Instagram (чытаецца — Інстаграм) — бясплатная праграма абмену фатаздымкамі і відэазапісамі, якая дазваляе карыстальнікам здымаць фатаграфіі і відэа, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць іх праз свой сэрвіс і шэраг іншых сацыяльных сетак.
Instagram робіць фатаграфіі ў квадратнай форме — як камеры Kodak Instamatic і Polaroid, і як любыя сярэднефарматныя камеры 6×6. Большасць мабільных фотапраграм выкарыстоўвае суадносіны бакоў 3:2.
Тып | фота і відэа-праграма з элементамі сацыяльнай сеткі |
---|---|
Аўтар | Kevin Systrom[d] і Mike Krieger[d] |
Распрацоўшчык | Instagram, Inc. |
Напісана на | Python |
Аперацыйная сістэма | iOS 6.0 або навейшая, Android 2.2 або навейшая, Windows Phone 8.0 або навейшая |
Мовы інтэрфейсу | англійская, галандская, іспанская, італьянская, карэйская, нямецкая, спрошчаная кітайская, французская, афрыкаанс (бурская), грэчаская, дацкая, інданезійская, малайская, нарвежская (букмал), польская, партугальская, руская, тагальская, тайская, традыцыйная кітайская, турэцкая, фінская, чэшская, шведская, японская |
Першы выпуск | 6 кастрычніка 2010 |
Апошняя версія | Android: 6.17.1 (11 сакавіка 2015 года) iOS: 6.4.1 (17 снежня 2014 года) Windows Phone 8: 0.4.2.0 (22 сакавіка 2014 года) |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] і бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d] |
Сайт | instagram.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэтая праграма сумяшчальны з прыладамі iPhone, iPad і iPod Touch на iOS 4.3 і вышэй, а таксама з тэлефонамі на платформе Android 2.2 і вышэй з падтрымкай OpenGL ES 2. Распаўсюджваецца праз App Store і Google Play адпаведна.
У красавіку 2012 года Instagram быў набыты кампаніяй Facebook. Дакладны кошт пакупкі склаў 300 мільёнаў долараў грашовымі сродкамі і 23 мільёны акцый кампаніі.
Распрацоўка Instagram пачалася ў Сан-Францыска, калі Кевін Сістрам (Kevin Systrom) і Майк Крыгер (Mike Krieger) вырашылі пераарыентаваць свой праект Burbn на мабільныя фатаграфіі. Праграма з’явілася ў App Store кампаніі Apple 6 кастрычніка 2010 года.
Неўзабаве пасля выпуску праграмы да каманды далучыўся Джош Рыдэль у якасці менеджара супольнасці. У лістападзе 2010 года каманда папоўнілася Шэйнам Суіні — інжынерам праекту, а ў жніўні 2011 года — Джэсікай Золман як ІТ-евангелісткай супольнасці.
У студзені 2011 года да праграмы былі дададзены хэштэгі для таго, каб было лягчэй знаходзіць карыстальнікаў і фотаздымкі.
У верасні 2011 года была выпушчана версія праграмы 2.0, у якой з’явіліся жывыя фільтры, імгненная змена нахілу, чатыры новыя фільтры, фатаграфіі высокага разрознення, апцыянальныя межы, паварот адным клікам і абноўлены значок. У красавіку 2012 года была выпушчана версія праграмы для платформы Android, якое за суткі было спампавана больш за мільён разоў.
9 красавіка 2012 г. Facebook абвясціў пра набыццё мабільнай фотапраграмы Instagram за 1 млрд долараў. Уладальнікам гэтага фатасервісу Facebook пералічыў 300 мільёнаў долараў і перадаў каля 23 мільёнаў сваіх акцый. Акрамя таго, сацыяльная сетка абавязалася ў выпадку зрыву ўгоды выплаціць Instagram няўстойку ў 200 мільёнаў долараў. У сувязі з купляй 25 чэрвеня выйшла абнаўленне 2.5.0, у выніку якога ў Instagram з’явілася больш шчыльная інтэграцыя з Facebook.
У жніўні 2012 кожную секунду ў Instagram ставілася 575 лайкаў і дадаваўся 81 каментарый. На Instagram карыстальнікі праводзілі ў сярэднім 257 хвілін у месяц, што на паўтары гадзіны больш, чым у Твітэры.
У канцы 2012 года Instagram анансаваў змену правілаў карыстальніцкага дагавора. Сярод новаўвядзенняў павінны быў з’явіцца пункт, што Instagram атрымлівае правы на выкарыстанне фатаграфій, што запампоўваюць яго карыстальнікі, у тым ліку ў рэкламных мэтах. Гэта выклікала рэзкую крытыку ў грамадстве, як сярод удзельнікаў Instagram, так і з боку юрыстаў па аўтарскім праве. Многія ўдзельнікі Instagram выдалілі свае ўліковыя запісы. Па звестках аналітычнай службы AppData, Instagram, магчыма, страціў да 25 % карыстальнікаў — яго штодзённая наведвальнасць знізілася з 16 млн да 12 млн. Чуткі аб адмове карыстальнікаў ад Instagram ударылі па акцыях Facebook. Сутыкнуўшыся з крытыкай і пратэстамі, кіраўніцтва сэрвісу перафармулявала спрэчны пункт карыстальніцкага дагавора, заявіўшы, што іх намеры былі няправільна зразуметыя.
У красавіку 2013 года Instagram паведаміў аб пачатку ўкаранення сваёй новай распрацоўкі, якая дазволіць карыстальнікам адзначаць на фатаздымках сябе, сваіх сяброў, цікавыя месцы, а таксама вядомыя брэнды. Акрамя гэтага будзе прадастаўленая магчымасць наладжваць сістэму апавяшчэнняў аб новых адзнаках і, у тым ліку, рабіць іх прыватнымі.
У чэрвені 2013 Instagram анансаваў магчымасць запісу відэа даўжынёй да 15 секунд.
8 жніўня 2013 з’явілася інтэграцыя з сацыяльнай сеткай «У Кантакце».
Да снежня 2010 года ў Instagram быў адзін мільён зарэгістраваных карыстальнікаў. У чэрвені 2011 года — ужо пяць мільёнаў. Да верасня гэтая лічба падвоілася, а да сакавіка 2012 колькасць карыстальнікаў дасягнула амаль 30 мільёнаў. Пад канец лютага 2013 года Instagram абвясціў аб 100 мільёнах актыўных карыстальнікаў.
Instagram паведаміў пра 100 мільёнаў запампаваных фатаграфій у ліпені 2012 года, у жніўні гэта колькасць дасягнула 150 мільёнаў.
5 сакавіка 2010 года, падчас працы над праграмай Burbn, Кевін Сістром закрыў раўнд фінансавання ў памеры 500 000 долараў ад Baseline Ventures і Andreessen Horowitz. 2 лютага 2011 года было абвешчана, што Instagram прыцягнуў 7 мільёнаў долараў ад розных інвестараў, у тым ліку ад Benchmark Capital, Джэка Дорсея, Крыса Сака (праз фонд LOWERCASE Capital) і Адама Д’Анджэла.
Папулярнасць праграмы справакавала з’яўленне мноства распрацовак, так ці інакш звязаных з Instagram. У якасці асобнага напрамку такіх распрацовак можна вылучыць праекты разнастайных прылад, прызначаных для працы з Instagram.
Першым з такіх прылад з’яўляецца Instagram Socialmatic Camera — камера, дызайн якой выкананы ў стылі значка Instagram. Камера дазваляе адразу апрацаваць фатаграфію і даслаць яе ў Instagram, а таксама ў момант раздрукаваць фатаграфію. Такім чынам, распрацоўшчыкі прылады хочуць перанесці Instagram у рэальны свет, прапаноўваючы карыстальнікам дзяліцца фатаздымкамі не толькі ў сацыяльнай сетцы, але і ў жыцці. Першыя мадэлі прадукту ADR студыі і Polaroid, якія можна будзе набыць ужо ў 2013 годзе, будуць мець два аб’ектывы, сэнсарны дысплэй, міні-прынтар з 4-ма картрыджамі, аптычны зум, 3G модуль, а таксама абсталяваны WiFi і Bluetooth.
Другой прыладай з’яўляецца адмысловая лічбавая фатарамка Instacube, якая таксама выканана ў стылістыцы значка Instagram і ўмее паказваць на сваім экране фатаграфіі са стужкі абранага Instagram уліковага запісу.
Таксама з’яўляюцца сэрвісы, якія дазваляюць надрукаваць фатаграфіі карыстальнікаў Instagram на розных прадметах — магніты, падушкі, майкі, палотны і інш.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Instagram, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.