Валабхаі Патэль

Валабхаі Патэль (англ.: Vallabhbhai Patel; вядомы таксама як Сардар Патэль, 31 кастрычніка 1875 — 15 снежня 1950) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК).

Адзін з аўтараў Канстытуцыі Індыі і творцаў палітычнага ладу краіны. У процівагу сацыялісту Джавахарлалу Неру знаходзіўся на правым, кансерватыўнай, крыле ІНК.

Валабхаі Патэль
англ.: Vallabhbhai Patel
Валабхаі Патэль
Род дзейнасці палітык, эканаміст, барыстар, юрыст, змагар за свабоду
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1875(1875-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1950(1950-12-15) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне індуізм
Жонка Jhaverben Patel[d]
Дзеці Dahyabhai Patel[d] і Maniben Patel[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Бхарат Ратна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім горадзе Надыядзе ў Брытанскай Індыі. Пасля заканчэння сярэдняй школы, Патэль скончыў юрыдычны каледж. З 1900 па 1910 год працаваў адвакатам па крымінальных справах у гарадах Годхра і Балсад, у гэтым перыяд Патэль стаў адным з самых вядомых і паспяховых адвакатаў Брытанскай Індыі. У 1910 годзе ён паехаў у Лондан і ўступіў у юрыдычную карпарацыю Мідл-тэмпл. У 1913 годзе Валабхаі вярнуўся ў Індыю, дзе працаваў адвакатам у горадзе Ахмедабад.

Уплыў асобы Махатмы Гандзі на Валабхаі быў велізарным. Патэль падтрымліваў імкненне Махатмы дамагчыся незалежнасці Індыі і ён стаў верным паслядоўнікам Гандзі.

Пасля падзелу Брытанскай Індыі Валабхаі заняў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў. Прыкладаў вялікія намаганні, каб Індыя захавала свае межы і не распалася на мноства дробных дзяржаў. Заслугі Патэля перад нацыяй былі адзначаны ў прысваенні яму ганаровага звання «сардар» (лідар, правадыр).

Памёр у Бамбеі, яго цела было крэміравана.

Зноскі

  • Патель Валлабхаи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Vallabhbhai Patel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Валабхаі Патэль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    15 снежня1875195031 кастрычнікаІндыйскі нацыянальны кангрэсАнглійская моваДжавахарлал Неру

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Прыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаБурыкыГлобус БеларусіПолацкае княстваПеракладКаталіцтва ў БеларусіСельская гаспадарка БеларусіЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьРэч ПаспалітаяКнігаўкаПрыслоўеМТБанкЗмітрок БядуляЧыр (суп)Галіна Радзівонаўна ЛукашэнкаФранцішак БагушэвічЦягнікМоўны пурызмБеларусь у складзе Расійскай імперыіУярПарнаграфіяАлесь Мікалаевіч КарлюкевічКастусь ЖукТры чарапахі (песня)Белая РусьКрасная Гара (Краснагорскі раён)Англійская моваЕва ВежнавецPawaПрыпяцьБібліяБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Герб АстраўцаНовая зямля (паэма)ПольшчаМаскваСпіс памерлых у 2024 годзеКіеўВасіль ЦяпінскіЯнка КупалаГарады БеларусіЛявон ВольскіСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Ступені параўнанняГенадзь Пятровіч ПашкоўСтарабеларуская моваВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024ПеснярыЯгайлаНавіяльkrjscМагілёўRunciniaБагачІнданезіяМіхась ВасілёкДзядыМастацкая літаратура (выдавецтва)Жураўліны крыкАленаЧас UnixСтаражытнабеларуская літаратураГарадзенская ратушаСпадарЛідская раўнінаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуУладзімір ДубоўкаСексуальнасць чалавекаКанадаЯнкава (Пухавіцкі раён)Дзікае паляванне🡆 More