Браняносцы

Браняносцы (Cingulata, Dasypodidae) — атрад млекакормячых (або сямейства атрада непаўназубых).

Браняносцы
Браняносцы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dasypodidae Gray, 1821

Браняносцы
Сістэматыка
на Віківідах
Браняносцы
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  727501
NCBI  948951
EOL  7629
FW  105153

Апісанне

Даўжыня цела 12—100 см, хваста 2,5—50 см, маса 0,3—55 кг. Цела пакрыта касцяным панцырам, на якім ляжаць рагавыя пласцінкі, якія ўтвараюць галаўны, плечавы і тазавы шчыты і шэраг паясоў (ад 3 да 18); такія ж пласцінкі ўтвараюць «браню» на канечнасцях і хвасце. Паясы і шчыты змацаваныя паміж сабой гнуткай злучальнай тканкай, якая забяспечвае рухомасць усяго панцыра. Ніжняя паверхня цела і ўнутраныя часткі лап пакрытыя рэдкімі цвёрдымі валасамі; у многіх відаў асобныя валасы растуць паміж шчыткамі на спіне. Афарбоўка шчыткоў ад карычневай да ружовай, валасоў — ад шаравата-карычневай да белай. Целасклад шчыльны. Морда ад кароткай да выцягнутай, вушы невялікія, вочы маленькія, з тоўстымі павекамі. Канечнасці кароткія, моцныя (пярэднія чатырох-або пяціпальцавыя, заднія пяціпальцавыя), з доўгімі выгнутымі магутнымі кіпцюрамі. Зубы без каранёў і эмалі, аднолькавай цыліндрычнай формы, з пастаянным ростам; іх колькасць вагаецца ад 28 да 100 (нават у розных асобін аднаго віду).

Пашырэнне

Вядомы з адкладаў верхняга палеацэну ў Паўднёвай і з плейстацэну ў Паўночнай Амерыцы. Адрозніваецца 9 родаў, 20—25 відаў. Найбольш вядомыя браняносец дзевяціпаясны, які можа скруціцца ў клубок, і браняносец гіганцкі.

Пашыраны ад поўдні ЗША да Чылі і Аргенціны. Жывуць у стэпах, пустынях, саваннах і па ўзлесках.

Асаблівасці біялогіі

Нюх і смак добра развіты, зрок дрэнны (не адрозніваюць колеры).

Выдатна капаюць зямлю. Актыўныя ноччу ці днём; сховішчам служаць норы. Трымаюцца паасобку, парамі ці невялікімі групамі. Пры небяспецы ратуюцца ўцёкамі ці хутка закопваюцца ў зямлю; некаторыя віды згортваюцца ў шар.

Драпежнікі. Кормяцца казуркамі і іншымі бесхрыбтовымі, дробнымі хрыбетнікамі, часам раслінамі і падаллю.

Характэрна латэнтная стадыя цяжарнасці. У прыплодзе ад 2 да 12 дзіцянят, звычайныя аднаяйцавых двайнят (поліэмбрыёнія).

Ахова

Здабываюць браняносцаў дзеля мяса і панцыра. Колькасць многіх відаў адносна невысокая, 12 з іх — ў Чырвонай кнізе МСАП.

Літаратура

Tags:

Браняносцы АпісаннеБраняносцы ПашырэннеБраняносцы Асаблівасці біялогііБраняносцы АховаБраняносцы ЛітаратураБраняносцыАтрад (біялогія)Сямейства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Трайчасты нервПарадокс ФерміАнглійская моваГабелен векуБарыс Іванавіч СачанкаЧжэн ЦзасіньВялікая Айчынная вайнаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБалада2020Уладзімір НякляеўРаман Аляксандравіч СкірмунтАлесь Мікалаевіч КарлюкевічАперацыйная сістэмаКазахстанРэчыцаМагіла льва (паэма)Сінтаксіс мовыВіктар КарамазаўБаранаЯ размалюю для цябе небаЭнцыклапедыяМоваТворны склонКолеры нацыіКаталіцтва ў БеларусіА хто там ідзе?Node.jsПолымя (часопіс)МіндоўгСялянская рэформа ў Расійскай імперыіБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіБеларуская фанетыкаЮрась ШамецькаКіраўнікі МінскаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаМарыя АнтуанетаЮраўскі карагодНовы Двор (Шчучынскі раён)СінонімыБеларускі лацінскі алфавітЗаходняя БеларусьCourage (фільм)Віктар Анатолевіч ШніпБуякі2024Беларускі ПЭН-цэнтрСтаражытнабеларуская літаратураГроднаГерб АстраўцаГанаровыя грамадзяне ПолацкаНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Пастава на каленях383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАКарфагенУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМікіта Сяргеевіч КрыўцоўПрамысловасцьСімвалЕфрасіння ПолацкаяМазырЯна і яВерасСпіс вуліц ГроднаМінійЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЧас UnixРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўVPNАдольф Гітлер УунонаСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінРаіса Андрэеўна БаравіковаКапялюш🡆 More