Ампер-Гадзіна

Ампер-гадзіна (А·г) — пазасістэмная адзінка вымярэння электрычнага зараду, якая выкарыстоўваецца пры абслугоўванні электрычных акумулятараў, а таксама пры ўліку спажывання электраэнергіі.

Акумулятар з зарадам у 1 А·г здольны забяспечыць сілу току 1 ампер на працягу адной гадзіны. Спажыванне электраэнергіі ў 1 А·г азначае, што сярэдні ток у ланцугу спажывання складаў 1 ампер на працягу 1 гадзіны, а сярэдняе напружанне было фіксаваным.

Часта таксама ўжываецца кратная адзінка міліампер-гадзіна (мА·г), якая выкарыстоўваецца звычайна для пазначэння зараду невялікіх акумулятараў.

Велічыню ў ампер-гадзінах можна перавесці ў сістэмную адзінку вымярэння зараду — кулон. Паколькі адзін кулон роўны А·с, то, перавядучы гадзіны ў секунды, атрымліваем, што 1 ампер-гадзіна будзе роўная 3600 кулон.

Гл. таксама

  • Лічыльнік электрычнай энергіі

Літаратура

  • Г. Д. Бурдун, В. А. Базакуца. Единицы физических величин. Справочник — Харьков: Вища школа, 1984

Tags:

Адзінка вымярэнняАмперГадзінаНапружаннеЭлектраэнергіяЭлектрычны акумулятарЭлектрычны зарад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СажалкаБерасцянкаФінляндыяСвятлана Міхайлаўна ЛясовічЗлучнікГубыМарокаПланетаРасціслаў ЛапіцкіКубаКалумбійскае песаАнглійская моваГарбачэва (Вілейскі раён)МахачкалаЛявон ВольскіНаталля Уцелеўна АрынбасараваЭквадорВацлаў Ластоўскі1991Барыс Аляксеевіч КрэпакУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЯлта28 сакавікаГеоргій МарчукNode.jsПарэчкіСяргей Васілевіч БесарабПольшчаУладзімір ДубоўкаНа ростаняхГерманія1984987Беларускае нацыянальнае адраджэннеЯнка КупалаАндрусь ГорватFedoraКатарBrockhaus EnzyklopädieНаш крайДжэймс КукПавел Антонавіч ШурмейЛандшафтны заказнікУільям ШэкспірМаксім ТанкГарады-героіНігерыяAv.byАсіміляцыя (мовазнаўства)Іван ЧыгрынаўУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічШэрлак ХолмсВялікдзеньІван ШамякінВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўБальшавік (Мінскі раён)МастурбацыяФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыPinterestНджаменаБеларускія народныя танцыГуканне вясныХаўер (цыклон)Алена Леанідаўна БогданКазахстанМесны склонЛапландыяБеларуская моваЯнка БрыльКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаНовая зямля (паэма)КірыліцаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўЦім БёртанЛітва🡆 More