Словазлучэньне

Словазлучэньне — гэта два або некалькі самастойных словаў, зьвязаных падпарадкавальнай сувязьзю.

Словазлучэньні адрозьніваюцца ад сказа (яны толькі частка сказу й ня могуць быць адзінкай зносін) і ад слова (яны больш дакладна называюць прадметы, дзеяньні, прыметы). Словазлучэньні бываюць:

  • простыя — маюць два словы (высокі чалавек, леташняя пшаніца)
  • складаныя — маюць тры й болей самастойных слоў (чалавек высокага росту, пшаніца леташняга ўраджаю).

Словазлучэньні выдзяляюцца са сказаў сваімі сувязямі:

  • значэньняў
  • правапісам

Напрыклад, у сказе Бруіцца празрыстая рэчка, хаваецца ў ніцых кустах. (Я. Журба) можна выдзеліць наступныя словазлучэньні: рэчка (якая?) празрыстая | хаваецца (дзе?) ў кустах | кустах (якіх?) ніцых.

Словазлучэньне грунтуецца на падпарадкавальнай сувязі. Таму ў кожным словазлучэньні вылучаецца галоўнае слова (галоўны член) і залежнае слова (залежны член). Сувязі паміж членамі словазлучэньня вызначаюцца з дапамогай пытаньня (гл. ранейшы прыклад). Галоўным членам словазлучэньня могуць быць назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі, прыслоўі. З улікам гэтага словазлучэньні падзяляюцца:

  • дзеяслоўныя
  • іменныя (назоўкавыя, прыметнікавыя)
  • прыслоўныя.

У словазлучэньні існуюць адносіны паміж словамі:

  • прадметам і яго прыметай (вялік сад, сьпелыя яблыкі)
  • дзеяньнем і яго прыметай (чытаць уголас, ісьці сьпяшаючыся)
  • дзеяньнем і акалічнасьцю — месца, часу, прычыны і г. д., пры якой яно адбываецца (жыць у горадзе, прыехаць увечары, трэсьціся ад страху).

У адрозьненьні ад значэньня залежнага члена словазлучэньні бываюць:

  • азначальныя (сьнег (які?) чысты, краіна (чыя?) наша)
  • аб’ектная (араць (чым?) трактарам, араць (што?) поле, вестка (ад каго?) ад таварыша)
  • прасторавыя (адпачываць (дзе?) у вёсцы, ісьці (дзе?) лесам)
  • часавыя (прыехаць (калі?) праз год, сабрацца (калі?) па абедзе)
  • мэтавыя (змагацца (зь якой задачай?) дзеля шчасьця)

Заўвагі

Літаратура

  • Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л. І. Бурак. − Мінск: Універ-кае, 1987.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск : Беларус. навука, 2009.

Tags:

Слова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.dd.ugМікалай Чаргінец.pf.sz85Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)1999Гарбата4119922014Відзы.fjГішпанская моваКузьма Чорны18 верасьняБеларусьЮр’я51Кастусь КаліноўскіАляксандар Грышкевіч.kn.hu1969Эрнэст РэзэрфордІнтэрабангАпавядальны сказ1990Маладэчна1939Полацкае княства1863СтрасбургВершаваны памерФранцішак АляхновічКрывічы33.mk.euПінск.yu1970.amІндыра Гандзі.bh.peРоварГендрута.cg.tr.pyГалоўная старонка2005.guЖнівеньскі путчСухастойМіхал ФедароўскіІзраільБеларуская фанэтыкаАнтоні ДулінецАравічыДотык пісі рукоюПервамай (грамада).cuПатрыярх (царкоўны сан).dzГрупавы сэксСьвянцянскі раён30 красавікаБел-чырвона-белы сьцяг🡆 More