Полацкая акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь 17 ліпеня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году і з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году.
Адміністрацыйны цэнтар — горад Полацак.
Полацкая акруга | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Полацак |
Дата ўтварэньня | 1924—1930; 1935—1938 |
Дата скасаваньня | 26 ліпеня 1930 і 20 лютага 1938 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Насельніцтва (1926) | 323,9 тыс. |
Нацыянальны склад | беларусы — 86,1%; габрэі — 5,3%; расейцы — 4,6%; палякі — 2,7% |
Плошча | 9,4 тыс. км² |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Першапачаткова ўключаў 9 раёнаў: Асьвейскі, Валынецкі, Ветрынскі, Дрысенскі, Дрэтунскі, Полацкі, Расонскі, Ульскі, Ушацкі.
У 1925 годзе Дрэтунскі раён перайменаваны ў Краснапольскі.
У чэрвені 1927 году ў склад Полацкай акругі ўвайшоў Лепельскі раён скасаванай Барысаўскай акругі.
У 1929 годзе Валынецкі раён перайменаваны ў Боркавіцкі.
Скасаваны ў ліпені 1930 году, як і большасьць акругаў СССР. Раёны былі перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР.
Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 323,9 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 86,1%; габрэі — 5,3%; расейцы — 4,6%; палякі — 2,7%.
Ізноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 году ў якасьці пагранічнай акругі (якія тады ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР).
Уключаў 5 раёнаў: Асьвейскі, Ветрынскі, Дрысенскі, Полацкі і Расонскі.
Скасаваны 20 лютага 1938 году ў сувязі з увядзеньнем абласнога дзяленьня БССР.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Полацкая акруга, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.