Койданаўская Самастойная Рэспубліка

Койданаўская самастойная рэспубліка (або Койданаўская незалежная рэспубліка) — утварэньне, якое існавала на Койданаўшчыне ў лістападзе 1920 году ў нэўтральнай зоне між польскага і савецкага фронта.

Рэспублікі праіснавала 4 дні.

Койданаўская самастойная рэспубліка
Койданаўская самастойная рэспубліка
Койданаўская Самастойная Рэспубліка
 
Койданаўская Самастойная Рэспубліка
лістапад 1920 году Койданаўская Самастойная Рэспубліка
Сьцяг Койданаўскае самайстойнае рэспублікі
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: За вольную й незалежную Беларусь!
[[Файл:{{{Месцазнаходжаньне}}}|282пкс|Месцазнаходжаньне Койданаўскае самайстойнае рэспублікі]]
Афіцыйная мова беларуская мова (фактычна)
Сталіца Койданаў
Найбуйнейшы горад Койданаў
Форма кіраваньня
Галава
Рэспубліка
Павал Калечыц
Незалежнасьць
— партызанка
— абвешчаная
— працяг партызанкі

1918—1920 рокі
лістапад 1920 року
1921 год
Цяпер зьяўляецца часткай Беларусь


Гісторыя

Перадумовы

Яшчэ ў сьнежні 1918—жніўні 1919 року насельніцтва Койданава й бліжэйшых вёсак, якія трапілі пад мабілізацыю ў Чырвоную армію, не жадаючы ісьці ў войска, зыходзілі ў лес. Калі навакольлі Койданава, у жніўні 1919 году занялі часткі Польскай арміі, то дэзэрціры выйшлі зь лясоў і вярнуліся ў родныя вёскі, у якіх прабылі да бальшавіцкага наступу ў ліпні 1920 году, калі зноў вярнуліся ў лясы, дзе ўжо стваралі партызанскія атрады, якія змагаліся з чырвонамі часткамі да жніўня 1920 року. Абапорнымі пунктамі партызанаў былі вёскі Дзягільна, Касілавічы, Янава, штаб знаходзіўся ў вёсцы Дзягільна.

Заняўшы ў 1920 годзе мястэчка Койданава палякі не арганізоўвалі афіцыйна валасной улады, бо прастаялі ў мястэчку тыдзень і адышлі на лінію вёсак Дзягільна — Янава — Косьцевічы — Старая Рудзіца — Баравое — Грыцкаўшчына і далей па рэчцы Вусе. Такім чынам м. Койданава і в. Макаўчыцы (цяпер у складзе Койданава) у лістападзе 1920 г. зрабіліся «нэўтральнай зонай». У гэтай мясцовасьці пачала арганізоўвацца койданаўскія хлопцы, якія не жадалі служыць у чырвоным войску, а таксама сыны сялянаў з найбліжэйшых вёсак.

Першы разгон Рэўкаму

Галоўным ініцыятарамі і кіраўнікамі «хэўраў» у ваколіцы былі Павал Калечыц з Койданава, Баравік з в. Бегліч, а таксама Тодар Куль з Макаўчыц, Юзік Пятухоўскі і іншыя. Неўзабаве Койданаўскі Рэўкам выдаў загад, у якім гаварылася, каб усе дэзэрціры добраахвотна зьявіліся ў Рэўкам для накіраваньня іх у вайсковыя часткі. Вядома ж ніхто не зьявіўся. Тады было загадана некалькім чалавекам з тых жа дэзэрціраў ісьці пілаваць у лес дровы. Яны таксама адмовіліся. Рэўкам іх заарыштаваў. Тады тыя, што засталіся на волі, сабраліся (адзін зь іх, Скуратовіч, залез на званіцу царквы і пачаў біць трывогу), усе раптам кінуліся да Рэўкаму, разагналі яго і вызвалілі сваіх арыштованых. Так адбыўся першы разгон Койданаўскага Рэўкаму.

Савецкі журналіст І. Шпілеўскі й Л. Бабровіч у часопісе «Наш край» за 1929 рок пісалі:

У склад хэўры ўваходзілі амаль усе койданаўскія хлопцы-дэзэрціры, якія не жадаюць служыць у Чырвонай арміі, і таксама сыны заможных сялянаў з бліжэйшых вёсак.

Змаганьне з саветамі

На другі дзень была прысланая зь Менску дапамога, і «хэўра» была разагнаная. Зноў быў заарганізаваны Рэўкам. Кіраўніком Рэўкама быў прызначаны Гарун, сакратаром — Сыгналоўскі. Новы Рэўкам, жадаючы пазьбегнуць памылак папярэдняга, стварыў у вёсцы атрад міліцыі які ўзначаліў Цінявік. Празь некаторы час частка прыбылага атраду, каля 17 міліцыянэраў, была накіраваная ў в. Рудзіца рэзаць дровы для ўстановаў мястэчка і местачковай беднаты. Прыйшлі палякі і пры дапамозе сялянаў з гэтае вёскі і «дэзэрціраў» заарыштавалі ўсіх атраднікаў і накіравалі ў Рубяжэвічы. Разам зь імі папаўся старшыня Менскага павятовага выканкаму Грузель і вайсковы камісар Ульдукес. Рэўкам у адказ заарыштаваў некалькі палякаў у раёне в. Мікулічы. Быў зроблены абмен. У той жа час па загадзе Койданаўскага Рэўкаму «за здраду» былі заарыштаваныя ўсе мужчыны ад 16 да 60 гадоў в. Рудзіца і прыведзены ў Койданава. «Дэзэрціры» пры дапамозе палякаў узброіліся і мелі свой прыпынак ў Дзягілёнскай і Касілаўскай школах, штаб у Дзягільне, а таксама на фальварку Янава (паблізу Дзягільна) у Шпакоўскага.

Другі разгон Рэўкаму й абвяшчэньне рэспублікі

«Дэзэрціры» падкінулі ліст у Рэўкам з патрабаваньнем вызваліць сялянаў в. Рудзіца ў 3-дзённы тэрмін, а самім сысьці зь мястэчка. Пасьля сканчэньня гэтага тэрміну «хэўра» прыйшла ў Койданава і разагнала Рэўкам. Былі адлупцаваныя Сыгналоўскі (сакратар), Ульдукес, Сурба (начальнік міліцыі), якога некалькі разоў зьбіраліся застрэліць, і іншыя. Павал Калечыц са сваімі памагатымі абвясьціў Койданава «Койданаўскай самастойнай рэспублікай» (затым у дасьледчыкаў яна зрабілася «Койданаўская незалежная рэспубліка», а потым «Койданаўская самастойная рэспубліка»). Адначасова рэспубліка была аб’яўлена на ваенным становішчы ўсюды былі расстаўленыя вартаўнікі. У гэты час паблізу Койданава на левым беразе ракі Вусы стаялі Чырвонаармейскія часткі са штабам у сяле Самахвалавічы. Пра гэтые даведаліся чырвонаармейцы й выслалі са свайго штабу ў м. Самахвалавічы ў кірунку Койданава бранявік. Каля мястэчка, сустрэўшы дужы супраціў, ён быў абстраляны і прымушаны вярнуцца назад.

Адбіўшы першы наступ бальшавікоў партызаны сталі арыштоўваць тутэйшых камуністаў. Адначасова з подпісам Колечца выйшаў наказ аб усеагульнай мабілізацыі. У адрозьненьне ад папярэдніх мабілізацыяў, у гэты разь не было дэзэрціраў. Большасьць жыхароў ўсталі на абарону родных вёсак.

«Рэспубліканцы» заарыштавалі савецкі актыў і паставілі сваю ахову мястэчку. Самы чынны ўдзел у гэтай справе прымалі мясцовыя хлопцы: Павал Калечыц, Баравік, Тодар Куль, Юзік Пятухоўскі, Сікорскі, Міхась, Іван і Казімер Доўнары, Уладзімер Вашкевіч, Кастусь і Зэнка Лобачы, Іван Тарнагурскі, Павал Бабраўніцкі, Варатніцкі, Іван Грушэўскі, Юзік Сікорскі, Алесь Кавалеўскі, Андрэй Мялешка, Драздоўскі, Міхась Мазуркевіч, Тоўсьцік, Іван Быкоўскі, Сачко, Павал Шот, Дудкоўскі і іншыя. На 4-ы дзень існаваньня «Койданаўской самастойнай рэспублікі» да мястэчка падышлі пад поўдзень чырвонаармейскія кавалерыйскія часткі 12 стралковага палку 2-й брыгады і пачалі наступ.

Пасьля страты Койданава

Койданаўская Незалежная Рэспубліка праіснавала чатыры дні. Партызаны нягледзячы на ​​жорсткі супраціў не змаглі выстаяць пад націскам 12-га Чырвонагваардэйскага стралковага палку, 2-й брыгады. Яны адступілі да вёскі Дзягільна, разам зь імі сышлі мабілізаваныя койданаўцы. Адсюль партызаны зноў паспрабавалі разьвіць наступленьне на Койданава, але безвынікова.

Пасьля разгрому Койданаўскай рэспублікі, партызаны шчэ доўгі час працягвалі змагацца з савецкай уладай, аперуючы ў раёне вёсак Дзягільна, Янава, Касьцевічы. Пра гэтае згадваюць вышэй названыя аўтары:

Нельга было правесьці выбары ў тутэйшыя органы ўлады, нават за дзьве вярсты ад вёскі, бо ўсе баяліся помсты бандытаў.

Яшчэ нейкі час «рэспубліканцы» рабілі невялічкія напады і вялі агітацыю за «вольную Беларусь пад аховай палякаў». Але пасьля заключэньня Рыскай мірнай дамовы 1921 году палякамі адышлі на вызначаную мяжу і «нэўтральная» зона скончылася. Частку «рэспубліканцаў» бальшавікі заарыштавалі, хтосьці сышоў за мяжу ў Польшчу.

Літаратура

  • Шпілеўскі Ів. Т., Бабровіч Л. А. Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі з 1917 г.) // Наш край. Менск. № 3 (42). 1929. С. 40-43.
  • Шосцік В. Койданаўская самастойная рэспубліка. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня 1994. С. 13.
  • Сідарэвіч А. Неабходнае пасляслоўе. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня 1994. С. 13.

Крыніцы

Tags:

Койданаўская Самастойная Рэспубліка ГісторыяКойданаўская Самастойная Рэспубліка ЛітаратураКойданаўская Самастойная Рэспубліка КрыніцыКойданаўская Самастойная РэспублікаКойданаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьдзецельскі раёнЛязьбійская парнаграфіяДгамападаЗа нашу і вашу свабодуВікіІгнат ГрынявіцкіГрамадзкі набытакIBM NotesАтлянт-МЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаСтудняЛясныя братыАўтарскае праваБеластоцкая вобласьцьСлонімская ратушаНекамэрцыйная арганізацыяГаўдЗапісы БІНіМБеларускі студэнцкі саюзГораў ВелікапольскіСтудзеньLinuxПункт (баскетбол)Юр’яБэлькаАдольф ГітлерКапузаГубэрнатарЯўхім КарскіРужанскі палацISSNPanthera unciaІстанбул БашакшэхірКаўай ЛеанардДругая сусьветная вайнаРыбакВадзім МарцінкевічАльгерд (імя)Беларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)Ісус ХрыстосУправа КДБ па вайсковай контравыведцыКрэдытВалянцін ЕрмаловічКальварыя (прадмесьце)Мэдаль Францішка СкарыныПаморскае ваяводзтваГульняПаставыЯпоніяРымкі (Пастаўскі раён)Брэст (неадназначнасьць)Андрэй ГрамыкаХарватыяБусел белыВатыканМенскі радыётэхнічны інстытут21 красавікаРасейская моваГміна Вялікія ЭйсмантыТэхналёгія640Бой (імя)Вясельная сукенкаЛекі-адпаведнікіBloggerЛесагаспадарчы факультэт БДТУ🡆 More