Белгі

Белгі (лац.: Belgae) — група кельцкіх плямёнаў і, магчыма, германскіх плямёнаў, якія засялялі Паўночную Галію (паміж рр.

Сенай, Паўночным морам і Рэйнам) і часткова ўсходняе ўзбярэжжа Брытаніі прыкладна з 300 да н.э.

Найважнейшыя з белгскіх плямёнаў: белавакі, суесіёны (свесіёны), рэмы, амбіяны, атрэбаты, марыны, менапіі (менапійцы), нервійцы, адуатукі, эбуроны і трэверы.

Галоўным горадам белгаў лічыўся Дурацэрторум у вобласці пражывання рэмаў (ад іх назвы паходзіць сучасная назва горада — Рэймс).

У 58-51 да н.э. гальскія белгі былі заваяваны Юліем Цэзарам; пазней, з 16 да н.э., краіна белгаў стала далёкай перыферыяй рымскай дзяржавы; паўднёва-заходняя яе частка ўвайшла ў склад рымскай правінцыі Белгіка з цэнтрам у горадзе Трыр (пазней Белгіка II), а паўночна-ўсходняя частка — у склад утворанай у 89 н.э. рымскай правінцыі Германія Ніжняя.

У сярэдзіне I стагоддзя н.э. рымлянамі канчаткова была заваявана тэрыторыя рассялення кельцкіх плямёнаў (у тым ліку і белгаў) у Брытаніі.

У V стагоддзі, пасля заваявання Белгікі франкамі, белгі былі часткова знішчаны заваёўнікамі, часткова зліліся з імі. Гэта тэрыторыя засялялася германскімі плямёнамі — франкамі, часткова таксама фрызамі і саксамі, якія ў значнай ступені германізавалі ранейшае белга-рымскае насельніцтва Паўночнай Белгікі (якое пасля стала складовай часткай фламандскай народнасці); германізацыя белга-рымскага насельніцтва Паўднёвай Белгікі была малаважнай (тут пазней склалася валонская народнасць).

Гл. таксама

Tags:

300 да н.э.Востраў ВялікабрытаніяГаліяГерманскія плямёныКельтыЛацінская моваРэйнСена (рака)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алена Віктараўна АтрашкевічБерасцянкаМарыус Іванавіч ПетыпаБелгазпрамбанкУННВФэндомМарыя ПшаздзецкаяАляксандр Васільевіч КалчакСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаФранцыск СкарынаПланетаБалгарыяОта НебельЯн Пятроўскі8ВялікдзеньВялікдзень (народная традыцыя)Янка СіпакоўІталіяРасціслаў ЛапіцкіПаўночная вайна (1700—1721)ФінляндыяРумыніяПаўсаній (географ)1969ЖФК Універсітэт ВіцебскФК Майнц 05Дэвід КроненбергАўстраліяДжон Рональд Руэл ТолкінБілінгвізмПаўстанне 1863—1864 гадоўАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Беларуская міфалогіяГісторыя Кітая28 сакавікаСпіс самых старых сабак у свецеВенера (планета)Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаМар’ян ДуксаСаудаўская АравіяВенаМаксім ЛужанінКлайпедаLortel ArchivesСымон БудныСеул1991Барані (Астравецкі раён)Сяргей Васілевіч БесарабДжонатан СвіфтАльгерд АбуховічВесніцкHTTPСамараКыргызстанНадвор’еАнатоль ВярцінскіЛаосЭдзі АгняцветЗагляне сонца і ў наша аконцаБутанЖамойць15-ы партызанскі полкУладзімір ПянткевічКаралеўства Італія (1861—1946)Васіль Савіч ГарбацэвічМоўная інтэрферэнцыяВ’етнамВасіль БыкаўБаграшкёль🡆 More