Востраў, Кіклады Андрас

А́ндрас (грэч.

Уваходзіць у склад Грэцыі. Плошча — 374 км². Насельніцтва — 9 221 чал. (2011 г.)

Андрас
грэч. Άνδρος
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча
  • 381,398 км²
Насельніцтва
  • 9 221 чал. (2011)
Размяшчэнне
HGЯO
АрхіпелагКіклады
АкваторыяЭгейскае мора
Краіна
Андрас (востраў, Кіклады) (Грэцыя)
Андрас
Андрас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Востраў Андрас знаходзіцца ў Эгейскім моры ў 11 км на паўднёвы ўсход ад вострава Эўбея, у 82 км на ўсход ад Афін, сталіцы Грэцыі. Выцягнуты з паўночнага захада на паўднёвы ўсход на 39,2 км. Найбольшая шырыня — 16,83 км.

Востраў Андрас перасечаны некалькімі горнымі хрыбтамі са стромкімі схіламі, паміж якімі знаходзяцца даліны, годныя для земляробства. Найвышэйшы пункт — 994 м. Берагі пераважна скалістыя, аднак маюцца некалькі бухт і пляжаў. Поўнач вострава падняты, выдатна затрымоўвае вільготныя вятры, таму тут часцей ідуць дажджы, шмат зеляніны, растуць лясы. Востраў славіцца крыніцамі прэснай вады, у тым ліку мінеральнай.

Гісторыя

На востраве Андрас археолагамі выяўлены рэшткі старажытнай Кікладскай культуры. У пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. ён быў населены іанійцамі, якія стварылі на ім поліс з цэнтрам у горадзе Палеаполіс. Жыхары антычнага Андраса традыцыйна прытрымліваліся саюзных адносін з Афінамі. У 338 г. да н. э. удзельнічалі ў вайне з македонцамі, але пасля паражэння падпарадкаваліся Македоніі. У 129 г. да н. э. Андрас быў заваяваны рымлянамі. У сярэднявеччы ўваходзіў у склад Візантыі і Венецыянскай рэспублікі.

У 1579 г. востраў Андрас стаў часткай Асманскай Порты, андрасцы атрымалі шэраг прывілегій для занятку транзітным гандлем. Гандлёвыя падаткі складалі важную частку прыбыткаў дзяржаўнага скарба. Асманскія ўлады не забаранялі распаўсюджванне праваслаўя, якое спавядалі мясцовыя жыхары, і Андрас да сярэдзіны XIX ст. ператварыўся ў важны рэлігійны і культурны цэнтр астраўной Грэцыі.

10 мая 1821 г. на востраве ўспыхнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Яно прывяло да далучэння Андраса да незалежнай грэчаскай дзяржавы. Да I Сусветнай вайны Андрас заставаўся адным з найбольш важных эканамічных рэгіёнаў Эгейскага мора.

Эканоміка і кіраванне

Востраў Андрас складае асобную адміністрацыйную адзінку ў складзе Грэцыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Андрас. Галоўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка (вырошчванне апельсінаў, масліны, абрыкосаў і інш.) і турызм. Працуюць марскі порт і аэрапорт.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Востраў, Кіклады Андрас ГеаграфіяВостраў, Кіклады Андрас ГісторыяВостраў, Кіклады Андрас Эканоміка і кіраваннеВостраў, Кіклады Андрас СпасылкіВостраў, Кіклады АндрасГрэцыяГрэчаская моваКіклады

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РымSega SaturnГенадзь Пятровіч ПашкоўДжонатан СвіфтШаманізмНджаменаКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяў1969БукакэБаявік (кінажанр)Іван ЧыгрынаўПаўстанне 1794 года29 сакавікаГербы гарадоў БеларусіУладзімір СцяпанНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыЮрась СвіркаЛюдміла РублеўскаяЦім СкарэнкаАнглійская моваРэкі і каналы БеларусіГвязда БыдгашчЖук-аленьАўстраліяБульбаУладзіслаў СыракомляРуская ВікіпедыяЛяхавіцкі стройВасіль БыкаўСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеПрыметнікРаскіданае гняздо (п’еса)Сад знічак (тэлесерыял, 2018)Рыгор БарадулінКастусь ЦвіркаСпіс самых старых сабак у свецеАльбуцьЕгіпетАўстра-ВенгрыяСцерлядзьДжэрсіПрыматалогіяВільнюсАндатраМарыя АнтуанетаФіджыРамаданЎНапады на пасольства Лівіі ў МінскуПольская моваІван МележМоваМастацкі стыльБеларусьДзень беларускага пісьменстваАнджэла БадаламенціНародны АльбомТунісЗянон ПазнякБасяТарашкевіцаЛіс Мікіта (мультсерыял)Уладзімір Пятровіч БутрамееўЯзэп Нарцызавіч ДраздовічКніга рэкордаў ГінэсаАдольф ГітлерЛявон ВольскіКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча29 красавіка🡆 More