Ілья Сяргеевіч Глазуноў (10 чэрвеня 1930, Ленінград — 9 ліпеня 2017, Масква) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, педагог.
Заснавальнік і рэктар Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства І. С. Глазунова . Акадэмік РАМ (2000). Народны мастак СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1997). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».
Ілья Сяргеевіч Глазуноў | |
---|---|
руск.: Илья Сергеевич Глазунов | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1930 |
Месца нараджэння | Ленінград, РСФСР, СССР |
Дата смерці | 9 ліпеня 2017 (87 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР → Расія |
Жонка | Nina Vinogradova-Benois[d] |
Дзеці | Ivan Glazunov[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт, гістарычны жывапіс |
Вучоба | ІЖСА |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў на | Q112114170? |
Узнагароды | |
Сайт | glazunov.ru (англ.) (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1930 года ў Ленінградзе. Бацька — Глазуноў Сяргей Фёдаравіч, гісторык. Маці — Глазунова Вольга Канстанцінаўна. Перажыў блакаду Ленінграда. Бацька, маці, бабуля і іншыя сваякі загінулі ў блакаду. У 12-гадовым узросце вывезены з абложанага горада праз Ладагу па «Дарозе жыцця». Жыў у вёсцы Грэбла пад Ноўгарадам. Пасля зняцця блакады вярнуўся ў Ленінград. Вучыўся ў Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе, у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры у народнага мастака СССР прафесара Б. В. Іагансона (1951—1957).
У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Нінай Аляксандраўнай Вінаградавай-Бенуа.
У пачатку лютага 1957 года ў Цэнтральным Доме работнікаў мастацтваў у Маскве адбылася першая выстаўка работ Глазунова, якая мела вялікі поспех.
У 1977 годзе выстава, якая змяшчала карціну «Дарогі вайны» (дыпломная праца 1957 года), была зачынена як «супярэчлівая савецкай ідэалогіі». Карціна была знішчана. Пасля мастак напісаў аўтарскую копію.
У 1981 годзе арганізаваў і стаў дырэктарам Усесаюзнага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва ў Маскве.
З 1987 года — рэктар Усерасійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ілья Сяргеевіч Глазуноў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.