Вялікая Хроніка

«Вялікая хроніка» «Летопис, то ест Кройника великая з розных многих кройникаров диалектом русским написана» — беларуска-ўкраінскі хранограф эпохі Барока, своеасаблівая гістарычная энцыклапедыя свайго часу, першая сур’ёзная спроба выкладу сусветнай гісторыі на старабеларускай мове.

Укладзена ў першай палове 17 ст. Месца ўзнікнення дакладна невядомае.

Рання рэдакцыя помніка, найбольш верагодна, беларускага паходжання, больш позняя — украінскага. Мае кампіляцыйны характар. Паводле жанравай структуры — звод гістарычных аповесцей, апавяданняў і пагадовых запісаў. Складаецца з 3 асноўных частак: «Хронікі ўсяго свету» (грунтуецца пераважна на аднайменнай хроніцы польскага гісторыка М. Бельскага), «Хронікі славянарускай» («Хронікі славян») і «Хронікі літоўскай і жамойцкай» (абедзве грунтуюцца на «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага).

У 1-й частцы апісана далёкае мінулае чалавецтва ад стварэння сусвету да часоў Карла Вялікага, 2-я частка прысвечана гісторыі старажытнай Русі ад заснавання Кіева да 1480 года. Адзін з раздзелаў «Хронікі славянарускай» называецца «Хроніка Белай і Чорнай Русі». У 3-й частцы гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да 1588 года.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0

Tags:

17 ст.БарокаСтарабеларуская моваЭнцыклапедыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АхметаўНержавеючая стальДэвід КроненбергПагоняЛексікаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўКастрычніцкая рэвалюцыяСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтДжэрсіУладзімір ДубоўкаМаксім БагдановічГісторыя БеларусіЕгіпет7Жыве Беларусь!Іван ШамякінБеларускае нацыянальнае адраджэннеКалінінградДзятлаваКостшынЛапландыяЯзэп Нарцызавіч ДраздовічКнут ВіксельЯдвігін Ш.Тлумачальны слоўнік беларускай мовыГвінеяМарсВадзім КабанчукЯпоніяNintendo Entertainment SystemГубыБалгарыяУкраінаСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Бабінавічы (Лёзненскі раён)Марыус Іванавіч ПетыпаМастурбацыяПолацкІранЗнак бядыБеларуская моваЧорны замак АльшанскіЗвязда (газета)КастрычнікНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіОсаму ТэдзукаКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)ЯрдКалядыВікісховішчаВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўМарыэль ГуашэльСамаліБаранавічыБеларускае выдавецкае таварыстваБаграшкёльСпіс самых старых сабак у свецеBrockhaus EnzyklopädieМаксім ТанкПортСвіслацкая гімназіяАнглійская моваУільям ШэкспірЕжы ГедройцУладзіслаў ВазаДасакратыкіБатанічныя помнікі прыродыРэкі і каналы БеларусіЗмітрок БядуляГомель🡆 More