Верцынгетарыг

Верцынгетарыг або Верцынгетарыкс (лац.: Vercingetorix) (82 да н.э. — 46 да н.э.) — правадыр кельцкага племя арвернаў у Галіі.

Яго імя на гальскай азначае «ўладар над» (ver-rix) «воінамі» (cingetos).

Верцынгетарыг
Верцынгетарыг
Нараджэнне каля 80 да н.э.
Смерць 46 да н.э.
Бацька Кельціла[d]
Дзейнасць правадыр племені, ваенны
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Верцынгетарыг
Верцынгетарыг і Цэзар
Верцынгетарыг
Помнік Верцэнгеторыгу ў Алезіі

Біяграфія

Сын правадыра арвернаў Кельтыла, пакаранага смерцю па абвінавачванні ў жаданні кіраваць усёй Галіяй.

Паводле некаторых здагадках, навучаўся ў Брытаніі ў друідаў, а таксама, магчыма, служыў у рымскай арміі. Паводле сведчання Дыяна Касія, быў сябрам Цэзара.

Падчас Гальскай вайны Верцынгетарыг узначаліў паўстанне аб'яднаных гальскіх плямёнаў супраць Цэзара ў 52 да н.э.

Як піша Юлій Цэзар у сваіх «Запісках пра Гальскую вайну», Рым забяспечыў сваю ўладу над кельцкімі плямёнамі па-за межамі рымскай правінцыі Нарбонская Галія ужываннем палітыкі «падзяляй і валадар». Верцынгетарыг, насупраць, аб'яднаў плямёны і ўжыў тактыку нападу на рымскія войскі з наступным адыходам у натуральныя ўмацаванні. Акрамя таго, паўстанне стала адным з першых зарэгістраваных прыкладаў выкарыстання стратэгіі «выпаленай зямлі», калі паўстанцы спальвалі гарадскія паселішчы, каб пазбавіць рымскія легіёны правіянта.

Нягледзячы на першапачатковы поспех пры Герговіі, паўстанцы былі ўрэшце акружаны ў крэпасці Алезія ў цэнтральнай Галіі (сучасны Аліз-Сент-Рэн каля Семюра, Францыя). Верцынгетарыг заклікаў на дапамогу іншыя гальскія плямёны, але Юлій Цэзар арганізаваў падвойнае кальцо аблогі вакол Алезіі, што дазволіла яму разбіць па частках абложаных і іх саюзнікаў, якія прыйшлі ім на выручку.

Пасля таго, як усе спробы прарваць рымскія ўмацаванні не далі вынікаў, паўстанцы здаліся. Верцынгетарыг быў сярод іншых трафеяў дастаўлены ў Рым, дзе правёў пяць гадоў у зняволенні, а пасля ўдзелу ў трыўмфальнай працэсіі ў 46 да н.э. быў задушаны (паводле іншых крыніцах, абезгалоўлены).

У мастацтве

  • Гэтаму эпізоду рымскай гісторыі прысвечаны фільм «Друіды» (2001). Ролю Верцынгетарыга выканаў Крыстафер Ламберт. У ролі Цэзара — Клаус Марыя Брандаўэр.
  • У фільме «Юлій Цэзар» (2002) яго ролю выканаў Хейна Ферч, у ролі Цэзара — Джэрэмі Сіста.

Гл. таксама

Зноскі

  • Верцингеторикс // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 6. — С. 332–333.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Верцынгетарыг, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Верцынгетарыг БіяграфіяВерцынгетарыг У мастацтвеВерцынгетарыг Гл. таксамаВерцынгетарыг ЛітаратураВерцынгетарыг СпасылкіВерцынгетарыг46 да н.э.82 да н.э.АрверныГальская моваГаліяКельтыЛацінская моваПлемя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ВікісховішчаРаіса Андрэеўна БаравіковаЛюбоўРаманчуковэІгар Міхайлавіч ПракаповічПрамысловасцьПолацкДом урада (Мінск)Фрунзенскі раён (Мінск)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуАлесь БачылаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыЛюдзі на балоце (раман)Сымон-музыкаЭўкарыётыІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіСімвалЖанчына зверхуВіктар КарамазаўАлесь АдамовічСказВожык (часопіс)КапялюшКарфагенРуская моваБеларуская літаратураПімен ПанчанкаБелгазпрамбанкОрдэн «Знак Пашаны»НароўляГомельЛюдміла РублеўскаяБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіViva BraslavБелавежская пушчаПрыслоўеЧарнаярскі раёнБеларускі алфавітБаранаБеларуская дыяспараPaveway IVКупаллеДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаЯна і яІранУ краіне райскай птушкіЯўгенія ЯнішчыцЭль-НіньёВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Беларускі нацыянальны касцюмВіцебская вобласцьБеларусь 2Міхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіМіжнародны стандартны кніжны нумарЛічэбнікАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаРышард КапусцінскіНапалеон ОрдаЭякуляцыяУладзімір Георгіевіч МулявінАлександрынскі тэатрСтупені параўнанняПартызанскі праспект (Мінск)iwde3Новая зямля (паэма)Юрый Анатольевіч РыдкінПрыродны газАляксей ДудараўGoogleПарыж (Беларусь)Полацкі езуіцкі калегіумКвэньяАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў Беларусі🡆 More