Андрычград

Андрычград (сербск.: Андрићград, што азначае «горад Андрыча») — горадабудаўнічы праект («горад у горадзе»), размешчаны ў Вішаградзе, Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна.

Пабудаваны пад кіраўніцтвам і пры фінансавым удзеле рэжысёра Эміра Кустурыцы. Горад прысвечаны югаслаўскаму пісьменніку Іва Андрычу, лаўрэату Нобелеўскай прэміі.

Славутасць
Андрычград
Андрићград
Андрычград
HGЯO
Краіна Андрычград Боснія і Герцагавіна
Горад Вішаград
Заснавальнік Эмір Кустурыца
Сайт andricgrad.com/en
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Андрычград 
Галоўны ўваход у Андрычград

Будаўніцтва Андрычграда, таксама вядомага як Каменград пачаліся 28 чэрвеня 2011 года. Ён быў афіцыйна адкрыты 28 чэрвеня 2014 г. у дзень 100-годдзя забойства эрцгерцага Фердынанда Гаўрылай Прынцыпам. Выдаткі на будаўніцтва склалі амаль 15 мільёнаў еўра.

Андрычград размешчаны на правым беразе Дрыны побач з Вішаградскім мостам, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і распасціраецца ад моста да вусця ракі Рзава. Пасля этнавёскі Дрвенград у Сербіі, гэта другі пасёлак, створаны Кустурыцай з нуля. Андрычград знаходзіцца менш чым у 20 км на захад ад Дрвенграда.

Горад займае плошчу больш за 1,7 га. Там ёсць гарадскі муніцыпалітэт, крамы, гасцініцы, тэатр, дом-музей Іва Андрыча, гуманітарны інстытут, храм Святога князя Лазара, рынак, кафэ і рэстараны, бібліятэка, мастацкая галерэя, кінатэатр, невялікая прыстань. Прадстаўлены пабудовы розных архітэктурных стыляў і эпох.

Андрычград павінен стаць месцам здымак новага фільма Кустурыцы, заснаваным на рамане Мост на Дрыне лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Іва Андрыча.

Помнікі

Помнік Іва Андрычу размешчаны ў цэнтры Андрычграда. Помнік мае вышыню 2,4 м і быў адкрыты на Відавдан 28 чэрвеня 2012 года падчас цырымоніі, прысвечанай гадавіне пачатку будаўніцтва Андрычграда. Помнік быў створаны ў адказ на знос бюста Іва Андрыча ў Вішаградзе ў 1991 годзе мусульманскімі экстрэмістамі.

Помнік Пятру II Петравічу Негашу усталяваны на плошчы перад храмам Святога князя Лазара. Адкрыты 29 лістапада 2013 года. З'яўляецца копіяй помнікаў у Падгорыцы і Бялградзе.

Ганаровыя грамадзяне

Ганаровыя грамадзяне Андрычграда — гэта людзі, якім былі ўручаны ключы ад горада. Імі з'яўляюцца:

  • Міларад Додзік, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай
  • Вук Ярэміч, старшыня на 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
  • Мація Бечкавіч, пісьменнік
  • Новак Джокавіч, тэнісіст

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Андрычград ГісторыяАндрычград ПомнікіАндрычград Ганаровыя грамадзянеАндрычград ГалерэяАндрычград СпасылкіАндрычградІва АндрычБоснія і ГерцагавінаВішаградРэспубліка СербскаяСербская моваЭмір Кустурыца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІнфарматыкаПавятовы соймікАўтамагістраль АмурФэндомГерб ЛідыУзбуйненне БССРНіжняя сківіцаArchive.is39СадавінаМаксім ЛужанінРональд РосЭштан КутчэрВалерый Станіслававіч МянжынскіХрыстос прызямліўся ў ГародніКуфарІарданіяСамаліВера Аляксандраўна Палякова-МакейЯкуб КоласЗмітрок БядуляВікісховішчаІван НавуменкаКастрычніцкая рэвалюцыяСтарыя ДарогіРумыніяАнглійская моваІранНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіРаКічэрВялікая Айчынная вайнаПольшчаВіцебскБелсатНаша Ніва (1991)КрасавікГарады-героіПісьмоБеларускі фальклорРаёўка (Маладзечанскі раён)Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Аляксей Мікалаевіч СокалАлесь РазанаўКлаўдзія ВасінаВасіль Савіч ГарбацэвічЗнак бядыІнструкцыя па транслітарацыіNode.jsМанголіяБарнсЯдвігін Ш.Факультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаРэкі і каналы БеларусіЯгайлаАнілінгусДасакратыкіГуканне вясныГеоргій МарчукЯнка СіпакоўАстанаМы выйдзем шчыльнымі радаміУкраінская Народная РэспублікаБеларуская Народная РэспублікаМар’ян ДуксаІталіяГубыXMPPАкупацыя Ірака (2003—2011)Беларусы РасііСлонімАляксей ДудараўКанада🡆 More