Браты Люм’ер

Браты Люм’ер, пачынальнікі кіно:

  • Жан-Луі Люм’ер (1864—1948) — малодшы брат (вынаходнік апарата «Сінематограф»).
  • Агюст Люм’ер (1862—1954) — старэйшы брат (арганізатар).
Браты Люм’ер
Браты Люм’ер (Агюст злева, Луі справа)

Стварэнне кінематографа

У 1883 годзе Луі і Агюст Люм’еры разам з бацькам Антуанам, на аснове тэхналогіі распрацаванай Луі, наладзілі ў Ліёне вытворчасць жэлацінавых фотапласцінак з ужываннем браміду срэбра. За першы год фабрыка вырабіла 216 тысяч фотапласцінак, а да 1890 года на ёй працавала 200 рабочых, якія выраблялі штогод 4 мільёны пласцінак. З 1892 года кампанія Люм’ераў таксама выпускала брамідную паперу, мела капітал у 3 мільёны франкаў.

Вынаходнікам тэхнікі, названай «сінематографам» (фр.: Cinématographe, ад стар.-грэч.: κίνημα — рух і γράφειν — пісаць), быў малодшы брат, Луі, на той час афіцыйны ўладальнік сямейнай фабрыкі. Яго праект часткова фінансаваў старэйшы брат Агюст, а пасля стварэння здымачнага апарата абодва браты актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні першых фільмаў. Разам з Люм’ерамі над новай тэхнікай працаваў інжынер Жуль Карпанцье[fr], ён сканструяваў першы праекцыйны апарат для дэманстрацыі іх стужак.

Патэнтавая заяўка на вынаходніцтва сінематографа пададзена 13 лютага 1895 года, амаль праз два гады пасля патэнтавання ў ЗША кінетаскопа Эдысана, разлічанага, аднак, на індывідуальны прагляд. Хоць Люм’еры і маглі быць знаёмы з вынаходніцтвам Эдысана і, напэўна, карысталіся некаторымі яго ідэямі, але іх сінематограф быў прызначаны для масавага прагляду, што дазваляе лічыць менавіта іх стваральнікамі сучаснага кіно. Першы публічны сеанс праведзены ў Парыжы 22 сакавіка 1895 года, аднак днём нараджэння кіно афіцыйна лічыцца 28 снежня 1895 года, калі ў Grand Café на бульвары Капуцынак прайшоў першы камерцыйны паказ фільмаў Люм’ераў. Праз шырокае асвятленне ў прэсе ў 1895 годзе Люм’ерам пачалі прапаноўваць правядзенне сеансаў у іншых гарадах і краінах. Каб адолець рост колькасці заявак, браты працавалі па сістэме канцэсій, калі заказчыкі бралі ў арэнду праекцыйныя апараты, а прадстаўнікі кампаніі Люм’ераў іх мантавалі на месцах і праводзілі сеансы, з перадачай 60 % збораў аўтарам «Сінематографа». Першай паловай 1896 года дэманстрацыі новай тэхналогіі прайшлі ў Лондане, Рыме, Кёльне, Жэневе, Мадрыдзе, Санкт-Пецярбургу і Нью-Ёрку, вераснем — у Мельбурне, студзенем 1897 года — у Японіі.

Першыя 50-секундныя стужкі Люм’ераў заклалі аснову жанравай разнастайнасці кінематографа, уключаючы як дакументальнае («Выхад рабочых з фабрыкі Люм’ер», «Прыбыццё цягніка на вакзал Ла-Сьёта», так і першую кінахроніку «Прыбыццё дэлегатаў на фотакангрэс у Ліёне» з канферэнцыі Французскага фатаграфічнага таварыства[fr]), і ігравое кіно (сярод узораў якога асаблівы поспех мела камедыя «Паліты палівальшчык»). Люм’ерамі апрабаваны шэраг прыёмаў, пазней ужываных іншымі кінематаграфістамі — у прыватнасці, трэвелінг, або здымка з рухомай платформы: у ролі платформы ў іх выпадку была гандола, на якой яны плылі венецыянскім каналам.

Браты Люм’ер 
Першы кінапостар (1895)

Здымкамі кіно браты актыўна займаліся да 1898 года, калі скончыўшы працы над фільмам «Страсці Ісусавы» Луі Люм’ер адмовіўся ад кінакар’еры і засяродзіўся на паляпшэнні тэхналогіі каляровай фатаграфіі. Сыход з кінаіндустрыі быў звязаны таксама з узрастаннем канкурэнцыі. Калі першыя гады эксплуатацыі апарата Люм’ераў яны атрымлівалі мноства заказаў і ўжо да ліпеня 1896 года зарабілі на канцэсіях каля мільёна франкаў, а ў 1897 годзе іх «Сінематографам» розныя аўтары знялі больш за 500 карцін, то пазней неўдасканаленне першапачатковай канструкцыі прымусіла публіку пераключыцца на іншыя мадэлі. Публічныя сеансы з выкарыстаннем «Сінематографа» працягваліся да 1902 года, а ў каталогах фабрыкі Люм’ераў ён згадваецца да 1907 года. Пазней Люм’еры працягвалі вырабляць 35-мм цэлулоідную кінастужку, якую выкарыстоўвалі і ў навейшых кінаапаратах (з пачатку 1900-х да пачатку 1940-х гадоў праз даччыную фірму Société des pellicules françaises), аднак выпуск камер спынілі. Агулам даходы ад сеансаў і продажу здымачных камер складалі толькі 15 % ад даходаў кампаніі нават у гады буму, паміж 1896 і 1900 гадамі.

Агулам з 1895 да 1898 год Люм’ерамі было знята каля 1800 стужак, перададзеных Луі ў 1946 годзе Французскай сінематэцы.

Першы кінапостар таксама звязаны з братамі Люм’ер. Постар анансаваў першы кінапаказ 28 снежня 1895 года, на ім выяўлены натоўп людзей у чаканні першага публічнага кінасеансу ў Grand Café на бульвары Капуцынак. Кінапостар быў выстаўлены на аўкцыён 28 жніўня 2018 года і прададзены за 160 000 фунтаў, рэкорд для плакатаў выстаўляных аўкцыён домам Сотбіс.

Другі вядомы кінапостар рэкламуе фільм «Паліты палівальшчык» 1895 года. Фільм лічыцца першым паўнавартасным «кароткім метрам» з постарам.

Зорка Луі Люм'ера
Зорка Агюста Люм'ера

У 1909 годзе браты Люм’ер узнагароджаны медалём Эліёта Крэсона. У гонар братоў названы астэроід (775) Люм’ер, адкрыты ў 1914 годзе.

Памяць

У 1960 годзе ў гонар братоў адкрыта зоркі на «Алеі славы» Галівуда. Помнікі Люм’ерам устаноўлены ў Ліёне побач з іх былым сямейным домам (завершаны ў 1962 годзе), у Ла-Сьёце, дзе здымаліся іх першыя стужкі, у 1958 годзе і ў Екацярынбургу (Расія) у 2012 годзе. У 2017 годзе ў Экібастузе (Казахстан) у гонар Люм’ераў назвалі адзіны кінатэатр.

    Помнікі братам Люм’ер

У 1995 годзе Банк Францыі вымушанана спыніў выпуск новай 200-франкавай купюры з партрэтамі Люм’ераў, хоць было ўжо надрукавана 17 мільёнаў банкнот, пазней наклад быў знішчаны. Рашэнне выклікана скандалам праз выяўленыя акалічнасці супрацоўніцтва братоў з калабарацыянісцкім рэжымам Вішы ў гады Другой сусветнай вайны. Старэйшы брат, Агюст, быў прызначаны маршалам Петэнам у гарадскі савет Ліёна, а малодшы, Луі, стаў членам Нацыянальнага савета[fr] і адным з патронаў фашысцкага Легіёну французскіх добраахвотнікаў супраць бальшавізму (ЛВФ).

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Браты Люм’ер Стварэнне кінематографаБраты Люм’ер ПамяцьБраты Люм’ер ФільмаграфіяБраты Люм’ер СпасылкіБраты Люм’ер

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Янка ГеніюшКастусь КаліноўскіЯпоніяНафтаБеларуская фанетыкаПласт Галіцынаiwde3Сцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўПатрыятызмРэпартажСельская гаспадарка БеларусіКіраўнікі МінскаУладзімір Аляксеевіч АрлоўЗмагары (палітычнае клішэ)Беларуская краёвая абаронаПеракладРышард КапусцінскіРаскіданае гняздо (п’еса)Жанчына зверхуСтаражытны РымЯнка СіпакоўВольга Славаміраўна БондараваНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Францыск СкарынаТраецкае прадмесцеЛявон ВольскіБеларускі ПЭН-цэнтрРэч ПаспалітаяБеларускі нацыянальны касцюмОўручПаўночная АмерыкаKufar.byКлэпалыМужыцкая праўдаЯўгенія ЯнішчыцГамеланGoogle searchРэчыцаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньАўстраліяСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінВейшнорыяМайКанадаМонктанПулемецкае возераБеларусам замежжаАляксандр Мікалаевіч КосінецПраспект Незалежнасці (Мінск)Анатоль ВярцінскіДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуВозера радасці (фільм)НарысМагіла льва (паэма)Полымя (часопіс)Сцяг БеларусіІгар Міхайлавіч ПракаповічСімвалы БеларусіВіктар КарамазаўА хто там ідзе?Чайка (значэнні)МоваТворны склонСанкт-ПецярбургАмонімЛітваМінская ратушаBingРасіяБурыкы🡆 More