Арканзас: штат ЗША

Арканзас (англ.: Arkansas ) — штат на поўдні ЗША, адносіцца да групы штатаў Паўднёва-Заходняга Цэнтра.

Насельніцтва 2,673 млн чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША (2000). Сталіца і найбуйнейшы горад — Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат» (Natural State).

Арканзас
англ.: State of Arkansas
Сцяг
Сцяг
Краіна
Гімн Arkansas[d] і Arkansas[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 15 чэрвеня 1836
Кіраўнік Sarah Sanders[d]
Насельніцтва
  • 3 011 524 чал. (1 красавіка 2020)
Плошча
  • 137 733 км²
Вышыня
над узроўнем мора
198 м
Арканзас на карце
Часавы пояс UTC-6, CDT[d] і America/Chicago[d]
Код ISO 3166-2 US-AR
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і клімат

Плошча Арканзаса 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе з Луізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклахомай, на ўсходзе з Тэнесі і Місісіпі, на поўначы з Місуры.

На ўсходзе штата размешчаная нізіна ракі Місісіпі, на поўначы знаходзяцца горы Уашыта і пагорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і снежныя.

Гісторыя

Першымі еўрапейцамі, якія даследавалі тэрыторыю Арканзаса, былі члены экспедыцыі Эрнанда дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штата былі французы, пазней — англічане і немцы. З XVI па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыю Арканзаса аспрэчвалі Іспанія і Францыя.

Пасля Луізіянскай куплі ў 1803 г. тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 г. Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат. Пасля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вета прэзідэнта Эндру Джонсана.

Судовая сістэма

Судовая сістэма ў Арканзасе ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд і Акруговы суд. Акруговы суд падзяляецца на Дзяржаўны і мясцовы акруговы суд. Кожны суд валодае юрысдыкцыяй у дачыненні да розных спраў.

Вярхоўны суд у Арканзасе з’яўляецца судом апошняй інстанцыі, гэта азначае, што якое б рашэнне ён бы ні прымаў па справе, яно з’яўляецца канчатковым.

Вярхоўны суд складаецца з Галоўнага суддзі і шасці асацыіраваных суддзяў. З 2016 года пасаду галоўнага суддзі займае Джон Дэн Кемп.

Колькасць суддзяў: Вярхоўны суд — 7, Апеляцыйны суд — 12, Акруговы суд — 122.

Эканоміка

У 2003 г. ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — перадавы штат краіны па вытворчасці рысу, соевых бабоў, бройлерных куранят, вырабляе таксама каля 10 % усёй бавоўны ў краіне. Развітая харчовая індустрыя, ёсць вытворчасць электраабсталявання і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнейшае месца займае здабыча баксітаў.

Дэмаграфія

Значны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Этнічны склад: «амерыканцы» — 15,9 %, афра-амерыканцы — 15,7 %, ірландцы — 9,5 %, немцы — 9,3 %, англічане — 7,9 %. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфесія — пратэстанты.

Зноскі

  • https://arkansas.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  • https://www.arcourts.gov/courts
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Арканзас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Арканзас Геаграфія і кліматАрканзас ГісторыяАрканзас Судовая сістэмаАрканзас ЭканомікаАрканзас ДэмаграфіяАрканзас СпасылкіАрканзасАдміністрацыйны падзел ЗШААнглійская моваЗШАЛітл-РокМіжнародны фанетычны алфавіт

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЭлектралітЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Аляксандр Валер’евіч ХаджаеўРакета-носьбітЯнсенізмБіскаяБелавежская пушчаДзеепрыслоўеМаксім ЛужанінЭсэКараль ШыманоўскіНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаКарлес ПучдэмонМоваПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Крыж Ефрасінні ПолацкайУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)НюшаСкаўцкі рухИАзартная гульняВікіпедыяМарцін Кухта2024DictynidaeСураж (Польшча)Андрэй МакаёнакДаброРаіса Андрэеўна Баравікова21vek.byЯзэп СажычГётэбаргЧалавек пасярэдзінеДзень беларускага пісьменстваРуская моваУладзімір Мікалаевіч КарватКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяІгар Міхайлавіч ПракаповічXXI стагоддзеАляксандр Васільевіч ДухновічХрыстос прызямліўся ў ГародніНавуковы стыльІнструкцыя па транслітарацыіАркадзь КуляшоўГомельская вобласцьПолымя (літаратурнае аб’яднанне)СцягСельскія населеныя пункты БеларусіТалеркаБеларуская літаратураШахматыКалядыСыраежка рудаяMicrosoft OfficeГісторыя МінскаЯн БаршчэўскіБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяВагінальны секс18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкСродкі вытворчасціУладзіслаў ГалубокСэм УортынгтанІван ШамякінРадаслаў АстроўскіЖнівеньЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкЯндэксВайнаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічГерб Беларускай Народнай РэспублікіСінільная кіслатаБаранавічыБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіУ пошуках ДорыРэвалюцыйнае дзеянне🡆 More