Павал Сітко

Павал Сітко (нарадзіўся 17 сьнежня 1985 году, Рэчыца, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

У 2008—2013 гадах правёў 15 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, забіў у іх 2 мячы.

Павал Сітко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сьнежня 1985 (38 гадоў)
Рэчыца, БССР
Рост 184 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2009
2009—2013
2014—2015
2015
2016—2017
Ведрыч-97
Віцебск
Шахцёр Салігорск
Гомель
Славія Мазыр
Гомель
39 (5)
65 (9)
125 (30)
42 (8)
9 (3)
38 (8)
Зборныя
2008—2013 Беларусь 15 (2)

Кар’ера

Клюбная

Павал зьяўляецца выхаванцам рэчыцкага футболу. Выступы ў прафэсійным футболе пачаў за клюб з роднага гораду «Ведрыч-97», за які правёў два сэзоны ў першай лізе. У 2006 годзе перайшоў у склад віцебскага «Лякаматыва», які пазьней зьмяніў назву на «Віцебск». Дзякуючы выдатнай гульні ў клюбе быў запрыкмечаны галоўным трэнэрам зборнай Беларусі Бэрндам Штанге й запрошаны ў склад зборнай. Напачатку 2009 году паслугамі Паўла зацікавіўся днепрапятроўскі «Дняпро», аднак у выніку застаўся ў віцебскім клюбе. У жніўні таго ж году пасьля прагляду ў польскім клюбе «Арка» Павал заключыў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам». У жніўні 2011 году Павал быў запрошаны на прагляд у маскоўскае «Дынама». Да пачатку сэзону 2013 году Павал меў заклікі ад клюбаў з Ізраілю й Польшчы, аднак у канчатковым рахунку вырашыў падоўжыць дзейны кантракт з «гарнякамі». Пачатак сэзону чэмпіянату Беларусі 2013 году выдаўся для Паўла найлепшым адрэззкам у кар’еры, Сітко ў 11 сустрэчах спаборніцтва забіў 7 мячоў, ачоліўшы такім чынам сьпіс найлепшых бамбардзіраў, пасьля чаго зноўку атрымаў выклік у нацыянальную зборную краіны. Паводле словаў Паўла клюб мае намер у эўракубкавым сэзоне 2013—2014 гадоў дайсьці да групавой стадыі Лігі Эўропы. У сьнежні 2013 году перайшоў у «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на два гады. У ліпені 2015 году кантракт з «Гомелем» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў. У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй». У студзені 2016 году вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на адзін год. Пакінуў «Гомель» пасьля сэзону 2017 году.

Міжнародная

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 27 траўня 2008 году ў выязным таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны, выйшаўшы на замену ў другім тайме, матч скончыўся ўнічыю зь лікам 2:2. 15 кастрычніка 2008 году забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць каманды Ангельшчыны ў Менску ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2010 году, аднак гульня скончылася паразай беларускіх гульцоў зь лікам 1:3.

Дасягненьні

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 12 4
Славія Мазыр 9 3
Гомель 2016 Першая ліга 19 7
2017 Найвышэйшая ліга 19 1

Асабістае жыцьцё

Жанаты. Павал мае роднага брата Івана, які раней таксама зьяўляўся футбалістам і гуляў за менскі МТЗ-РІПА, аднак пасьля расфармаваньня клюбу скончыў кар’еру і пачаў працаваць нафтавіком.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Павал Сітко Кар’ераПавал Сітко ДасягненьніПавал Сітко СтатыстыкаПавал Сітко Асабістае жыцьцёПавал Сітко КрыніцыПавал Сітко Вонкавыя спасылкіПавал СіткоБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЗборная Беларусі па футболеПаўабаронца (футбол)РэчыцаФутбол

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АжынаМакарскаМіжнародная касьмічная станцыяДрама (аповесьць)WordPressЯвільтВікікрыніцы1200Анальны ланцужокРэжым Лукашэнкі.neПорнгабМіжнародны стандартны кніжны нумарАўстраліяЭнтрапія (неадназначнасьць)ТаўэрЭйтаПарнаграфіяЖак-Люі ДавідВагінальны сэксБэнэдыкт I (папа рымскі)НэаклясыцызмТаксі1981ЕсьманДорыс ЛесінгБеларуская моваМабільны тэлефонЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)ТэнісВіленскі мэтрапалітэнЮзэф ЯмантАгдамскі раёнБайструкБольдПартэнонЛявон БаршчэўскіЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіШчасьцеГенадзь ПашкоўІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыПарыжКампанееўскі раёнУзровень жыцьцяВальядалідВалеры МаракоўПадзелы Рэчы ПаспалітайГарэлкаСпліт-альбомПарагвай1821ГарбатаФранкісцкая ГішпаніяРэспубліканская партыя ЗША4 верасьняПалешукіРасейская мова ва ЎкраінеВіз ЭйрВыказьнікЛібіяАньУсяслаў ЧарадзейПанграма🡆 More