Акіянічнае Дно

Акіянічнае дно — паверхня літасферных пліт, якая пакрыта водамі сусветнага акіяна.

Акіянічнае Дно
Графік, які паказвае ваганні глыбінь акіяна

Рэльеф дна

Падводны рэльеф не менш разнастайны, чым рэльеф мацерыкоў. Тут ёсць хрыбты, расколіны і даліны. Асноўныя часткі дна — падводная ўскраіна мацерыка, ложа акіяна, глыбакаводныя жолабы і сярэдзінна-акіянічныя хрыбты.

Падводная ўскраіна мацерыка складаецца з шэльфа (водмелі), мацерыковага схілу і мацерыковага падножжа. Шэльф апярэзвае кантынентальную сушу. Ён уяўляе з сябе падводную раўніну з невялікім нахілам, у якой ёсць скальныя ўтварэнні. Глыбіня шэльфа ў сярэднім каля 130 метраў. Аднак, на берагах, схільных да абледзянення, у шэльфе за кошт руху леднікоў ўтвараюцца паглыбленні: западзіны і адгор’і (лагчыны). Падобныя паглыбленні ёсць ля берагоў штату Мэн, уздоўж берагавой лініі Нарвегіі, Аляскі, у паўднёвай частцы берага Чылі, у заліве Святога Лаўрэнція.

На фарміраванне рэльефу шэльфа істотны ўплыў аказала сусветнае абледзяненне. У гэтую эпоху на сушы ўтварыліся ледзяныя масы, а ўзровень акіяна панізіўся. Такім чынам у цяперашніх участках шэльфа ўтварыліся дэльты рэк — асаблівасці рэльефу, якія захаваліся пасля таго, як шэльф зноў пакрыўся вадой. Таксама ў ледніковы перыяд на межах мацерыкоў ўтварыліся абразійныя платформы. На ўчастках шэльфа, што былі сушай ў ледавіковую эпоху, археолагі знаходзяць прадметы чалавечага побыту і косткі мамантаў.

Мяжа паміж шэльфам і мацерыковым схілам (броўка), як правіла, выразная. Вугал нахілу мацерыковага схілу ў сярэднім роўны 4 °. Аднак, у некаторых месцах схіл можа быць вельмі стромкім. Схіл звычайна мае ступеністы профіль, ва ўступы чаргуюцца з гарызантальнымі прыступкамі. Мацерыковы схіл, як правіла, перасечаны падводнымі каньёнамі. Каньёны маюць глыбіню 300 м і больш. Самы глыбокі каньён — Вялікі Багамскі. Яго глыбіня 5 км. Мяркуюць, што ступеністы профіль схілу і падводныя каньёны ўтварыліся ў выніку тэктанічнага руху.

Мацерыковае падножжа, якое займае прамежкавае становішча паміж мацерыковым схілам і ложам акіяна, мае ўзгорысты рэльеф. Глыбіня падножжа ад 3,5 км. У ім ёсць навалы асадкавых парод, утвораныя муцьевымі патокамі і апоўзнямі.

Літаратура

  • Марское дно // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 137

Tags:

Сусветны акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паўстанне 1863—1864 гадоў69Вацлаў ЛастоўскіПапараць-кветкаЗайменнікЛексікаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)МудранкаКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіБароўка (Лепельскі раён)Узброеныя Сілы БеларусіТрэці рэйхБрэсцкая крэпасцьВадзім Кабанчук1984ВесніцкПавел Антонавіч ШурмейМарыэль ГуашэльВасіль БыкаўБеларусы РасііЭндру Джон УайлсКапюшонРымская імперыяСірмійКлайпедаБеларускія татарыАмністыя (фільм)ВікіпедыяБалгарыяАлесь РазанаўБеларусьСлавакіяЗубр еўрапейскіБабінавічы (Лёзненскі раён)Эдуард Анатолевіч ЛобаўПімен ПанчанкаЭштан КутчэрРаёўка (Маладзечанскі раён)Мастацтва Старажытнага ЕгіптаДарожныя знакі БеларусіЛаосБеларуская энцыклапедыяБатанічныя помнікі прыродыДжон Рональд Руэл ТолкінІарданіяКіеўская РусьРональд РосСтыль (мова)Аўтамагістраль АмурГрупавы сексФранцыяБалты (дынастыя)Клаўдзія ВасінаМТБанкПесня пра зубраЛітбел ССРФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіPhoenix theophrastiiНурагаЭмілія ПлятэрАбу НувасАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіВікісховішчаЗлучнікКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыМір (арбітальная станцыя)Анатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаІзяславічы ПолацкіяКазахстанСажалкаМаксім ГарэцкіПаўночная вайна (1700—1721)ДзядзькаваннеЗянон ПазнякКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)🡆 More