апублікаваны першы мем, які набраў вялікую папулярнасць — дэматыватар з адрэгаваным здымкам Гошы, дзе ён паказаны без вушэй.

Вялікі Шлёпа: Кот, Папулярнасць і мемы, Прадукцыя са Шлёпам 
«Лубок»(недаступная спасылка) са Шлёпам.

Выява распаўсюдзілася па іншых акаўнтах, якія спецыялізуюцца на інтэрнэт-мемах. Да траўня мемы са Шлёпам распаўсюдзіліся за межы Інстаграма — жарты пра Каракала сталі публікаваць у Твітэры і на Рэдыце . Улетку мем дайшоў і да рускамоўнага сегмента, дзе паводле аналогіі з Big Floppa Гоша атрымаў мянушку Вялікі Шлёпа.

Збольшага мемы з Гошам выкарыстоўваюць для шчытпостынгу. Каракал таксама не раз станавіўся героем фатажабаў. Напрыклад, твар Шлёпы дадавалі на скрыншоты з відэагульняў, вокладак часопісаў, дадавалі яму пісталеты, капелюшы і іншыя аксэсуары, каб мемы можна было выкарыстоўваць як карцінкі-рэакцыі. Таксама Гошу часта малююць як рэпера — імаверна, з-за таго, што яго англамоўная мянушка Big Floppa падобная да псеўданімаў амерыканскіх выканаўцаў. Часам у мемах з Шлёпам выкарыстоўваецца малюнак не Гошы, а іншых катоў, рысяў або сервалаў.

Да канца 2020 года вакол Шлёпы ўтварылася мноства фанацкіх супольнасцяў і акаўнтаў на Reddit, у «ВКонтакте», Твітэры і Інстаграме.Хоць сумарная колькасць падпісчыкаў не перавышае 50 тысяч, у гэтых супольнасцях каракала лічаць «крыніцай пераймання» і «лідарам моладзі», а таксама кожную пятніцу адзначаюць «пятніцу Шлёпы». У каментарах да публікацый гаспадароў Гошы карыстальнікі цікавяцца жыццём Каракала, выказваюць здзіўленне яго памерамі, усяляк абгульваюць ягоную мянушку.

У 2020-2021 гадах з’явіліся мемы, дзе Шлёпая «распавядае» пра тое, як правільна рыхтаваць пяльмені, і пра тое, што здзяйсняў ваенныя злачынствы. У Шлёпы ў мемах, таксама, ёсць своеасаблівы «вораг» — сфінкс Бінгус. У беларускамоўным сегменце Шлёпа распавядаў рэцэпт калдуноў, а таксама ствараліся мемы, дзе Шлёпа — беларускі патрыёт і змагар за незалежнасць Беларусі і вяртанне беларускіх этнічных зямель.

У траўні 2021 года фанаты каракала пачалі пісаць у месенджары сваім бацькам «Глядзі, гэта Шлёпа, вялікі рускі кот. Як ён табе?», а потым публікавалі іх рэакцыю ў сябе ў профілі сацыяльных сетак. Найбольш папулярным здымкам для праверкі рэакцыі стаў «Шлёпа ў ваннай». Гэты флэшмоб набраў вялікую папулярнасць у рускамоўным сегменце Інтэрнэта. Пазней нарадзілася іншая варыяцыя мема: «Мам, глядзі, гэта Хасбік» з дагестанскім блогерам Хасбулой Магамедавам.

29 чэрвеня 2021 года карэспандэнт тэлеканала «Дождж» Марыя Барзунова ўзяла інтэрв’ю ў Шлёпы: у ім яго гаспадары расказалі пра каракала і яго папулярнасць.

Прадукцыя са Шлёпам

У 2020 годзе фанаты Гошы папрасілі ў сям’і Бондаравых дазвол на выкарыстанне яго выявы для розных прадуктаў. Такім чынам у продажы з’явіліся кубкі, статуэткі і кубікі з Big Floppa. Вясной 2021 года ў краме Google Play з’явілася праграма, прысвечаная Шлёпе. Гульня складаецца са здымкаў Гошы, які пры ціску мяняе выраз твару на «гаварлівы» і выдае розныя гукі.

Зноскі

Tags:

Вялікі Шлёпа КотВялікі Шлёпа Папулярнасць і мемыВялікі Шлёпа Прадукцыя са ШлёпамВялікі ШлёпаАнглійская моваКаракалРуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПолацкА хто там ідзе?Універсітэт імя Дж. КрэндалаУладзімір Георгіевіч МулявінСпіс вуліц МінскаЖукіўка (Канатопскі раён)Плошча Якуба КоласаЯкуб КоласУННВІван ШамякінРымскі форумРуская моваВіктар Францавіч КучынскіРодны склонАдольф ГітлерАгнешка Рамашэўска-ГузыПрыслоўеПрыметнікВасіль ЗуёнакПётр Міронавіч МашэраўДзень ПерамогіНарматыўны кантрольСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіСэквіл (Нью-Брансуік)НафтаСцяг БеларусіПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Сібусава ЭіціАчэрэтынэПрыназоўнікВіктар МарціновічНапалеон ОрдаПраспект Незалежнасці (Мінск)ГамеланМыкалаіўка (Канатопскі раён)Схема БЧБКіраўнікі МінскаАперацыйная сістэмаГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінСтарабеларуская моваШыман КанарскіБрэстНасельніцтва БеларусіБеларускія народныя танцыПадзеі МіякеСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаПаўночная АмерыкаРаманчуковэПлошча Перамогі (Мінск)Кандрат КрапіваPaveway IVІсландская кронаЗямля пад белымі крыламіВера Аляксандраўна Палякова-МакейДудка беларускаяРучная стымуляцыя пенісаМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтВянок (зборнік)КалядыЛітаратурныя жанрыНацыянальная бібліятэка БеларусіАльгердБарыс Іванавіч СачанкаАдвечным шляхамЮрась ШамецькаАнімэЛінейны карабельЯраслаў Сільвестравіч ПархутаЗыбіцкая вуліцаЯпоніяПаца-ВацаПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Уладзімір Мікалаевіч КарватАлесь АдамовічМікіта Сяргеевіч КрыўцоўЛеанід Дранько-Майсюк🡆 More