Сафія Валадараўна: дацкая каралева, княгіня руская

Сафі́я Валада́раўна (каля 1140 — 5 траўня 1198) — князёўна менская адной з галінаў Рурыкавічаў, каралева дацкая.

Сафія Валадараўна: дацкая каралева, княгіня руская
Копія чэрапу Сафіі Валадараўны ў дацкім нацыянальным музэі

Біяграфія

Сафія ўзяла шлюб 23 кастрычніка 1157 з дацкім каралём Вальдэмарам I, запісы пра шлюб ёсьць у летапісе XII ст. «Славянская хроніка» Арнольда зь Любэку, а таксама ў Саксона Граматыка. Палітычны кантэкст гэтага шлюбу, як і сувязі полацка-менскіх князёў праз Сафію з дынастыямі герцагаў Браўншвайскіх і ляндграфаў Цюрынскіх, ня вывучаныя. Магчыма, шлюб быў зьвязаны зь нейкім пагадненьнем паміж Даніяй і Полацкам, тым часам бацька Сафіі быў менскім князем, а ягоны старэйшы брат Расьціслаў — полацкім. Сафія прымала актыўны ўдзел у тагачасным грамадзкім жыцьці Даніі. У Сафіі было два сыны й шэсьць дачок. Аўдавеўшы ў 1182 годзе, Сафія ў 1184 годзе выйшла замуж за Людвіга III, ляндграфа цюрынскага, аднак у 1190 годзе разьвялася зь ім і вярнулася ў Данію. Пахаваная побач з Вальдэмарам I у каралеўскай пахавальні Рынгстэду. Ёсьць два яе пазьнейшыя партрэты (1580, 1757).

Рускімі летапісамі ня згадваецца, вядомая толькі з заходніх крыніцаў — сачыненьня Саксона Граматыка, «Сагі пра Кнютлінгаў», генэалёгіі дацкіх каралёў, «Агляду саг пра дацкіх канунгаў», зводу саг «Прыгожая скура», дацкіх аналаў. Некаторыя скандынаўскія крыніцы даюць яе імя скажоным — Суфія, Сыфія. Месца нараджэньня невядомае. Паходжаньне княжны было дыскусійным у гістарыяграфіі, традыцыйна лічыцца, што Сафія дачка Валадара Глебавіча і Рыксы, дачкі Баляслава Крывавустага, найбольш аргумэнтавана гэта даведзена Я. Галенам. Баўмгартэн і Пашута меркавалі, што Сафія дачка Ўладзімера Ўсеваладавіча, але ў гэтым выпадку трэба дапусьціць, што Вальдэмар узяў шлюб з пляменьніцай. Падрабязны агляд пунктаў гледжаньня на паходжаньне Сафіі зьмешчаны ў працах Т. Джаксан.

Нашчадкі

  • Кнут VI
  • Вальдэмар II
  • Хелена
  • Рыкса
  • Сафія
  • Маргарэт
  • Марыя
  • Інгеборга

Крыніцы

Tags:

ДаніяМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Французы23 чэрвеняЯнка КупалаЗлаві мяне, калі зможашКастрычнік (кінатэатар, Менск)Феафан ПракаповічПіюс XI.nuРод (біялёгія)Белая РусьКупальлеМікола МятліцкіСысуныМішэль Абама27 сьнежняГіпстэрыБанан (плод)ЮпітэрІнтэрнэтGmailЗлучаныя Штаты АмэрыкіМікалай Казак (мастак)Альбэрт Швайцэр.sdАлесь БяляцкіАнальны ланцужокФранкісцкая ГішпаніяЗэбраЯгінт1384ПалачкаСмаргоньКракадзілыБаня (купал)Храпунскі сельсаветРасейская мова ва ЎкраінеАўкштайтыЛюцыян ЖалігоўскіНавуковая фантастыкаАпавядальны сказБеларускія народныя казкіBet365Уладзімер КараткевічЮзэф ЯмантСадыё МанэЯтПортуУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамЖорсткая парнаграфіяМастаУпіцкі павет1981МінялкВалейболПарыжМаргарэт ТэтчэрCreative CommonsДамінік дэ Вільпэн12 красавікаНаваградакТаксіПолацкае ваяводзтва2004Крысьціна СабаляўскайцеВялікдзеньВіківэрсытэт🡆 More