Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў (8 верасня 1938, в.

Шарпілаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 7 сакавіка 1991) — беларускі паэт і перакладчык.

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 верасня 1938(1938-09-08) ці 1938
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1991(1991-03-07) ці 1991
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў у 1960 годзе Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1960—1962 гадах працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкама камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркама камсамола (1965—1967). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969—1971 гадах — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», у 1971—1976 гадах — намеснік старшыні праўлення СП БССР. З 1976 года — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 года — часопіса «Бярозка», з 1982 года — часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1965).

Загінуў пры нявысветленых абставінах у 1991 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты…» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990), зборніка паэзіі на рускай мове «Звезды и курганы» (Масква, 1976), кнігі сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988), кніжак для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988). У 1988 г. выйшла «Выбранае».

Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан — значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», прэміі на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978) за зборнік паэзіі «Звезды и курганы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».

Зноскі

  • а б в г Белорусская ССР. Краткая энциклопедия 1982, с. 170.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў БіяграфіяАнатоль Сямёнавіч Грачанікаў ТворчасцьАнатоль Сямёнавіч Грачанікаў УзнагародыАнатоль Сямёнавіч Грачанікаў ЛітаратураАнатоль Сямёнавіч Грачанікаў193819917 сакавіка8 верасняГомельская вобласцьГомельскі раёнПаэтПеракладчыкШарпілаўка (Гомельскі раён)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    FedoraМірскі замакКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўЙСірмійГеоргій МарчукАрганізацыя Аб’яднаных Нацый2023Фелікс Эдмундавіч ДзяржынскіКлайпедаАндрусь ТакіндангКаралеўства Італія (1861—1946)Францыск СкарынаЕфрасіння ПолацкаяМіхась ПазнякоўБутанХанс Крысціян АндэрсенДарожныя знакі БеларусіКандрат КрапіваБеларускі алфавітКлаўдзія ВасінаУкраінская Народная Рэспубліка27 сакавікаБараўПісьмоБрагінМарыя ПшаздзецкаяСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіАрганічныя рэчывыВенгрыяБарысаглебская царква (Гродна)Станіслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічБалічы (Шчучынскі раён)КапыльВульваВасіль БыкаўФрэнсіс Скот ФіцджэральдПраграмістНаш крайКірыліцаЛапландыяПелеАнастасія Леанідаўна ХаванскаяВільнюсЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаАндрэй МакаёнакУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаФёдар Іванавіч ПрывалаўМіхаіл БачылаЛітбел ССРНавуковы стыльУННВБангкокПрыметнікІзяславічы ПолацкіяЗлучнікАмністыя (фільм)РумыніяЯкуб ТатаркевічПімен ПанчанкаАнгкор-ВатУладзімір КараткевічЯрд15-ы партызанскі полкПенабскотВырайЗнак бядыПапа РымскіНавакольнае асяроддзеБрэсцкая крэпасць🡆 More