Інфузорыі

Інфузорыі (Ciliophora) — тып (або падтып) раснічных аднаклетачных эўкарыётаў (традыцыйна разглядаліся як тып прасцейшых).

Інфузорыі
Інфузорыі
Інфузорыя-туфелька
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ciliophora Doflein, 1901

Інфузорыі
Сістэматыка
на Віківідах
Інфузорыі
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  46211
NCBI  5878
EOL  4666
FW  720

Даўжыня клеткі ад 10 мкм да 4 мм. Для інфузорый характэрна наяўнасць шматлікіх раснічак, кортэкса (покрывы і падсцілаючыя шкілетныя структуры), двух тыпаў ядзер і палавога працэса ў форме кан’югацыі. Выдзяляюцца тысячы відаў, якія насяляюць разнастайныя біятопы: марскія і прэсныя воды, глебу, тэрмальныя крыніцы, айсбергі, пустыні. Большасць свабоднажывучыя, ёсць каменсалы і паразіты.

Апісанне

Клетка пакрыта тонкай і гнуткай абалонкай складанай будовы. Раснічкі размешчаны падоўжнымі радамі; у вобласці ротавай адтуліны утвараюць папярочныя або касыя шэрагі. Яны служаць для перамяшчэння (плавання і поўзання), а таксама ўдзельнічаюць у працэсе харчавання, падганяючы харчовыя часцінкі да рота. Раснічкі могуць быць сабраны ў «пучкі» (нагадваюць канечнасці і выкарыстоўваюцца для перамяшчэння па субстраце) або ў прыплюшчаныя групы (мембранелы).

У большасці інфузорый ёсць спецыяльная ротавая адтуліна ў форме лейкі, на дне якой фарміруюцца стрававальныя вакуолі, што перамяшчаюцца ўнутры клеткі, пераварваючы ежу (бактэрыі, дробныя водарасці). Неперавараныя астаткі выдаляюцца шляхам экзацытоза раз спецыяльны ўчастак цела — парошыцу. Лішак вільгаці ў прэснаводных відаў выводзіцца цераз комплекс скарачальных вакуолей.

Інфузорыі маюцб адзін або некалькі макрануклеусаў — буйных, часта адрозных паводле памераў і будовы, саматычных ядраў, што ўтрымліваюць няпоўны набор шматразова паўтораных генаў, якія забяспечваюць метабалізм, а таксама адно ці некалькі дробных дыплоідных генератыўных ядраў — мікрануклеусаў, што захоўваюць спадчынную інфармацыю, амаль не ўдзельнічаюць у жыццядзейнасці клеткі, але забяспечваюць палавы працэс.

Размнажэнне

Для інфузорый характэрны бясполае размнажэнне і палавы працэс — кан’югацыя.

У час кан’югацыі дзве асобіны аднаго віда часткова зліваюцца адна з адной, мікрануклеусы дзеляцца шляхам меёзу, у выніку чаго ў кожнай асобіны застаецца па два гаплоідных ядры (астатнія дэгенеруюць), адно з якіх мігруе ў клетку-партнёра і зліваецца з пакінутым у клетцы ядром, аднаўляючы дыплоідны набор храмасом. Пасля такога абмену генетычным матэрыялам партнёры раздзяляюцца; макрануклеусы разбураюцца і аднаўляюцца зноўку з мадыфікаваных мікрануклеусаў.

Кожная асобіна, якая ўтварылася ў выніку палавога працэсу, становіцца патэнцыйным родапачынальнікам новага клона, які ствараецца шляхам бясполага размнажэння (клетка дзеліцца папярок на дзве даччыныя; тая з іх, што атрымала матчыну ротавую адтуліну, фарміруе новы задні канец, іншая — дабудоўвае ротавы апарат.

Класіфікацыя

Выдзяляюцца класы (падкласы): круглараснічныя інфузорыі, роўнараснічныя інфузорыі, спіральнараснічныя інфузорыі, этнадыніяморфы, ханатрыхі.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Інфузорыі АпісаннеІнфузорыі РазмнажэннеІнфузорыі КласіфікацыяІнфузорыі Гл. таксамаІнфузорыіПрасцейшыяТып (біялогія)Эўкарыёты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пурпурны колерУладзімір Мікалаевіч КарватУжурГроднаПятрусь БроўкаРэч ПаспалітаяПубліцыстычны стыльДудка беларускаяСімвалы БеларусіІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіСказЯнка БрыльЛітаратурныя жанрыНаша Ніва (1906)Возера радасці (фільм)Юрый Уладзіміравіч ЖыгамонтСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўЮрый Анатольевіч РыдкінВасіль ЦяпінскіБеларуская дыяспараАдам МіцкевічЗаходняя БеларусьЯнка МаўрПалессеПрыметнікМінская вобласцьПеракладБеларускія народныя танцыГрунвальдская бітваХведар Хведаравіч ГурыновічАліна КоўшыкКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўАфарызмАнтон Гадзімавіч МатолькаТарашкевіцаБелы легіёнКіеўБеларусам замежжаСекс без пранікненняІранФрэдэрыктанскі ўніверсітэтПечы (Барысаў)Чорны замак АльшанскіБеларусьСалігорскКандрат КрапіваПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Вісарыён Сцяпанавіч ГарбукЯпоніяЗвычайны прэзідэнтБеларуская фанетыкаАндрэй МакаёнакАлаіза ПашкевічКастусь ЖукРымскі форумМы ідзём шырокімі паляміMacOSYouTubeПлошча Якуба КоласаПолацкі езуіцкі калегіумСтаражытны РымКанчатакМінскТрагедыя ў НалібокахVII Усебеларускі народны сходДзеепрыметнікНафтаЧыр (суп)МіндоўгПомнік літары «Ў»Карла ТальявініГалоўная старонкаФерментыGoogle🡆 More