Паўстанне 1863—1864 Гадоў Белыя

Белыя (польск.: Biali) — палітычны лагер кансерватыўна-ліберальных землеўласнікаў, буржуазіі і інтэлігенцыі ў нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863—1864 гг.

Белыя
Ідэалогія кансерватызм
лібералізм
Лідары Леапольд Кроненберг
Анджэй Артур Замойскі
Караль Маеўскі
Вальдэмар Стажэнскі
Якуб Гейштар
Праціўнікі Паўстанне 1863—1864 Гадоў Белыя Расійская імперыя
«Чырвоныя»

У 1858 г. расійскі цар Аляксандр II даў дазвол на ўтварэнне Сельскагаспадарчага таварыства ў Варшаве, якое пад кіраўніцтвам Анджэя Замойскага імкнулася да ўсеагульнага скасавання паншчыны і замены яе на чынш альбо вызваленне прыгонных сялян. Вакол таварыства сканцэнтраваліся землеўласнікі і прамыслоўцы, якія дамагаліся ад цара вяртання Царству Польскаму палітычнай аўтаноміі, уласнай адміністрацыі і польскага войска, а таксама далучэння зямель, якія былі забраныя ў Царства — хацелі гэта вярнуць без узняцця ў недалёкай будучыні ўзброенага паўстання.

У адрозненне ад «чырвоных» «белыя» выступалі супраць узброеннага паўстання. Арыентуючыся на дапамогу ўрадаў заходніх дзяржаў, яны спадзяваліся шляхам палітітычных камбінацый дамагчыся ад царскага ўрада ўступак і аднаўлення Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. У Царстве Польскім «белыя» складаліся з буйной шляхты і гандлёва-фінансавай буржуазіі, на тэрыторыі беларука-літоўскіх губерняў, дзе буржуазія была развіта слаба, — амаль выключна з памешчыкаў. На польскіх землях «белыя» арганізацыйна аформіліся ў канцы 1861 г. Іх кіруючы орган знаходзіўся у Варшаве, і меў назву «Дырэкцыя». Арганізацыя ліберальных памешчыкаў на беларуска-літоўскіх землях як рэакцыя на дэмакратычны нацыянальна-вызваленчы рух пачала афармляцца ў 1860 г., пастаянны камітэт «белых» у Вільні створаны ў верасні 1862 г.

Баючыся, каб паўстанне 1863—1864 гг. не перарасло ў народную рэвалюцыю, «белыя» далучыліся да яго. 27 снежня (11 сакавіка) 1863 г. яны абвясцілі дыктатуру свайго стаўленіка М. Лянгевіча. Адначасова «белыя» захапілі паўстанцкую ўладу ў беларуска-літоўскіх губернях. Замест «чырвонага» Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі з прадстаўнікоў «белых» быў утвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Адпаведныя перамены былі праведзены і ў губернскіх (ваяводскіх) арганізацыях. «Белыя» сабатавалі правядзенне рэвалюцыйных пераўтварэнняў і прычыніліся да звужэння сацыяльнай базы і размаху паўстання. Паводле сведчання ўдзельніка падзей, «шляхце спадабаліся тытулы, і яна вельмі ахвотна прымала прызначэнні, але ахвяраваць часам і ўсім дарагім у жыцці для выканання прынятых на сябе абавязкаў, падвяргаць сябе ўсім небяспекам, звязаным з выкананнем, напрыклад, камісарскай пасады, яна па самой натуры сваёй была няздатная. Наогул, кіраўнікі ваяводстваў былі баязліўцы і цяжкія, лятыя нягоднікі. Праехаць 15 верст здавалася такім панам чымсьці надзвычайным, весці прыстойную перапіску страха не смяротным прысудам». Не вытрымаўшы рэпрэсій царскіх улад, летам 1863 г. «белыя» сталі адыходзіць ад паўстання. У ліпені 1863 г. «чырвоныя» літоўска-беларускіх губерняў на чале з К. Каліноўскім зноў узялі ў свае рукі рэвалюцыйную ўладу. Царскі ўрад выкарыстаў часовы ўдзел памешчыкаў у паўстанні для аслаблення польскага землеўладання ў беларуска-літоўскіх губерняў. Галоўныя дзеячы «белых» у Царстве Польскім Л. Кроненберг, А. А. Замойскі, К. Маеўскі, на літоўска-беларускіх землях — гродзенскі губернскі маршалак шляхты В. Стажэнскі, Я. Гейштар, А. Аскерка, А. Яленскі і інш.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Паўстанне 1863—1864 гадоўПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжойPhysarum globuliferumКаралеўскае літаратурнае таварыстваУладзімір СцяпанКрыжачокМаладзечнаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАнглійская моваЗмітрок Змітравіч МарозаўСен-Барт перш за ўсёXII стагоддзеЖан РэноДняпроReform.byАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)Прамысловасць БеларусіВасіль БыкаўХатыньЯгайлаЗенітны ракетны комплексУніверсальны каардынаваны часРасійская імперыяСалідарныя з БеларуссюАпострафЮрый Анатольевіч РыдкінНавука (газета)Анальны секс.tgСклонВялікдзень (народная традыцыя)Точка BYЯгор Сямёнавіч СтроеўOnliner.byСпакойнага шчасця не зычу нікомуb1tp5Беларускае народнае ткацтваУладзімір Іванавіч КарызнаКрысцін ОсцікАндрэй Валянцінавіч СакалоўскіPhysarum contextumНасельніцтва БеларусіМінская вобласцьХашымінЧаротУладзімір Пятровіч БутрамееўВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкМарцін ВуткеЁркскі ўніверсітэт (Канада)Калюмны (герб)Вялікі тэатр (Варшава)ПольшчаLAPV EnokСвятлана ПаруковаБэзУладзімір Іванавіч КорбанСонцаБеларусазнаўстваЖуравіныКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяПасляваенны антысавецкі рух у БССРАнатоль Паўлавіч ЖыткоТаіса Мікалаеўна БондарОпіумПлоўВялікдзеньВСаюз вызвалення Беларусі (справа)Часціны мовыАнглійская сістэма мерМінск🡆 More