Іаан Viii Палеалог

Іаан VIII Палеалог (грэч.

Іаан VIII Палеалог
Ιωάννης Η' Παλαιολόγος
Іаан VIII Палеалог (карціна Беноца Гацолі)
Іаан VIII Палеалог (карціна Беноца Гацолі)
Іаан Viii Палеалог
Сцяг Візантыйскі імператар Сцяг
21 ліпеня 1425 — 31 кастрычніка 1448
Папярэднік Мануіл II
Пераемнік Канстанцін XI
Нараджэнне 18 снежня 1392
Смерць 31 кастрычніка 1448 (55 гадоў)
Род Палеалогі
Бацька Мануіл II Палеалог
Маці Алена Драгаш[d]
Жонка Ганна Васільеўна Маскоўская[d][…], Сафія Манферацкая[d], Марыя Трапезундская[d] і Сафія Манферацкая[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Іаан Viii Палеалог
Карціна П'ера дэла Франчэска «Хвастанне Хрыста», якая адлюстроўвае Іаана VIII у якасці Понція Пілата (мужчына злева)

Біяграфія

Іаан быў старэйшым сынам Мануіла II і Алены Драгаш. З 1421 года суправіцель бацькі (у рангу аўтакратара). Пры Іаане ў 14281432 г. практычна ўся Марэя вярнулася пад уладу рамеяў. Толькі чатыры гарады: Аргас, Наўплій, Карон і Мадон заставаліся пад уладай венецыянцаў. Але значна большую вядомасць Іаан набыў дзякуючы таму, што яго высілкамі і стараннямі быў даведзены працэс злучэння заходняй і ўсходніх цэркваў. Імператар разумеў, што без уніі з каталікамі Візантыйская імперыя не атрымае дапамогі з захаду і будзе немінуча заваявана асманскімі туркамі, чые ўладанні пасля дагавора 1424 гады разрасліся да самых прадмесцяў Канстанцінопаля.

У 1437 годзе разам з патрыярхам і прадстаўнічай дэлегацыяй праваслаўных архірэяў Іаан адправіўся ў Італію і правёў там больш за два гады бязвыезна, спачатку ў Ферары, а потым на Усяленскім саборы ў Фларэнцыі. Па ініцыятыве імператара дэлегацыю праваслаўных у спрэчках з каталікамі ўзначаліў Марк Эфескі, узведзены па ўказанні Мануіла незадоўга да ад'езду з Канстанцінопаля ў сан мітрапаліта. Не раз на гэтых пасяджэннях абодва бакі заходзілі ў тупік і гатовы былі раз'ехацца. Але імператар забараніў сваім епіскапам пакідаць сабор да прыняцця кампраміснага рашэння. Урэшце, праваслаўныя дэлегаты былі вымушаны саступіць каталікам амаль па ўсіх прынцыповых пытаннях.

Іаан Viii Палеалог 
Медаль з партрэтам Іаана, зроблены Пізанела падчас знаходжання імператара ў Фларэнцыі

Падпісаная 5 ліпеня 1439 года унія, была калі не поўнай, то значнай перамогай каталікоў. Але чаканага палягчэння гэта саступка не прынесла. Іншыя праваслаўныя цэрквы, у першую чаргу руская, адмовіліся прыняць унію. А ў самой імперыі унія спарадзіла раскол і смуту.

Тым часам, армія заходніх крыжакоў, якая выступіла ў паход па закліку Рымскага Папы, пацярпела ў 1444 годзе пад Варнай разгромнае паражэнне ад турак. Праз чатыры гады пасля гэтага прыйшла вестка аб заваяванні туркамі Сербіі. Іаану стала зразумела, што наступная на чарзе — рамейская дзяржава. Але сам Іаан не дажыў да таго моманту — ён памёр 31 кастрычніка 1448 года.

Шлюбы

  • У першым шлюбе быў з князёўнай Ганнай Васілеўнай (13931417), дачкой вялікага князя маскоўскага Васіля I.
  • У другім шлюбе быў з Сафіяй Манферацкай (пам. 1431).
  • У трэцім шлюбе быў з Марыяй Трапезундскай (пам. 1439).

Нягледзячы на тры шлюбы, Іаан застаўся бяздзетным. Трон атрымаў у спадчыну яго брат Канстанцін XI Палеалог.

Зноскі

  • Яз. Анна Васильевна // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 318–319.
  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іаан VIII Палеалог, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іаан Viii Палеалог БіяграфіяІаан Viii Палеалог ШлюбыІаан Viii Палеалог ЛітаратураІаан Viii Палеалог13921425144818 снежня31 кастрычнікаВізантыйскі імператарГрэчаская моваКанстанцінопаль

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Балты (дынастыя)НурагаРуская ВікіпедыяРадыеактыўны распадМаксім ТанкБеларусыЛексікаТарашкевіцаСпіс беларускіх імёнЗлучнікШэрлак ХолмсМахатма ГандзіГалоўная старонкаБасяКастрычнікТайландЗайменнікУрад Беларускай Народнай Рэспублікі17 лютагаФранцішак БагушэвічСлуцкі поясВенгрыяКлаўдзія Герасімаўна ВасінаГенадзь Пятровіч ПашкоўВялікабрытаніяПраграмістФэндом1Беларускі фальклорДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваБарнсЯнка МаўрPinterestЯн ПазнякТрайчасты нервМесны склонНаша Ніва (1991)АсіповічыБанк ДабрабытПрамысловасць БеларусіЛюдовік XIБеларуская фанетыкаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічФеадалізмЧорны замак АльшанскіЛюксембургВіцебскБерасцянкаНавакольнае асяроддзеМаша і МядзведзьBetfairБеларускі нацыянальны касцюмМаксім БагдановічДзень беларускага пісьменстваНапады на пасольства Лівіі ў МінскуКыргызстанЯнка СіпакоўСад знічак (тэлесерыял, 2018)HTTPНазоўнікІван МележЧэмпіянат свету па снукерыТрыўмфальная арка ЦітаНаш крайДзідаМікола ГусоўскіЛюдміла РублеўскаяКароткая гісторыя БеларусіПаўстанне 1830—1831 гадоўНігерыяПалавыя губы🡆 More