Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі: беларускі мовазнавец

Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (5 жніўня 1924, в.

Янава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 9 студзеня 2009) — беларускі мовазнавец. Член-карэспандэнт АН БССР (1980). Доктар філалагічных навук (1968), прафесар (1970).

Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі
Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі: Біяграфія, Навуковая дзейнасць, Узнагароды і прэміі
Дата нараджэння 5 жніўня 1924(1924-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 2009(2009-01-09) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг
Навуковая сфера мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНБ
Альма-матар
Вядомы як мовазнавец
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Янаўскую пачатковую школу, у 1935—1938 г. вучыўся ў Няклюдаўскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1938—1941 — у Талачынскай сярэдняй школе № 1. У час Вялікай Айчыннай вайны Аркадзь Жураўскі разам з чатырма братамі Іванам, Васілём, Мікалаем, Казімірам удзельнічаў у партызанскім руху ў атрадзе брыгады Мікалая Гудкова, прымаў удзел ва ўсіх важнейшых баявых аперацыях. Падзеі вайны А. I. Жураўскі апісаў у кнізе «За родныя хаты» (1974).

У верасні 1945 паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў у 1950 г. і паводле рэкамендацыі вучонага савета быў залічаны ў аспірантуру Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную гісторыі форм загаднага ладу ў беларускай мове. Доктарская дысертацыя на тэму «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» абароненая ў 1968 г.

З 1953 г. працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР, займаў пасаду вучонага сакратара Інстытута мовазнаўства, загадчыка сектара тэрміналогіі, старшага навуковага супрацоўніка, а затым у 1960—1992 г. і загадчыка сектара (аддзела) гісторыі беларускай мовы, адначасова з 1974 г. — намеснік дырэктара, у 1983—1988 г. — дырэктар інстытута, у 1992—1996 г. — саветнік пры дырэкцыі інстытута, з 1997 г. — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы. У 1985—1990 г. — старшыня Беларускага камітэта славістаў.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі перыяд, прааналізаваў мову дзеячаў беларускай культуры мінулага (Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.). Вывучаў пытанні нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Аўтар болей за 300 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій і слоўнікаў. Адзін са стваральнікаў «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—13, 1982—1993).

Узнагароды і прэміі

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалём Францыска Скарыны, ганаровым званнем «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1978).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Скарына і беларуская культура».

Выбраная бібліяграфія

  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. — Мн., 1967.
  • Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі. — Мн., 1970 (у сааўтарстве).
  • Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. — Мн., 1970 (у сааўтарстве).
  • Гістарычная марфалогія беларускай мовы. — Мн., 1979 (у сааўтарстве).
  • Мова нашых продкаў. — Мн., 1983.
  • Мова выданняў Францыска Скарыны. — Мн., 1990 (у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура

  • Булыка А. М., Паляшчук Н. В. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2004. № 3;
  • Турцэвіч З. К. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1999. № 3.
  • Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 308—309. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Tags:

Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі БіяграфіяАркадзь Іосіфавіч Жураўскі Навуковая дзейнасцьАркадзь Іосіфавіч Жураўскі Узнагароды і прэмііАркадзь Іосіфавіч Жураўскі Выбраная бібліяграфіяАркадзь Іосіфавіч Жураўскі ЛітаратураАркадзь Іосіфавіч Жураўскі СпасылкіАркадзь Іосіфавіч Жураўскі192420095 жніўня9 студзеняВіцебская вобласцьНацыянальная акадэмія навук БеларусіТалачынскі раёнЯнава (Талачынскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Францыск СкарынаУладзімір ДубоўкаЖыве Беларусь!ULISБеларусы30 сакавікаЕўрапейскі СаюзКніга рэкордаў ГінэсаБеларускі лацінскі алфавітСтарыя ДарогіЭштан КутчэрЗюзяЛашанцыНадвор’еМаксім БагдановічАдам ЧартарыйскіЛатвіяБеларускія татары1969ІлюстрацыяМарыэль ГуашэльБрагінНідэрландыЧэмпіянат свету па снукерыКузьма ЧорныКаласы пад сярпом тваімБразіліяЗавеі, снежаньБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМіхась ЗарэцкіВіктар МарціновічБайнэтSega SaturnПрыметнікАндрусь ТакіндангВінцэнт Дунін-МарцінкевічЛічэбнік\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўАперацыя «Цыклон»ПяроУладзіслаў СыракомляБеларусьАркадзь КуляшоўМоваКлаўдзія ВасінаМінай Піліпавіч ШмыроўБеларуская народная дэманалогіяАзіяцкі маршрут AH4Вялікая ложа БеларусіМарыя АнтуанетаАдольф ГітлерФрыдрых ЭнгельсСажалкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛітаратурныя жанрыФрэнсіс Скот ФіцджэральдГульня тронаў (раман)СуркіДжэрсіПаўстанне 1830—1831 гадоўАндатраГвінеяСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Старабеларуская моваРасійскае ўварванне ў КрымЮрась СвіркаПагоняАляксей Мікалаевіч Сокал18Міждзяржаўны авіяцыйны камітэтЗянон ПазнякЭтнічная тэрыторыя беларусаўЛаос🡆 More