Томаш Пэкгарт: чэскі футбаліст

То́маш Пэ́кгарт (па-чэску: Tomáš Pekhart; нарадзіўся 26 траўня 1989 году, Сушыцэ, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Легія» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Томаш Пэкгарт
Томаш Пэкгарт: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1989(1989-05-26)[…] (34 гады)
Рост 192 см
Вага 88 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Легія
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2008
2009
2010—2011
2011
2011—2014
2014—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2020
2020—2022
2022
2023—
Тотэнгэм Готспур
Саўтгэмптан (арэнда)
Славія Прага (арэнда)
Ябланец
Спарта Прага (арэнда)
Нюрнбэрг
Інгальштат-04
АЕК
Гапаэль Бээршэба
Ляс-Пальмас
Легія
Газіянтэп ББ
Легія
0 (0)
9 (1)
13 (2)
29 (15)
9 (7)
88 (14)
16 (0)
40 (12)
28 (10)
31 (6)
67 (36)
12 (1)
32 (11)
Зборныя
2010— Чэхія 26 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2022.

Кар’ера

Клюбная

Ураджэнец гораду Сушыцэ, Пэкгарт навучаўся футболу ў школе гарадзкой каманды «Сушыцэ», а таксама выступаў за клюб «Клатавы». У 2003 годзе ён паступіў у акадэмію праскай «Славіі», у якой навучаўся да 2006 году. Летам 2006 году ён адправіўся ў Ангельшчыну на стажыроўку ў акадэмію каманды «Тотэнгэм Готспур». За каманду акадэміі Томаш правёў 20 гульняў, забіўшы 19 мячоў. У рэзэрвовай камандзе ён правёў 12 гульняў, але з-за траўмы выбыў з ладу. Адзін зь ягоных галоў стаў пераможным ў матчы супраць «Лянсу» ў лістападзе 2006 году.

У жніўні 2008 году Пэкгарт падпісаў кантракт з «Саўтгэмптанам», клюбам з Футбольнай лігі Ангельшчыны. Паводле гэтай дамовы, аднак, гулец выступаў на правах арэнды да студзеня 2009 году. 14 верасьня 2008 году Томаш дэбютаваў у складзе «Саўтгэмптану», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Кўінз Парк Рэйнджарз», які ягоная каманда прайграла зь лікам 4:1. Першы гол ён забіў у гульні супраць «Іпсўіч Таўн», давёўшы выніковы лік да 2:2. У склад «шпораў» ён вярнуўся ў студзені 2009 году й зноўку на правах арэнды адправіўся гуляць у іншы клюб, на гэты раз у родную «Славію», падпісаўшы зь ёй кантракт тэрмінам на год у самы апошні дзень трансфэрнага вакна.

12 студзеня 2010 году клюб «Баўміт» падпісаў кантракт з Томашам на тры з паловай гады. Сума, выплачаная за пераход гульца, не выдавалася. Праз паўгоду Томаш адправіўся ў «Спарту» на правах арэнды.

З 1 ліпеня 2011 году Томаш зьяўляўся гульцом нямецкага клюбу «Нюрнбэрг». 28 жніўня 2014 году гулец падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Інгальштат-04», які выступае ў Бундэсьлізе 2.

Міжнародная

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі 22 траўня ў гульні супраць зборнай Турэччыны.

Дасягненьні

АЕК:

«Гапаэль»:

«Легія»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Томаш Пэкгарт Кар’ераТомаш Пэкгарт ДасягненьніТомаш Пэкгарт КрыніцыТомаш Пэкгарт Вонкавыя спасылкіТомаш ПэкгартЗборная Чэхіі па футболеЛегія ВаршаваЧэская моваЧэхаславаччынаЧэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

MelbetНацыянал-сацыялізмБарысаўІмёны ліцьвінаўРасейская ВікіпэдыяАрцём АрашонакСэрцавая няздатнасьцьShady LadyСьпіс праектаў ВікімэдыіПэляпанэсЛеон Батыста АльбэрціЗадзіночаньне беларускіх студэнтаўВітТацьцяна ГуцуБеларускі арабскі альфабэтТарган АзарВольфганг Амадэй МоцартПаўлюк ТрусРокіль475Валянцін АкудовічПольшча839СтратэгіяЧарнігаўПаўстаньне 1794 году на МаладэчаншчынеВікісховішчаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыМенскДзейнікШашкі480ЯвідаўшчынаЛявон БаршчэўскіНідэрляндзкая моваПаслуга кароткага паведамленьняВенаWordleГеаграфічныя каардынаты1200КурапатыАлесь РазанаўЭва КопачРадаўніцаКрысталь БойдДыялекты беларускай мовыОй у лузі червона калинаНявойстЛяхавічыШахматы509Ян ГляўбіцУладзімер Калесьнік8001927🡆 More