Імунная Сістэма

Імунная сістэма — падсістэма, якая існуе ў пазваночных жывёл і аб'ядноўвае органы і тканкі, якія абараняюць арганізм ад захворванняў, ідэнтыфікуючы і знішчаючы пухлінавыя клеткі і патагены.

Імунная сістэма распазнае мноства разнастайных узбуджальнікаў, ад вірусаў да паразітычных чарвякоў, і адрознівае іх ад біямалекул уласных клетак. Распазнанне ўзбуджальнікаў ускладняецца іх адаптацыяй і эвалюцыйным развіццём новых метадаў паспяховага інфіцыравання арганізма-гаспадара.

Імунная Сістэма
Лімфацыт, кампанент імуннай сістэмы чалавека. Выява зроблена сканіруючым электронным мікраскопам

Імунная сістэма чалавека ўключае ў сябе чырвоны касцявы мозг, селязёнку, вілачкавую залозу, лімфавузлы і інш. Яна забяспечвае ахову біялагічнай індывідуальнасці і хімічнага пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма.

Патагены могуць хутка развівацца і адаптавацца, каб пазбегнуць выяўлення і знішчэння імуннай сістэмай. У выніку, некаторыя ахоўныя механізмы, таксама эвалюцыянавалі, каб распазнаваць і нейтралізаваць патагенныя мікраарганізмы. Нават простыя аднавузавыя арганізмы, як то бактэрыі, валодаюць рудыментарнай імуннай сістэмай, у выглядзе ферментаў, якія абараняюць ад інфекцыі бактэрыяфага. Іншыя асноўныя імунныя механізмы эвалюцыянавалі ў старажытных эўкарыётаў і да гэтага часу застаюцца ў іхных сучасных нашчадкаў, як то раслінах і насякомых. Гэтыя механізмы ўключаюць фагацытоз, антымікробныя пептыды, дэфензіны і сістэму камлементу. Сківіцаротыя хрыбетныя, у тым ліку чалавек, маюць яшчэ больш складаныя механізмы абароны, у тым ліку здольнасць адаптавацца з цягам часу да канкрэтных узбуджальнікаў. Адаптыўны імунітэт стварае імуналагічную памяць на канкрэтны ўзбуджальнік, што вядзе да павышэннай здольнасці арганізму да супрацьстаяння пры настпнай сустрэчы з тым жа ўзбуджальнікам. Гэты працэс набытага імунітэту ляжыць у аснове вакцынацыі.

Парушэнні імуннай сістэмы могуць прывесці да аўтаімунных захворванняў, запаленчых захворванняў і рака. Імунадэфіцыт адбываецца, калі імунная сістэма менш актыўная, чым звычайна, у выніку паўтаральных і небяспечных для жыцця інфекцый. У людзей імунадэфіцыт можа стацца альбо ў выніку генетычных хвароб, як то цяжкі камбінаваны імунадэфіцыт, або набытых захворванняў, як то ВІЧ/СНІД ці выкарыстанне імунасупрэсіўных прэпаратаў. У адрозненне ад аўтаімунных захворванняў у выніку гіперактыўнасці імунная сістэма атакуе нармальныя тканіны, як калі б яны былі вонкавымі арганізмамі. Агульныя аўтаімунныя захворванні ўключаюць аўтаімунны тырэяідыт, рэўматоідны артрытый, цукровы дыябет першага тыпу і сістэмную чырвоную ваўчанку. Імуналогія ахоплівае вывучэнне ўсіх аспектаў дзейнасці імуннай сістэмы.

Лімфацыты

T-кілеры

Імунная Сістэма 
Цітотоксіческой Т-клетка распазнае антыген, прадстаўлены комплексам ГКГС-I інфікаванай клеткі.


T-хелперы

Імунная Сістэма 
Актывацыя імуннага адказу.


B-лімфацыты і антыцелы

Імунная Сістэма 
Дыферэнцыяцыя B-клеткі ў плазматычныя клетку


Зноскі

Спасылкі

Tags:

Імунная Сістэма ЛімфацытыІмунная Сістэма СпасылкіІмунная СістэмаВірусы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БілінгвізмСаюз беларускіх пісьменнікаўАлаіза ПашкевічЭмульгатарыВінцэнт Дунін-МарцінкевічВіцебскПарнаграфіяЛучана ПавароціГімн УкраіныПадзелы Рэчы ПаспалітайГерб ГомеляВялікае Княства Літоўскае25 красавікаАлесь БадакУладзімір ДубоўкаБанк ДабрабытПолацкБіскаяАлесь ДударМарцін КухтаАлесь АркушАна ІванавічСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыБеларускія татарыІван НавуменкаПартыя свабоды (Нідэрланды)Віктар Канстанцінавіч ГардзейПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Беларуская моваМіжнародны стандартны кніжны нумарПаўстанне 1863—1864 гадоўТлумачальны слоўнік беларускай мовыБалометрНавагрудакПокуцьКіраўнікі МінскаБеларуская Народная РэспублікаЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаПаўстанцкі рух у ЛітвеАўстрыйская народная партыяHahniidaeТочка BYКанадаПурпурны колерТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмНавагрудскі замакПлошчы МінскаШэраньЛічэбнікАксітацынЛявон Цімафеевіч БаразнаАлесь СавіцкіЭдзі АгняцветЭрэбуні (аэрапорт)ПрыслоўеДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыПріорбанкСям’яЭлектралітАсветніцтваЛявон ВаласюкАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўБеласнежка і сямёра гномаў (мультфільм, 1937)Помнік Давыду ГарадзенскамуУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ЭкстазГісторыя БеларусіЛетнія Алімпійскія гульні 1920Кірыла ТураўскіСонцаРаскіданае гняздо (п’еса)Генадзь Пятровіч ПашкоўПлошча Перамогі (Мінск)ApraxiaАлег Віктаравіч НавіцкіСтрававальная сістэма чалавекаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічСалігорск🡆 More