Бэнксі

Бэ́нксі (англ.: Banksy) — ананімны англійскі мастак-графіціст, вандал, палітычны актывіст і рэжысёр.

Існуюць здагадкі, што швейцарскі мастак Мэтр дэ Касон (Maître de Casson) можа быць Бэнксі. Мэтр дэ Касон на сваім сайце гэта адмаўляе. Поўныя сацыяльнай іроніі і чорнага гумару творы яго падрыўнога стрыт-арту перыядычна з’яўляюцца на сценах вуліц, агароджах, мастах па ўсім свеце. Бэнксі працуе ў стылі шаблоннага графіці. Мастак з’яўляецца найбольш яркім выхадцам са школы Брыстальскага андэграўнду. Менавіта Брысталь — а калі дакладней, мястэчка Ейт за 19 км ад Брысталя, дзе, як лічаць, у 1973 годзе нарадзіўся Бэнксі — называюць родным горадам мастака. У 1990-х Бэнксі жыў і працаваў у Брысталі, недзе ў 2000-м перабраўся ў Лондан.

Бэнксі
Дата нараджэння мерк. 28 ліпеня 1974(1974-07-28) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці кінарэжысёр, мастак, палітычны актывіст, артывіст, пісьменнік, скульптар, graffiti artist, інвестыцыйны актывіст, мастак-манументаліст, вулічны артыст
Жанр паблік-арт[d], social-artistic project[d], стрыт-арт[d], Графіці і скульптура
Мастацкі кірунак сучаснае мастацтва[d]
Узнагароды
Сайт banksy.co.uk (англ.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бэнксі
Графіці Shop Until You Drop (Купляй, пакуль не звалішся)

Асоба

Згодна з найбольш верагоднай версіяй, сапраўднае імя Бэнксі — Робін Канінгем (Robin Gunningham). Прынамсі, колішнія аднакласнікі Канінгема пацвердзілі гэтыя чуткі, а эксперты даказалі падабенства стылю Бэнксі і Канінгема. Адвакаты Бэнксі ні пацвердзілі, ні абверглі гэтыя сцверджанні. Іншыя здагадкі атаясняюць Бэнксі або з лідарам трып-хоп гурта «Massive Attack» Робертам Дэль Ная, або з мастаком коміксаў Джэмі Х’юлемтам. Вядома, што Роберта Дэль Ная — у 1980-х выдатнага графіціста — Бэнксі называе сваім сябрам і чалавекам, што найбольш паўплываў на яго ў пачатку творчага шляху.

Творчасць і камерцыя

Раней Бэнксі прадаваў фотаздымкі з відарысамі сваіх графіці, але больш не робіць гэтага. З цягам часу яго работы перайшлі з катэгорыі актаў вандалізму ў разрад мастацкіх шэдэўраў. І сёння прадаюцца самі работы, часам гэта можа быць кавалак сцяны або агароджы.

Бэнксі-рэжысёр

У 2011 годзе Бэнксі прэзентаваў стужку «Выхад праз сувенірную краму» (Exit Through the Gift Shop), якую намінавалі на Оскар у катэгорыі найлепшы паўнаметражны дакументальны фільм.

Галерэя

Зноскі

  • а б Union List of Artist Names
  • Artnet — 1998.
  • http://www.artnet.com/artists/banksy/
  • https://trendkraft.io/kunst-kultur-und-religion/ist-banksy-der-leipziger-maler-maitre-de-casson/
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 15 верасня 2023.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Бэнксі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Бэнксі АсобаБэнксі Творчасць і камерцыяБэнксі -рэжысёрБэнксі ГалерэяБэнксіАнглійская моваБрыстальЛондан

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЭякуляцыяМножаннеКарл X БурбонНапады на пасольства Лівіі ў МінскуЖуліу БаптыстаМіхась ЗарэцкіПалітычныя партыі БеларусіЕва ВежнавецАстат1576Каханак Вялікай МядзведзіцыЦнатлівасцьСоймКуклічы (Свіслацкі раён)ГіпатаніяМікола МятліцкіМастурбацыяЗгуртаванне беларусаў КанадыДэзоксірыбануклеінавая кіслатаПратэстанцтваУладзімір КараткевічЯзэп Юр’евіч ЛёсікФіліп НуарэСімяон ПолацкіМастацкі стыльСымон-музыкаАсташынХімічная формулаПанграмаСекс без пранікненняВасіль БыкаўGoogleСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічІсламская дзяржаваПарэміялогіяВялікдзеньТрыганаметрычныя функцыіЗвычайны прэзідэнтСмяротнае пакараннеРаберту РывелінуГомельПрэмія імя Карласа ШэрманаТаджыкістанВітаўтДаніэль КанеманБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўAv.byБраўзерФК МіланЭмілія ПлятэрКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўБілінгвізмАлесь РазанаўСаша ФіліпенкаБеларуская літаратураКупал-цыбулінаЗямля пад белымі крыламіНіл ГілевічБеларускі полк «Пагоня»МіцыпсаФранцыск СкарынаБелсатЛа-Хоя (Каліфорнія)Рэкі і каналы БеларусіБясхвостыя земнаводныяГроднаЯндэксFlipping BangersВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаПрыметнікНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііВялікія раўніны🡆 More