Шаньсі: правінцыя Кітая

Шаньсі (па-кітайску: 山西, Shānxī) — правінцыя ў цэнтральным Кітаі.

Сталіца і самы буйны горад — Таюань. Мяжуе з правінцыямі Хэбэй (河北), Шэньсі (陕西), Хэнань (河南) і Унутранай Манголіяй (内蒙古).

Шаньсі
山西
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Jin Xiangjun[d]
ВУП (2004) 288,4 млрд юаней  (22-й)
Насельніцтва (2004)
33,35 млн (19-е месца)
Шчыльнасць 213 чал./км² (19-е месца)
Плошча 156 800 км²
Шаньсі на карце
Часавы пояс UTC+8
Абрэвіятура 晋 (Jìn)
Код ISO 3166-2 CN-SX
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Правінцыя Шаньсі ляжыць паміж Паўночнакітайскай раўнінай і сярэдняй часткай ракі Хуанхэ, па якой праходзіць натуральная мяжа правінцыі на захадзе і поўдні. Уздоўж паўночнай мяжы цягнецца Вялікая Кітайская Сцяна. На захадзе Шаньсі мяжуе з правінцыяй Шэньсі, на поўдні з правінцыяй Хэнань, на ўсходзе з правінцыяй Хэбэй і на поўначы з аўтаномным раёнам Унутраная Манголія.

Шаньсі: Геаграфія, Гісторыя, Дэмаграфія 
Традыцыйныя вароты ў Пхіняо

Большая частка правінцыі знаходзіцца на вышыні звыш 1000 метраў над узроўнем мора. Горныя ландшафты складаюць 67,5 % плошчы правінцыі і займаюць пераважна паўночна-заходнюю частку тэрыторыі. Найбольш значнымі горнымі масівамі з’яўляюцца горы Люйлян (да 2831 м), Тайхан (да 2322 м), Вутай (да 3058 м), Хэншань (да 2017 м) і Тайюэ (да 2567 м). Шаньсі ляжыць ва ўсходняй частцы лёсавага плато.

Клімат у Шаньсі халодны і сухі. Сярэднегадавая тэмпература на поўначы складае каля 5 °C, на поўдні каля 15 °C. На поўначы толькі на працягу чатырох календарных месяцаў не бывае маразоў, на поўдні — на працягу сямі месяцаў. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў паніжаецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складае ад 350 да 700 міліметраў. Каля 60 % ападкаў прыходзіцца на лета.

Найбуйнейшымі рэкамі з’яўляюцца Хуанхэ, Фэнхэ, Санганхэ і Хутхохэ.

Важнейшыя гарады, акрамя сталіцы — Таюаня: Татун, Юйцсы, Янцюань, Чанджы, Лінфэн, Дзінчэн, Юнчэн.

Гісторыя

Шаньсі адносіцца да правінцый, у якіх адбывалася зараджэнне кітайскай культуры. У перыяд неаліта тут, між іншым, утварылася ранняя дынастыя Ся. Да гэтага ядра ў першую чаргу адносяцца паўднёвыя тэрыторыі з пладароднымі лёсавымі землямі. Археалагічныя знаходкі на поўначы правінцыі сведчаць таксама аб тым, што гэты рэгіён уваходзіў у склад зямель дынастыі Джоў (1100 — 771 да нашай эры).

У Эпоху ваюючых царстваў тэрыторыі правінцыі належалі царству Чхао. Пасля ўз’яднання імперыі Цынь Шыхуанам Шаньсі заўсёды ў складзе Кітая. Пры дынастыі Хань непадалёку ад горада Татун пачынае развівацца здабыча вугалю. З 1937 па 1945 правінцыя знаходзілася пад японскай акупацыяй.

Дэмаграфія

Згодна з перапісам насельніцтва 2002 года, у правінцыі налічвалася 32.368.083 прадстаўнікоў народнасці хань, што складала 99,68 % ад агульнай колькасці яе насельніцтва. Пасля ханьцаў найбольш значнымі этнічнымі групамі з’яўляюцца хуэй (0.19 %), маньчжуры (0.04 %), манголы (0.03 %) і мяо (0.01 %).

Эканоміка

Да зямельных багаццяў правінцыі ў першую чаргу адносіцца вугаль. Маюцца таксама залежы і іншай сыравіны, напрыклад, баксітаў, медзі, алюмінія і серы. Вугальны басейн займае 37 % плошчы Шаньсі і змяшчае 200 мільярдаў тон вугалю, што адпавядае 1/3 агульнай колькасці залежаў вугалю ў Кітаі. Шаньсійскі вугаль ідзе на экспарт, а таксама пастаўляецца ў больш за 20 іншых адміністрацыйных адзінак Кітая.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Шаньсі ГеаграфіяШаньсі ГісторыяШаньсі ДэмаграфіяШаньсі ЭканомікаШаньсі Вядомыя асобыШаньсі Гл. таксамаШаньсі ЛітаратураШаньсі СпасылкіШаньсіКітайКітайская моваТаюаньУнутраная МанголіяХэбэйХэнаньШэньсі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Злыя лікіМагілёўПадбелПалесцінаКіеўЗмітрок БядуляПалац Тышкевічаў (Валожын)Віктар КазькоАнатоль ВярцінскіАрхітэктура БеларусіІван ШамякінПраваслаўная царкваРэжым ЛукашэнкіЧарнобыльская катастрофаБеларускі арабскі алфавітБона СфорцаУсходнія могілкіПаддуб’е (Пухавіцкі раён)Беларускі дзяржаўны ўніверсітэтТарашкевіцаДынама (стадыён, Мінск)Плошча Незалежнасці (Мінск)Этнічная тэрыторыя беларусаўДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРПеніс чалавекаЮн Сок ЁльБеларускі фальклорСексIva SativaЗлучнікХезбалаХрамасомаСымон-музыкаРасліныПарк ЧалюскінцаўДзікае паляванне караля СтахаЖывёлыСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойПаўднёвая КарэяЯўгенія ЯнішчыцСэрца на далоніАперацыя «Баграціён»Ржавец (Мінскі раён)Глобус БеларусіПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеВадзім Францавіч ГігінБеларускі ПЭН-цэнтрДзеепрыметнікСпіс памерлых у 2024 годзеПошукавая аптымізацыяРаёны БеларусіОрдэн Францыска СкарыныПінскЕвдокимов Владислав ВладимировичХаромскАлесь ЖукЛорд-канцлерАркадзь КуляшоўЕўропаКасцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)Другая сусветная вайнаКазімір Вікенцьевіч КамейшаРаскіданае гняздо (п’еса)Беларускі Незалежны прафсаюзСяброўстваМемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года (Лявонпаль)Валерый Мікалаевіч Гапееў🡆 More