Філіп Анджэй Качмарак (па-польску: Filip Andrzej Kaczmarek); нарадзіўся 22 лістапада 1966 году ў Познані) — польскі палітык, з 2004 дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, доктар гуманітарных навук (паліталёгія, Унівэрсытэт Адама Міцкевіча), кандыдат гістарычных навук (гістарычны факультэт, Унівэрсытэт Адама Міцкевіча).
Філіп Анджэй Качмарак | |
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 22 лістапада 1966 (57 гадоў) Познань, Польшча |
Партыя: | Грамадзянская Плятформа, Эўрапейская народная партыя |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У пачатку 90-х быў старшынём Незалежнай Асацыяцыі Студэнтаў у Польшчы. У 1994 годзе стаў сузаснавальнікам аб’яднаньня «Маладыя дэмакраты». Будучы дэпутатам Сэйму Рэспублікі Польшча першага скліканьня (1991—1993), зьяўляўся сябрам парлямэнцкай камісіі па пытаньнях Эўрапейскага Пагадненьня. У 2001 годзе быў адным з заснавальнікаў познанскай Грамадзянскай плятформы. Адзін з заснавальнікаў клюбу дарадцаў Грамадзянскай плятформы ў гарадзкой радзе Познані й познанскай структуры Грамадзянскай плятформы. У 1998—2002 гадох ён быў сябрам Рады Познані і займаў пасаду намесьніка прэзыдэнта Познані. У 2003 годзе арганізаваў з нуля Бюро эўрапейскіх фондаў у Познані і стаў яго першым дырэктарам. З 2010 ён зьяўляецца кіраўніком Грамадзянскай плятформы гораду Познань.
Праблемамі эўрапейскай інтэграцыі займаецца на працягу многіх гадоў. Будучы дэпутатам у 1992 годзе, прапанаваў падчас парлямэнцкіх дэбатаў, каб Польшча падала заяўку на поўнае сяброўства ў Эўрапейскай супольнасьці. У 1993 годзе ён стаў сузаснавальнікам асацыяцыі, якая пераўтварылася ў «Цэнтар эўрапейскай навукі і адукацыі» ў Познані. У 1996 годзе суініцыяваў стварэньне Міжнароднага дома моладзевых сустрэч у Мікушэве. Да лютага 2007 году ён быў прэзыдэнтам «Асацыяцыі незалежных ініцыятываў» у Мікушэве. Асацыяцыя арганізавала, у прыватнасьці, Сустрэчу моладзі Эўропы (Познань 2003). У 1996 годзе ён быў ляўрэатам Нямецкага фонду Маршала ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
З 2004 году ён быў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту, дзе, як і ўсе сябры Грамадзянскай плятформы, належыць Эўрапейскай народнай партыі. У цяперашні час каардынатар групы Эўрапейскай народнай партыі ў Камітэце па разьвіцьці, што дае дапамогу краінам, якія разьвіваюцца, і садзейнічае пераходу да дэмакратыі ў гэтых краінах. Таксама зьяўляецца сябрам Камітэту па сельскай гаспадарцы і разьвіцьці сельскіх раёнаў.
У 2009 годзе яго праца ў Камітэце па разьвіцьці была ацэненая, і ён атрымаў прэмію — лепшы дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ў катэгорыі палітыкі разьвіцьця.
Зьяўляецца сябрам дэлегацыі па сувязях з Панафрыканскім парлямэнтам, дэлегацыі Сумеснай парлямэнцкай асамблеі «Краіны Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакіянскага рэгіёну — Эўрапейскі Зьвяз», а таксама намесьнікам сябра дэлегацыі па сувязях з Ізраілем.
Зьяўляецца сябрам пяці інтэргрупаў:
Належыць да васьмі парлямэнцкіх групаў:
У межах Эўрапейскай Народнай Партыі дзейнічае як:
Яго жонка — Бэатрыс Махоўска-Качмарак, журналістка. Сын — Ігнат, зьяўляецца навучэнцам гімназіі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Філіп Качмарак, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.