Сальрэсоль

Сальрэсо́ль — штучная мова, якую ў 1817 годзе стварыў француз Жан Франсуа Сюдр (Jean François Sudre).

Альфабэт гэтай мовы грунтуецца на сямі нотах сальфэджыо, адсюль пайшла назва мовы: sol-re-sol, што і азначае «мова».

Сальрэсоль
Сальрэсоль

Словы гэтай мовы магчыма выражаць:

  • назвамі нот: do, re, mi, fa, sol, la, si ці скарочана: d, r, m, f, so, l, s
  • лічбамі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7
  • колерамі вясёлкі: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы
  • выконвацца на музычных інструмэнтах ці голасам
  • сямю рознымі сымбалямі, флагамі ці жэстамі

Розныя варыянты выражэньня дазваляюць ужываць мову сальрэсоль людзям з абмежаванымі магчымасьцямі: сьляпым ці глуханямым.

Слоўнік сальрэсоля створаны поўнасьцю a priori. Словы згрупаваны ў катэгорыі:

    Doredo = час
    Doremi = дзень
    Dorefa = тыдзень
    Doresol = месяц
    Dorela = год
    Doresi = стагодзьдзе

Антонімы ўтвараюцца інвэрсіяй:

    Misol = бог — Solmi = д'ябал
    Fala = добры — Lafa = дрэнны
    Sollasi = падымацца — Silasol = спускацца

Часьціны мовы пазначаюцца розным месцам націску ў слове (дзеясловы — без націску, назоўнікі — націск на першым складзе, прыметнікі — на перадапошнім, прыслоўі — на апошнім).

    Midofa = аддаваць перавагу (дзеясловы — без націску)
    Midofa = перавага (назоўнікі — націск на першым складзе)
    Midofa = пераважны (прыметнікі — на перадапошнім)
    Midofa = пераважна (прыслоўі — на апошнім)

Сальрэсоль некаторы час была даволі папулярная, але потым саступіла больш пасьпяховым мовам: валяпюк і эспэранта.

Вонкавыя спасылкі

  • Page solresol — граматыка мовы, слоўнікі (па-ангельску і па-француску)

Tags:

1817Штучная мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Назоўны склонЖвірЛезьбіянстваLinuxУрманМікола ПапекаМарыянскі жолабВясельная сукенкаУкраінаВулька СіманавіцкаяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаРод.smВерасеньПорнгабАўтамабільны знакДзейнікМадэль OSIТураўЯкасныя прыметнікіВарэнікіНармандыяЗямляАнтон ЯльчынУладзімер СьцяпанАнатоль КлышкаБычкі (Віцебская вобласьць)Андрэй АлександровічАўгустоўскі канал1919Што й па моруСмаргонскі раёнГрыгарыянскі каляндарЖурБэрнатМіндоўгАпэрацыйная сыстэмаБэерВіктар ГардзейАртур ВольскіМарына ВасілеўскаяДаўгатаІгар ПракаповічПуэрта-РыкаВасіль ІгнаценкаISO 3166ПСьпіс гарадоў БеларусіДнестарФранцыяЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Сяргей НавумчыкБеларускі клясычны правапісІнтэрстэларЛеанід ДайнекаУладзімер ДубоўкаСтарыя ДарогіТаўканіцаАнальны сэксПарнафільмTor BandПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыАзіяВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)ВікінавіныАбудСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіАвечкаКушмакMemento moriЯгмін🡆 More