Ван Вэй

Ван Вэй, ці Моцзе (王維; 699 або 701, г.

Таюань, Кітай — 759 або 761) — кітайскі паэт, жывапісец, каліграф і музыкант.

Ван Вэй
Ван Вэй
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 699
Месца нараджэння
Дата смерці 759 ці жнівень 761
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Wang Chulian[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастак, паэт, пісьменнік, палітык, музыкант, каліграф
Жанр партрэт
Мова твораў кітайская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Ураджэнец павета Ці (на тэрыторыі аднайменнага павета сучаснай правінцыі Шаньсі). Атрымаў канфуцыянскую адукацыю. У 721 годзе паспяхова вытрымаў сталічныя экзамены на ступень цзінь-шы. Пасля гэтага атрымаў прыдворную пасаду музычнага распарадчага.

Служыў пры двары імператара Сюань-цзуна. За адхіленне ад прадпісанага рытуалу пры выкананні цырыманіяльнай музыкі ў прысутнасці імператара быў высланы ў глухую вобласць Цзічжоў (паўднёвы захад сучаснай правінцыі Шаньдун). Служыў армейскім інтэндантам. Памяняў на працягу 10 гадоў некалькі ня-значных пасад. Атрымаў дазвол вярнуцца ў сталіцу. Заняў месца сакратара прагрэсіўнага міністра Чжан Цзюліна. Затым зрабіў дастаткова ўдалую кар’еру, даслужыўшыся ў выніку да пасады шанчу ючэна (правы памочнік міністра).

Быў пахаваны каля манастыра Чыстая Крыніца пад Чан’юанью.

Творчасць

Паэтычныя сведчаць пра велічыню талента Ван Вэя як прыхільніка пейзажнай лірыкі (цыкл «Рака Ванчуань», вершы «Лаянская дзяўчына», «Свята хрызантэм», «Сцяжынка сярод акацый», «Бераг у зарасніку кізілу» і іншыя), аўтар твораў на гістарычныя тэмы («Удава князя Сі», «Бань Цзе-юй»).

Пачынальнік кітайскага манахромнага пейзажнага жывапісу, заснаванага на выкарыстанні танальных магчымасцей тушы. Выконваў размалёўкі на шоўку і насценныя. У лірычных пейзажах ствараў узвышаныя абагульненыя вобразы прыроды. Творы захаваліся ў копіях: «Рака пад снегам», «Горы пад снегам», «Пекін», «Пасля снегападу», «Партрэт Фу Шэна» і іншыя.

Ван Вэй праклаў новыя шляхі ў кітайскай паэзіі, узбагаціў яе як вытанчаны пясняр красы. Да Ван Вэя кітайская паэзія не ведала такой еднасці з прыродай. Філасофія дзэн-будызму і даоская філасофія вучылі паэта бачыць у прыродзе самае дасканалае выражэнне натуральнасці, праяву існасці рэчаў. Да літаратурнага таленту Ван Вэя далучаецца і талент мастакоўскі. У сваім трактаце «Тайны жывапісу» ён пісаў: «Сярод шляхоў жывапісца простая туш вышэй за ўсё. Яна раскрые прыроду прыроды, яна закончыць дзеянне Творцы». Вершы вялікага паэта таксама быццам бы напісаны простай тушшу, манахромна. Але ў гэтым, пэўна, і заключаецца сапраўдны талент — з дапамогай нескладаных сродкаў раскрыць «прыроду прыроды».

У анталогіі «Поўны збор Танскай паэзіі» яго вершы складаюць чатыры цзюаня. Поруч з Лі Баем і Ду Фу лічыцца адным з «трох велізарнейшых геніяў кітайскай паэзіі ўсіх часоў.

На беларускую мову Ван Вэя пераклалі Рыгор Барадулін, Мікола Мятліцкі і Таццяна Сівец.

Беларускія пераклады

  • Альтанка ля возера: зборнік паэзіі / Ван Вэй; уклад.: Алесь Карлюкевіч, Вольга Аляксеева — Мн.: Звязда, 2014, 64 с.

Зноскі

  • а б China Biographical Database
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ван Вэй, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ван Вэй Біяграфічныя звесткіВан Вэй ТворчасцьВан Вэй Беларускія перакладыВан Вэй ЛітаратураВан ВэйКітайПаэтТаюань

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    1772Трактар (стадыён, Мінск)Дрэвавыя шчытнікіГімн Расійскай імперыіРускіяM8L8THМар’ян ДуксаЯўхім Фёдаравіч КарскіБанк ДабрабытЭнцыклапедыяЯ нарадзіўся тутБеларускія татарыРэпрадуктыўная сістэма чалавекаАнатоль СысАнілінгусЯгайлаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаГроднаЗаслаўеЮр’еў дзень (вясенні)Нідэрланды1745Ефрасіння ПолацкаяФК Паперпрам ГомельФларэнцыяPhilipsПары-МатчЗакальноеM1117 Armored Security VehicleДругая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023AlydidaeЭнцыклапедыя БрытанікаАбвал хуткаснай дарогі Мэйлун (2024)ФК Лацыа19411666ЭўкарыётыДагестанВелікоднае яйкаHoldenТабель аб рангахІталіяВікісховішчаМіхал Казімір АгінскіМэйчжоуAbout.comЯкаў Валянцінавіч РадынаІрад ВялікіСямён Георгіевіч ШарэцкіМіжнародны стандартны кніжны нумарКанадаСтагоддзеБрэст2024ПрошчаПольшчаСайтБаалДжон ТайлерПётр Міронавіч МашэраўФрэнсіс БэканУкраінаКарл МартэлЛюдовік XVПагоняЯкуб Наркевіч-ЁдкаСінтаксіс мовыЖыве Беларусь!Янка КупалаЧацверСвабода, якая вядзе народМазырШпак звычайныКасцёл Святога Мікалая (Свір)🡆 More