Страхі Жыцьця: драма Францішка Аляхновіча

«Страхі жыцьця» — трохактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў Менску ў верасьні 1918 году.

Страхі жыцьця
Аўтар Францішак Аляхновіч
Дата прэм’еры 1918
Месца прэм’еры Менск
Жанр драма

Сюжэт

Сям’я беспрацоўнага архітэктара Сымона трывае шэраг няшчасьцяў праз галечу і беспрасьветнасьць існаваньня. Спачатку сьпіваецца галава сям’і. Дачка Юзя, каб неяк паправіць матэрыяльнае становішча, пачынае гандляваць целам. Ня маючы сродкаў на лекі памірае цяжка хворая жонка Сымона Альжбета. Неўзабаве і сама Юзя моцнае захворвае і ўрэшце прынімае атруту. Галава сям’і Сымон вырашае скончыць сваё жыцьцё самагубствам, аднак у выніку вар’яцее і забівае свайго сына Алеся.

Канцэпцыя герояў

Доктар філялягічных навук Валеры Марціновіч адзначае, што ў драме выведзена некалькі тыпаў сьветаўспрыманьня: апатычна-прагматычны (маці), безнадзейна-пэсымістычны (Юзя, Казік) і бунтарска-трагічны (Сымон). Адасоблены сын пакуль яшчэ знаходзіцца ў палоне неўсьвядомлена-трывожнага пачуцьця і наіўна-дзіцячага спадзяваньня на лепшы паварот абставінаў.

Водгукі

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» дзяліўся ўражаньнямі па праглядзе п’есы:

Прачытаўшы ці паглядзеўшы на сцэне ўсе тры акты, мы так уражаны жахам гэтага зла, гэтых страхаў, што сэрца закіпае гняўлівым абурэньнем і напаўняецца смагаю новай творчасьці, жаданьнем зьніштожыць страхі старога сьвету і стварыць новае, ясьнеючае, ня блізкае да ўсякіх страхаў жыцьцё.

Бібліяграфія

  • Францішак Алехновіч. Страхі жыцьця: драма ў 3 актах. — Вільня: Выдавецтва Народнага камісарыяту асьветы № 19, 1919. — 53 с.
  • Fr. Alechnowicz.. Strachy życia: dramat w 3 aktach: (tłumaczenie z białoruskiego). — Wilno: Wydawnictwo «Nowin Wileńskich», 1921. — 43 с.

Крытыка, рэцэнзіі

Крыніцы

Tags:

Страхі Жыцьця СюжэтСтрахі Жыцьця Канцэпцыя герояўСтрахі Жыцьця ВодгукіСтрахі Жыцьця БібліяграфіяСтрахі Жыцьця КрыніцыСтрахі Жыцьця1918БеларусДраматургМенскФранцішак Аляхновіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вэб-сайтБагуслаў РадзівілЛюдміла ПайдушакаваСусьветная служба Бі-Бі-СіГорадняРаніца (Бэрлін)Зона маўчаньняSEATOЧасаў ЯрВайшнорыяКунілінгусКойданаўРусіфікацыя БеларусіХалодная вайнаЛіцьвіныЧэрвеньЯпоніяСьвятлана АлексіевічПорнгабАгінскія2024Арцём АрашонакКомсомольская правдаДотык пісі рукоюТрокіКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Паўстаньне 1830—1831 гадоўШклоўскі раёнТутэйшыя (п’еса)1831Чарнобыльскі шляхУладзімер ДубоўкаУладзімер ПолацкіВольга ЧамаданаваНаступствы Чарнобыльскай катастрофыКімбарГерб ПружанаўМісіс ДаўтфайрКліматГента (імя)Простыя сказыНаркотыкБерасьцейская вобласьцьMemento moriСьпіс вуліц ПружанаўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВадзянікMac OSГалюцынацыяГібральтарЖак Карт’еБруліСавілаПошукавая аптымізацыяМіжнародная сыстэма СІЧэрыкаўКандрат КрапіваСяржук Сокалаў-ВоюшМасачусэтсГаяна-ЭсэкібаСьвятлана ЦіханоўскаяСяргей Паўлавіч АбламейкаМікола КупрэеўФундацыя «Вікімэдыя»Царква Сьвятога Духа (Менск)Эдуар Анры Аўрыль🡆 More