На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца больш за 10 тыс.
азёр. Іх агульная плошча складае каля 2 тыс. км², агульны аб’ём вады — каля 6 км³. Азёр плошчай больш за 10 км² налічваецца 20.
Самае вялікае па плошчы возера Нарач (79,6 км²), самае глыбокае — Доўгае возера (глыбіня 53,7 м). Да найбольшых належаць азёры Асвейскае (52,8 км²), Чырвонае (40,8 км²), Лукомскае (37,7 км²), Дрывяты (36,1 км²) і інш. Найбольш азёр на поўначы краіны — у Беларускім Паазер’і і на поўдні — у Беларускім Палессі. У асобных раёнах (Браслаўскі, Ушацкі) пад азёрамі да 10 % тэрыторыі.
Многія азёры ўтвараюць групы або ланцужкі, звязаныя невялікімі рэкамі і пратокамі, у іх ліку Ушацкая група азёр, якая ўключае каля 40 азёр, сістэма Браслаўскіх азёр (больш за 50), якую звязвае рака Друйка.
Катлавіны беларускіх азёр найчасцей маюць ледавіковае (пераважна на поўначы), рачное і карставае паходжанне. Азёры паўночнай часткі краіны звычайна размешчаны ў межах марэнных узвышшаў і раўнін на вышыні да 160—180 м над узроўнем мора. У большасці яны маюць добра выражаныя берагі, стромкія, высокія схілы.
Вылучаюцца наступныя тыпы ледавіковых катлавін:
Найбольш разнастайныя абрысы берагавой лініі ў складаных катлавінах азёр, утвораных у выніку ўзаемадзеяння некалькіх фактараў; у іх плане спалучэнне буйных мысаў і ўпадзін, высокіх паўастравоў і розных па форме заліваў (Крывое, Атолава, Лепельскае возера).
Па ўсёй краіне, асабліва ў басейне рэк Дняпро і Прыпяць, шмат рачных азёр-старыц. Карставыя (Вулькаўскае, Свіцязь, Сомінскае, Лукаўскае і інш.) і суфазійныя катлавіны звязаны з вышчалочваннем вапнякоў, мелу, вымываннем гліністых часціц і прасадкай грунту. Самыя буйныя азёры Беларускага Палесся мелкаводныя. Гэта азёры-разлівы, якія ляжаць у плоскіх забалочаных паніжэннях і акружаныя тарфянымі балотамі (Чырвонае, Арэхаўскае, Олтушскае, Выганашчанскае возера і інш.).
Азёры паўночнай часткі краіны звычайна размешчаны ў межах марэнных узвышшаў і раўнін на вышыні да 160—180 м над узроўнем мора. У большасці яны маюць добра выражаныя берагі, стромкія, высокія схілы. Самыя буйныя азёры Беларускага Палесся ляжаць у плоскіх забалочаных паніжэннях і акружаныя тарфянымі балотамі (Чырвонае, Арэхаўскае, Олтушскае, Выганашчанскае і інш.).
У водным жыўленні азёр Беларусі пераважаюць паверхневы сцёк і атмасферныя ападкі, роля падземных вод малазначная. Узровень вады ў азёрах на працягу года амаль пастаянны, звычайна вагаецца ад 1 да 1,5 м; вясной узровень вады павышаецца, зімой і летам паніжаецца.
Да азёрнай расліннасці належыць фітапланктон (больш за 500 відаў), прадстаўлены дыятомавымі і сінезялёнымі водарасцямі. Макрафіты ўтвараюць палосы расліннасці, найчасцей уздоўж берага.
Прадстаўнікі зоапланктону займаюць сярод жывёльных арганізмаў азёр самую нізкую ступень, найбольш пашыраны галінаставусыя, весланогія рачкі. Сярод насельнікаў дна (бентас) — малюскі, алігахеты, хіранаміды, ракападобныя. У азёрах Беларусі больш за 20 відаў прамысловых рыб, найбольш каштоўныя з іх: лешч, сазан, шчупак, судак. Прамысловае значэнне маюць таксама віды, што ўзнаўляюцца або папаўняюцца штучна (напр., еўрапейскі вугор).
Донныя адклады азёр Беларусі тэрыгенныя, хемагенныя, арганагенныя, нярэдка мяшаныя. Тэрыгенныя адклады — пяскі, гліны, галечны матэрыял, што намнажаюцца ў прыбярэжнай зоне ад разбурэныя берагоў. Хемагенныя — прыбярэжяыя адклады вапнякоў (азёрнага мергелю); утвараюцца на глыбіні 2—5 м у глыбокіх азёрах. Аргана-мінеральныя і арганічныя адклады займаюць асноўную частку дна (крэменязёмістыя, тонкадэтрытавыя, грубадэтрытавыя, змешаныя ілы і сапрапелі); узніклі ў выніку назапашвання адмерлых арганізмаў (пераважна раслінных) і дробных глеістых мінеральных часцінак. Запасы сапрапеляў у азёрах каля 3 млрд. м³.
Азёры выкарыстоўваюцца як крыніцы і збіральнікі вады, для рыбалоўства і рыбагадоўлі, арашэння зямель, рэгулявання сцёку, добраўпарадкавання населеных пунктаў і стварэння воднарэкрэацыйных сістэм, турызму.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Азёры Беларусі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.