Беларусы Германіі

Беларусы Германіі (ням.: Belarussen in Deutschland) — грамадзяне Германіі або асобы, якія пражываюць у Германіі, беларускага паходжання.

Паводле перапісу 2020 года ў Германіі жылі 24 250 беларусаў.

Беларусы Германіі
Помнік «Змагарам за волю Беларусі» ў Мітэнвальдзе, усталяваны беларускай дыяспарай Германіі да 28-годдзя Слуцкага паўстання

Гісторыя

У пачатку ХХ ст. у Германіі на сезонных заробках працавалі некалькі соцен тысяч беларусаў. З 1919 па 1925 гг. у Берліне дзейнічала дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі. 12-16 студзеня 1925 года ў Берліне адбылася Другая Усебеларуская канферэнцыя, на якой было прынята рашэнне аб ліквідацыі ўрада БНР.

Са снежня 1939 года выдавалася ў Берліне газета Раніца. 19 чэрвеня 1941 года ў Берліне быў утвораны Беларускі нацыянальны цэнтр на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэта самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва.

Пасля капітуляцыі Германіі і захадаў па вяртанні прымусова вывезеных на радзіму ў лагерах для перамешчаных асоб апынулася недзе пад 50 тыс. тых, хто не пажадаў вяртацца ў Беларусь. У 1947—1950 гг. у выніку вялікага перасялення яны збольшага эмігравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію, часткова ў Брытанію, Францыю, Бельгію. Беларускі ДП-лагер быў у прыватнасці ў Ватэнштэт, Міхэльсдорф, Мітэнвальд, Віндышбэргэрдорф, Остэргофэн, Бакнанг і Розенгайм. Дзейнічала Беларуская гімназія імя Янкі Купалы і Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгенсбургу.

З канца 1940-х гадоў горад Мюнхен стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Германіі. У горадзе выдавалася газета «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода», а таксама працаваў Інстытут вывучэння СССР.

Новая эміграцыя пачалася з пачатку 1990-х. У 2001 і 2004 годзе былі дзве спробы стварыць арганізацыі беларусаў: «Згуртаваньне беларусаў у Нямеччыне» (старшыня — Язэп Паўловіч, Зіген, 2001) і «Зьвяз беларусаў Нямеччыны» (старшыня — Яўген Мурашка, Ландсхут, 2004). Аб яе цяперашняй дзейнасці звестак няма.

9 жніўня 2020 года было заснаванае беларускае згуртаванне Беларуская суполка RAZAM.

Вядомыя асобы

Беларусы Германіі 
Помнік загінулым у 1939—1945 беларусам у горадзе Ляймен, усталяваны Ю. Жывіцам

Зноскі

Tags:

2020ГерманіяНямецкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СайтАлесь РазанаўПтушкіМаладосць (часопіс)Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаВуліца Лабанка (Мінск)Спакойнага шчасця не зычу нікомуВінцэнт Дунін-МарцінкевічУладзімір Мікалаевіч КарватПаўлінкаАлег Віктаравіч НавіцкіНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Алесь ПісьмянкоўСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічКатайконімВенерын чаравічак сапраўдныСнегБайкаВасіль ЗуёнакГрунвальдская бітваРамантызмПерсідскі заліўКара-КульМанфрэд фон РыхтгофенПесахВольха шэраяКапялюшАстравецЗмітрок Змітравіч МарозаўПакланенне вешчуноў (Дрысвяты)Беларуская дзіцячая літаратураБілінгвізмСымон БудныCalceolaria unifloraНовасібірскДзеепрыслоўеАляксандр БаршчэўскіЛосьПаўстанне 1863—1864 гадоў21 красавікаВасіль Іванавіч ІгнаценкаКарэн БасУладзімір Іванавіч ЯгоўдзікБеларуская кухняАлтыніўкаУладзімір Георгіевіч МулявінЯн ЧачотЙТарашкевіцаБеларуская моваАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаНіна Іосіфаўна Мацяш1918АмонімNürnbergЯн ЧыквінФані КапланВярхоўны камітэт вызвалення ЛітвыПершага маяБаладаЛірыкаСцяпан Мацвеевіч ВалансевічЗаходняя БеларусьКастусь КаліноўскіКазлякПётр Міронавіч Машэраў🡆 More