Андрэй Аляксандравіч Уцюрын: ваенны дзеяч Рэспублікі Беларусь

Андрэй Аляксандравіч Уцюрын (руск.: Андрей Александрович Втюрин; 28 ліпеня 1971, Пенза, Пензенская вобласць, РСФСР, СССР) — ваенны дзеяч Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Аляксандравіч Уцюрын
Дата нараджэння 28 ліпеня 1971(1971-07-28) (52 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Камандаваў Служба бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме»

Біяграфія

Нарадзіўся 28 ліпеня 1971 года ў Пензе. Бацька — ваенны, у савецкі час быў камандзірам вайсковай часці 3214 у Мінску.

У 1992 годзе скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча  (укр.) МУС Расіі, у 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі.

З 1995 года працаваў у Службе бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько ўспамінаў, што ў сакавіку 2006 года, калі яго арыштавалі пасля прэзідэнцкіх выбараў, у камеру да арыштантаў заходзіў Уцюрын:

Андрэй Аляксандравіч Уцюрын: Біяграфія, Санкцыі ЕС, Крымінальная справа 

Уцюрын, не зняўшы норкавай шапкі, пытаўся нас, хто мы, а мы, васьмёра нас было ў камеры, стаялі перад імі і адказвалі. І, калі хто адказваў яму па-беларуску, нянавісць закіпала ў ім і аж вусны яму крывіла…

Андрэй Аляксандравіч Уцюрын: Біяграфія, Санкцыі ЕС, Крымінальная справа 

Кіраўнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 17 ліпеня 2007 года па 11 верасня 2014 года. 11 верасня 2014 года прызначаны намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі.

Санкцыі ЕС

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Уцюрын як начальнік атрада бяспекі прэзідэнта быў прызнаны адказным за камандаванне супрацоўнікамі яго службы, якія ўдзельнічалі ў допытах палітычных актывістаў пасля Плошчы 2010.

Крымінальная справа

Пад канец красавіка 2019 года з’явілася інфармацыя, што КДБ Беларусі затрымаў Уцюрына, а яго катэдж у Драздах-2 апячатаны. 30 красавіка стала вядома, што ўказам ад 24 красавіка Лукашэнка звольніў Уцюрына з пасады намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі «за ўчыненне праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне ваеннаслужачага». 4 мая следчае ўпраўленне КДБ паведаміла, што Уцюрын быў затрыманы разам з доказамі злачынства пры атрыманні 148600 долараў ЗША ад прадстаўніка расійскай камерцыйнай структуры за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Беларусі.

11 мая 2019 года Лукашэнка паведаміў, што Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Савет бяспекі і ўжо на працягу амаль двух гадоў знаходзіўся пад кантролем спецслужбаў, у якіх было шмат фактаў аб яго проціпраўнай дзейнасці. Паводле Лукашэнкі, Уцюрына затрымалі з доказамі злачынства, калі «150 тысяч долараў яму чарговы раз прывезлі расіяне».

Справу Уцюрына Вярхоўны суд Беларусі пачаў разглядаць 10 сакавіка 2020 года; у працэсе некалькі разоў абвяшчаліся працяглыя перапынкі. Агулам на лаве падсудных апынулася 16 чалавек.

27 ліпеня 2020 года Вярхоўны суд прызнаў Уцюрына вінаватым у атрыманні і падбухторванні да дачы хабару і па сукупнасці злачынстваў прызначыў 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, прысудам суда Уцюрын быў пазбаўлены звання палкоўніка і яму было забаронена на працягу пяці гадоў займаць пэўныя пасады.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Андрэй Аляксандравіч Уцюрын БіяграфіяАндрэй Аляксандравіч Уцюрын Санкцыі ЕСАндрэй Аляксандравіч Уцюрын Крымінальная справаАндрэй Аляксандравіч Уцюрын УзнагародыАндрэй Аляксандравіч Уцюрын СпасылкіАндрэй Аляксандравіч Уцюрын197128 ліпеняПензаПензенская вобласцьРСФСРРуская моваРэспубліка БеларусьСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

VII Усебеларускі народны сходКарлес ПучдэмонМінская вобласцьДзьмухавецКастрычніцкая рэвалюцыяСінонімыАляксандр Мікалаевіч КосінецДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьNürnbergВіцебская вобласцьУладзімір СцяпанАўстраліяІван МележФінгерынгБеларусь у складзе Расійскай імперыіGoogleНавум Якаўлевіч ГальпяровічТраецкае прадмесцеCourage (фільм)Спіс газет БеларусіКіеўМіндэльскае зледзяненнеКрыжакіБагачЯпоніяПеснярыУніверсітэт Святога ТомасаНароўляМінскі метрапалітэн2020Насельніцтва БеларусіКандрат КрапіваЮрась СвіркаІван ШамякінГенадзь Валер’евіч ШутаўУзброеныя Сілы БеларусіБеларуская літаратураФранцыяБелгазпрамбанкСпадарСукенкаМінская ратушаАляксандр БаршчэўскіКанадаУладзімір ДубоўкаДзеяслоўБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСправа менеджараў БелгазпрамбанкаМінійC++Станіслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічЛітаратурныя жанрыІран26 красавікаБеларуская краёвая абаронаУННВФарамірНацыянальная бібліятэка ФранцыіАрлоўская вобласцьУжурКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)ЛірыкаMicrosoft OfficeКлэпалыІгар Хведаравіч СідарукБеларуская фанетыка🡆 More