Аляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка

Аляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка (5 снежня 1911, Кіеў - 10 чэрвеня 2002) — беларускі балетмайстар, дзеяч аматарскага мастацтва.

Народны артыст Беларускай ССР (1959).

Аляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка
Дата нараджэння 5 снежня 1911(1911-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 2002(2002-06-10) (90 гадоў)
Прафесія балетмайстар
Тэатр
Узнагароды

Біяграфія

Аляксандр Аляксеевіч нарадзіўся ў Кіеве ў працоўнай сям’і: бацька быў слесарам, маці вяла хатнюю гаспадарку і гадавала дзяцей. Хутка сям’я Рыбальчанкаў пераехала ў Гомель. У школе Аляксандр з вялікай цікавасцю вывучаў гуманітарныя прадметы, любіў урокі малявання і спеваў, займаўся ў аркестры народных інструментаў, наведваў школьны драмгурток.

Аляксандр пачаў працаваць чорнарабочым Гомельскіх паравозарамонтных майстэрань (цяпер ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод»). Здольны хлопец пачаў займацца ў драматычным гуртку Гомельскага клуба чыгуначнікаў. Падчас выканання першай драматычнай ролі Аляксандр Рыбальчанка ўпершыню танцаваў на сцэне. Таленавітага юнака заўважыў рэжысёр Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР Леў Маркавіч Літвінаў і рэкамендаваў Аляксандру сур’ёзна займацца драматычным мастацтвам.

Вучыўся ў 19311935 гадах у тэатральнай студыі пры Гомельскім траме, створанага з удзельнікаў драмгуртка клуба чыгуначнікаў, пад кіраўніцтвам Е. Міровіча і К. Алексютовіча. У аснове методыкі Міровіча ляжаў прынцып сінтэтычнага фарміравання асобы акцёра: праводзіліся заняткі рытмікай, акрабатыкай, вакалам, танцамі, юнакі і дзяўчаты атрымлівалі веды па гісторыі тэатра. Алексютовіч, адзін з першых беларускіх балетмайстраў, навучаў мастацтву танца. Педагогі высока ацанілі здольнасці Аляксандра Рыбальчанкі: з цягам часу яму даручылі падрыхтоўку танцаў да спектакляў і канцэртаў.

У 1935—1937 гадах акцёр Гомельскага калгасна-саўгаснага тэатра, у які быў рэарганізаваны Гомельскі ТРАМ. Працаваў тут таксама асістэнтам рэжысёра, памочнікам балетмайстра, мастаком-афарміцелем.

У 1936 г. праходзіў І Усесаюзны фестываль народнага танца, начальнік упраўлення Беларускай чыгункі прапанаваў Аляксандру Рыбальчанку падрыхтаваць танцавальны нумар ад удзельнікаў мастацкай самадзейнасці чыгуначнікаў Беларусі. Для яго пастаноўкі адабралі лепшых танцораў. Падчас гастроляў з калгасна-саўгасным тэатрам Аляксандр Рыбальчанка шмат увагі надаваў вывучэнню асаблівасцей народнай культуры, бытавога танца, фальклорнай песні, прыкмячаў асаблівасці нацыянальнага касцюма. Гэтыя веды дапамаглі ў працы над пастаноўкай беларускага народнага танца «Лявоніха». Строгае маскоўскае журы высока ацаніла народнасць, кампазіцыйна-рэжысёрскае рашэнне, касцюмы, музыкальнае выкананне і танцавальную тэхніку беларусаў. Пра поспех танцораў з Гомеля напісалі «Правда», «Труд», «Гудок», «Советское искусство». Фрагмент «Лявоніхі» Рыбальчанкі быў адціснуты на запрашальным білеце на заключны канцэрт фестываля ў Вялікім тэатры оперы і балета СССР. Самадзейных танцораў-чыгуначнікаў запрасілі прыняць удзел у канцэрце для дэлегатаў VIII Надзвычайнага з’езда Саветаў[ru].

Пасля спынення існавання Гомельскага калгасна-саўгаснага тэатра ў 1937 годзе Аляксандр Рыбальчанка ўзначаліў танцавальны калектыў клуба чыгуначнікаў. Ён стварыў арыгінальныя харэаграфічныя нумары: «Юрачка», «Крыжачок», «Таўкачыкі», «Беларуская полька», «Бульба» і інш. Адначасова з падрыхтоўкай новых танцавальных нумароў балетмайстар шмат часу аддаваў знаёмству танцораў з асаблівасцямі беларускага танца.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе Рыбальчанка стаў радавым сувязістам артылерыйскага палка. З 1943 г. ён узначальваў франтавую агітбрыгаду, іграў скетчы, танцаваў, чытаў вершы. Старшына Рыбальчанка быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За баявыя заслугі». Дзень Перамогі сустрэў у Румыніі. У 1945 годзе першай пасляваеннай харэаграфічнай пастаноўкай стала сюіта «Сустрэча пераможцаў», у аснову якой ляглі падзеі таго часу. Яе выконвалі не толькі на клубнай сцэне, але і на пероне вакзала ў час прыбыцця цягнікоў з франтавікамі. «Сустрэча пераможцаў» доўгія гады была ў рэпертуары калектыва. Танец быў зняты на кінаплёнку, яго паказвалі ў кінатэатрах рэспублікі. У 1946 г. падчас правядзення Усесаюзнага агляду музычных і харэаграфічных самадзейных калектываў гомельскія чыгуначнікі паказалі харэаграфічны малюнак «Мяцеліца». Танцоры ўдала стварылі радасную атмасферу марознай зімы, перадалі адчуванне радасці і весялосці.

З 1948 г. А. А. Рыбальчанка — мастацкі кіраўнік клуба чыгуначнікаў імя У. І. Леніна. У 1959 г. рашэннем ЦК прафсаюза работнікаў чыгуначнага транспарту клуб быў перайменаваны ў Палац культуры чыгуначнікаў імя У. І. Леніна. У 1949 г. за вялікі ўклад у развіццё харэаграфічнага мастацтва А. А. Рыбальчанка атрымаў ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР». У 1957 г. самадзейныя танцоры Гомельскага Палаца культуры чыгуначнікаў удала выступілі на VI Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў. Майстэрства ўдзельнікаў гуртка навяло на думку аб стварэнні ансамбля Гомельскага ансамбля песні і танца. У студзені 1959 г. А. А. Рыбальчанку першаму з кіраўнікоў самадзейных мастацкіх калектываў Беларусі было прысвоена ганаровае званне «Народны артыст БССР». У 1960 г. ансамбль песні і танца Палаца культуры чыгуначнікаў першым у рэспубліцы атрымаў званне «Народны самадзейны калектыў».

Выступленні самадзейных артыстаў праходзілі ў Маскве, Ленінградзе, Мінску, на Украіне, у Прыбалтыцы, Германіі, Францыі, Чэхаславакіі, Польшчы. За творчыя поспехі Народны ансамбль песні і танца Гомельскага Палаца культуры чыгуначнікаў імя У. І. Леніна быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры СССР і БССР, Вялікім бронзавым медалём ВДНГ, Вялікім залатым медалём Рабочага фестывалю ГДР, іншымі ўзнагародамі. Праца многіх удзельнікаў ансамбля была адзначана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Аляксандр Рыбальчанка працаваў мастацкім кіраўніком калектыва да 1982 года.

Творчасць

Шырока выкарыстоўваў і развіваў багацце беларускай народнай харэаграфіі. Яго пастаноўкі ў ансамблі — вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі «Беларусь — мая песня», «3 песняй — у дарогу», «Непераможная і легендарная», «Над светам голуб міру пралятае», танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чарот», «Вяночкі», «Таўкачыкі», «Веснавы карагод» і інш. — адметныя глыбокім сцэнічным увасабленнем самабытнага народнага мастацтва, пераканальным рэжысёрскім вырашэннем, яркай тэатральнасцю формы.

Талент Аляксандра Рыбальчанкі праяўляўся ў рэжысуры канцэртаў, тэатралізаваных прадстаўленняў, выяўленчым мастацтве: ім створаны шэраг нацюрмортаў і пейзажаў з выявамі прыроды роднай Гомельшчыны («На рацэ Сож», «Рака Уза», «Сакавік. Чонкі» і інш.), узбярэжжа Крыма («Гурзуф. Бухта Чэхава», «Сасна каля мора» і інш.). Яго мастацкія работы дэманстраваліся на персанальных выстаўках у Мінску і Маскве.

Памяць

У маі 2007 г. на фасадзе Гомельскага Палаца культуры чыгуначнікаў імя У. І. Леніна (цяпер Культурна-спартыўны комплекс Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі) была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Аляксандра Рыбальчанкі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За баявыя заслугі».

Удастоены званняў «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» (1949), «Народны артыст Беларускай ССР» (1959).

У 1988 г. рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта А. А. Рыбальчанку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Гомеля».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Аляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка БіяграфіяАляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка ТворчасцьАляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка ПамяцьАляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка УзнагародыАляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка ЛітаратураАляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка СпасылкіАляксандр Аляксеевіч Рыбальчанка10 чэрвеня1911195920025 снежняБалетмайстарКіеўНародны артыст Беларускай ССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПаліваРасліныХайбер-ПахтунхваГамеланВалерый Дзмітрыевіч МаракоўВ’етнамЛагойскБраўзерПалесцінаАЭмілія ПлятэрМялецій СматрыцкіЛа-Хоя (Каліфорнія)Рэпрэсіі ў БССРТрагедыя ў НалібокахIva SativaЦягнікСповедзьРадаводБеларускі лацінскі алфавітПолацкМалавіМіндоўгКандрат Крапіва2024Алаіза ПашкевічМатрона Сяргееўна МаркевічMacOSГенрых II ВалуаСтыль (мова)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуВалерый Станіслававіч МянжынскіXIX стагоддзеЛеаніды не вернуцца да ЗямліAgrale MarruáЯўгенія ЯнішчыцВікікрыніцыЧыанджурЯрылаСакавікКабардзінская моваГызыларбатТэрмінКаскадныя табліцы стыляўБеларуская ВікіпедыяНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеДэзоксірыбануклеінавая кіслатаАлегзандрыяМаксім БагдановічНавуковы стыльАнальны сексКацярына Ігараўна ГумянюкГаннаСцяг ІрландыіБора-БораСпіс беларускіх імёнГрызуныНастаўніцкая газетаМіхась ЗарэцкіВікіпедыяНайбольшы агульны дзельнікMicrosoft WindowsІзраільМастурбацыяРэкі і каналы БеларусіМішэль АбамаПралескаКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійСаша ФіліпенкаAv.byМастацкі стыль557-я інжынерная брыгадаКарла Тальявіні🡆 More