Ляймен Беларускі Музей

Белару́скі музе́й, Інстыту́т беларусаве́ды адкрыты ў 1982 годзе ў г.

Ляймен (Германія) беларускім эмігрантам Ю. Попкам у яго кватэры на базе ўласнай калекцыі экспанатаў. Музея больш няма.

Гісторыя

У 1971 годзе Юрый Жывіца (Попка) пераехаў у Ляймен (пад Гайдэльбергам), дзе заснаваў ва ўласнай кватэры на Гётэштрасэ Беларускі музей. У арганізацыі музея дапамагалі Б. Кіт і мэр горада Г. Эхбар.

Адкрыццё адбылося 15 сакавіка 1982 года з удзелам мясцовых беларусаў і мэра Ляймена Г. Эхбара. Экспанаты для яго былі сабраны з усей Заходняй Германіі: паясы, убранне, лапці, лыжкі, посуд, кнігі. Выстаўленыя ўзнагароды заснавальніка, атрыманыя ад кіраўніцтва БЦР на эміграцыі, мандат і пасведчанне дэлегата II Усебеларускага кангрэса (1944), творы і перыядычныя выданні, якія выходзілі пад рэдакцыяй Юрыя Попкі і інш.

Пасля смерці Ю. Попкі (1992) дзейнасць музея фінансаваў спецыяльны фонд, які насіў яго імя. Экспанаты гэтага адзінага ў кантынентальнай Еўропе Беларускага музея былі размешчаны ў агульным музеі ў г. Санкт-Ільген.

Экспазіцыя

Канцэпцыя экспазіцыі — адлюстраванне традыцыйнага жыцця беларусаў. Дэманструюцца творы беларускага кнігадрукавання, перыядычныя выданні, у тым ліку рукапісныя часопісы, што выдаваліся беларусамі ў лагерах для перамешчаных асоб у Германіі пасля Другой сусветнай вайны; беларускае народнае адзенне, рэцэпты і прылады для прыгатавання нацыянальных страў беларусаў, вырабы майстроў-умельцаў, сувеніры з асяродкаў беларускай эміграцыі ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, узнагароды, дакументы і асабістыя рэчы Ю. Попкі; зберагаецца частка ўласнай бібліятэкі Б. Кіта.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Ляймен Беларускі Музей ГісторыяЛяймен Беларускі Музей ЭкспазіцыяЛяймен Беларускі Музей ЛітаратураЛяймен Беларускі Музей1982ГерманіяЛяймен (Бадэн)Юрый Жывіца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЗлучнікМухамад ІкбалКвэньяФутджобГаннаЛічэбнікКупаллеBingНаша Ніва (1906)Народнае антыкрызіснае ўпраўленнеКраязнаўства БеларусіЗакаханасцьМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Сымон БудныНазоўнікЛірыкаМіхась ПадгорныАркаТэпінгПінская шляхта (п’еса)БеларусыКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМалітва ГасподняяІван Міхайлавіч ШаўрэйБеларуская Рада КультурыПечы (Барысаў)ПацукіСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічАповесцьАлесь ПісьмянкоўКіраўнікі МінскаПолк КаліноўскагаАўстраліяІгар Міхайлавіч ПракаповічВалерый Станіслававіч МянжынскіСяргей Паўлавіч АбламейкаКолеры нацыіВацлаў ЛастоўскіБеларускі лацінскі алфавітАкупацыя Ірака (2003—2011)КуфарПавел Мікалаевіч МуравейкаЛетнія Алімпійскія гульні 1920Урок (фільм, 2014)Мінская вобласцьКнязі полацкіяC++Максім БагдановічЕва (карціна)Альпійская баладаЛюдміла Пятроўна ВоранаваМінскае капішчаВасіль ЗуёнакЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Зміцер ВайцюшкевічПадарожжа з ЖыгамонтамДаследаваннеПадляшшаРРБ-БанкВялікае Княства ЛітоўскаеДзікае паляваннеБеларуская ВікіпедыяРэвалюцыйнае дзеяннеЗнешняя палітыка БССРГалоўная старонкаУ краіне райскай птушкіМікіта Сяргеевіч ХрушчоўУладзімір Аляксеевіч АрлоўГерб ПінскаOz.byРыгор БарадулінБеларускі алфавітПлітніца (Пухавіцкі раён)Гісторыя БеларусіГотфрыд Лейбніц🡆 More