Павел Трафімавіч Калечыц (1893, Койданава, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 1923) — дзеяч беларускага антыбальшавіцкага руху, кіраўнік Койданаўскай самастойнай рэспублікі.
Павел | |
Дата нараджэньня | 1893 |
---|---|
Дата сьмерці | 1921 |
Занятак | палітык |
Паходзіў з роду Калечыцаў, вядомых пад Койданавам з XVI стагодзьдзя. Бацькі — шараговы запасу арміі Трафім Мікалаевіч і Марта Іосіфаўна з Янкоўскіх Калечыцы — паходзілі з дзяржаўных сялян в. Макаўчыцы.
Удзельнік Першай сусьветнай вайны, капітан расейскай імпэратарскай арміі.
Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Койданаве «замест прыстава Ільлюкевіча і вурадніка Шпілені засталіся абшарнік зь Вертнік — Арцюшэўскі і местачковы — Павел Калечыц». 8 сьнежня 1918 г. Павел Калечыц прызначаны начальнікам койданаўскай міліцыі. У жніўні 1919 г. арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі. За Калечыца паручыўся койданаўскі ксёндз, ён быў вызвалены і ў хуткім часе ўзначаліў польскую дэфэнзыву (контрразведку) ў мястэчку Койданава, затым знаходзіўся ў г. зв. «нэўтральнай зоне». У лістападзе 1920 г. арганізаваў Койданаўскую самастойную рэспубліку, якая праіснавала 4 дні і была разгромленая кавалерыстамі 12-га стралковага палка Чырвонай арміі. Калечыц і іншыя чальцы «самастойнай рэспублікі» адступілі на захад ў бок вёсак Дзягільна — Касілавічы — Янава. Калечыц перайшоў савецка-польскую лінію фронту, некаторы час жыў у Стоўбцах. У Стоўбцах быў агентам польскай афензівы (вайсковай разведкі 2-га аддзелу Генеральнага штабу). Член інфармацыйнага аддзела «Народнага Саюза абароны Радзімы і Свабоды» у Стоўбцах. Па ўспамінах Б. Савінкава, вызваўся прадстаўляць беларускае насельніцтва на поўнач ад усходняй мяжы. У 1921 г. сфарміраваў партызанскі атрад у 1500 чалавек у Ракаве, дзе кватэраваўся атрад палкоўніка Бяляева.
Быў схоплены невядомымі на стаўпецкім базары, перапраўлены на савецкую тэрыторыю і перададзены Менскай ЧК. Расстраляны ў 1923 г.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Павал Калечыц, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.