Народная Грамада Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя

Народная Грамада, скарочана НГ — незарэгістраваная ў Беларусі беларуская палітычная партыя, якая працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай грамады (1903—1918), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918‒1924) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (1991—1996).

У 1996—2018 гадах называлася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада).

Народная Грамада
Народная Грамада
Лідар Мікалай Віктаравіч Статкевіч
Дата заснавання 29 чэрвеня 1996
Дата роспуску 2005
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Прагрэсіўны альянс
Сацыялістычны інтэрнацыянал
Колькасць членаў 4 076
Сайт hramada.org

Дэмакратычная партыя парламенцкага тыпу, аб’ядноўвае грамадзян розных веравызнанняў і філасофскіх поглядаў, якія прызнаюць сябе прыхільнікамі прынцыпаў свабоды, справядлівасці і дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь, грамадзянскай і сацыяльнай роўнасці жанчын і мужчын, абароны навакольнага асяроддзя, лічаць прыярытэтным кірункам сваёй дзейнасці сацыяльную абарону людзей наёмнай працы, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, моладзі, пенсіянераў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Нягледзячы на тое што Народная Грамада не зарэгістравана ў Беларусі, партыя мае міжнародную падтрымку, НГ — адзіная ў Беларусі партыя, якая ўваходзіць у Сацыялістычны Інтэрнацыянал і ёсць назіральнікам у PES — партыі еўрапейскіх сацыялістаў.

Гісторыя

2 сакавіка 1991 года была створаная Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Старшынёй партыі быў абраны Міхась Ткачоў. У кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасля смерці М. Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка.

У 1995 годзе пры ўдзеле Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай згоды быў створаны Сацыял-дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб’яднальнага працэсу далучылася група беспартыйных дзеячаў, у прыватнасці Старшыня Вярхоўнай Рады Беларусі ХII склікання Мечыслаў Грыб.

29 чэрвеня 1996 года адбыліся пазачарговыя з’езды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэнне аб зліцці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада). У той жа дзень адбыўся Устаноўчы з’езд БСДП. БСДП (НГ) пасля аб’яднання з Партыяй народнай згоды падкрэсліла сваю левацэнтрысцкую платформу. У праграму партыі ўключаны раздзел пра адрозненні дэмакратычнага сацыялізму ад іншых палітычных плыняў і раздзел «Чаго мы хочам?», астатнія раздзелы ў асноўным паўтаралі палажэнні праграмы «Крок за крокам», прынятай ў снежні 1992 года.

У БСДП не ўвайшлі праўладна настроеныя члены ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібералізму, у тым ліку А. Трусаў, Г. Карпенка, У. Ганчар. У самой жа БСДП (НГ) не спыняліся спрэчкі і ўнутрапартыйная барацьба. У 2001 годзе па гэтых прычынах, а таксама з-за стылю кіравання Мікалая Статкевіча, партыю пакінула амаль палова яе членаў, у тым ліку М. Грыб, А. Кароль, Л. Лойка, А. Сідарэвіч, М. Чарняўскі.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне партыі за ўдзел яе прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Улетку 2004 года пачаўся другі крызіс у партыі, які завяршыўся ў снежні. На парламенцкіх выбарах 13—17 кастрычніка 2004 года партыя ўваходзіла ў Еўрапейскую кааліцыю «Свабодная Беларусь», аднак не атрымала мандатаў у парламенце.

На выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў БСДП (НГ) атрымала 11 раённых і сельскіх дэпутацкіх мандататаў у Смаргоні (Ірына Вештард), Верхнядзвінску (Валянціна Кудлацкая), Уздзе (Віктар Крываль) і ў Дзяржынску (Уладзімір Мішура).

У пачатку 2005 года партыя была пазбаўлена рэгістрацыі, калі ўлады палічылі, што пераабранне лідара партыі Мікалая Статкевіча прайшло з парушэннямі. Частка членаў партыі стварыла партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая атрымала рэгістрацыю 24 чэрвеня 2005 года.

22 лістапада 2006 года БСДП (НГ) падпісала дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый.

Восенню 2007 года прайшла першая сэсія ўстаноўчага з’езда Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

9 студзеня 2011 года С. Кулевіч ад імя аргкамітэта па стварэнню партыі БСДП (НГ) падпісася пад Дэкларацыяй аб стварэнні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазіцыі.

Савет Сацыялістычнага Інтэрнацыянала, які прайшоў у лістападзе 2015 года ў Анголе, прыняў рашэнне аб прадастаўленні Народнай Грамадзе поўнага сяброўства ў гэтай міжнароднай арганізацыі.

Генеральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец, першым намеснікам старшыні — Аляксандр Арастовіч. Намеснікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч.

27 жніўня 2019 года ЦК партыі прыняў рашэнне не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах 2019 г.

Вясной 2020 года сябры партыі праводзяць перадвыбарчыя агітацыйныя пікеты, якія падтрымліваюць незалежных кандыдатаў, а таксама Сяргея Ціханоўскага.

Народная Грамада знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Беларуская сацыял-дэмакратычная ГрамадаБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)Беларуская сацыялістычная грамадаБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПланетаЛюдовік XIБеларуская літаратура1969ЖФК Універсітэт ВіцебскГрунвальдская бітваБітва пад Оршай (1514)Францішак БагушэвічДзікае паляванне караля Стаха (опера)Беларуская фанетыка1984АсіповічыСвяшчэнная Рымская імперыяБутанВіцебскМарыэль ГуашэльАўтамагістраль УралБайнэтПяроГомельШэрлак ХолмсСяргей БульбаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінРуская моваБеларускія народныя танцыМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіПольская моваСвіслацкая гімназіяБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Уладзімір ДубоўкаКірыліцаАрганізацыя Аб’яднаных НацыйHTTPСад знічак (тэлесерыял, 2018)Аперацыя «Арго»Трэці рэйхРэфармацыяУругвайРучнікКрэолыКіеўская РусьІван ЧыгрынаўБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБукакэРэч ПаспалітаяЛітваАльгердПятро ВасючэнкаУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічТочка BYІндыяСкірмунтыМТБанкКастэль-НуоваУладзімір Пятровіч БутрамееўРасійскае ўварванне ў КрымАндрусь ТакіндангРасіяПары-МатчРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаМарыя ПшаздзецкаяБананНапады на пасольства Лівіі ў МінскуКаласы пад сярпом тваімПагоняБарнсАдам ЧартарыйскіVolkswagen TouranПалац Сапегаў (Гродна)Алена Леанідаўна БогданГарэцкія чытанніРуская ВікіпедыяЯкуб Колас🡆 More