Янка Семашкевіч (пс.
Янка Быліна, Я. Б.; 30 кастрычніка 1883, в. Лакцяны, Сьвянцянскі павет — 18 лютага 1956, Бомбля, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч, паэт.
Янка Семашкевіч | |
Ксяндз-літаратар Янка Быліна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 кастрычніка 1883 |
Памёр | 18 лютага 1956 (72 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, каталіцкі сьвятар |
Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю і пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 годзе. З 1910 — адміністратар у парафіі Дварэц Слонімскага дэканата. Аўтар двух зборнікаў паэзіі і некалькіх рэлігійных кнігаў. Супрацоўнічаў з выданьнямі БХД. У 1925 годзе пробашч у Лаварышках. Адзін з аўтараў «Мэмарандуму» 19 траўня 1925 году ксяндзоў-беларусаў на агульнапольскую канфэрэнцыю біскупаў у 1925. Ягоная кніга вершаў «На покуці», выдадзеная ў 1934 годзе, была канфіскаваная ўладамі міжваеннай Польшчы. Быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. На пачатку 1950-х гадоў зьехаў у Польшчу. Працаваў душпастырам абавязкі ў мясцовасьці Міхалова-Нязбудная на Беласточчыне. Пахаваны каля касьцёла ў Бомблі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Янка Семашкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.